Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
KPACłKI мн. Поле. Раўей тут была лагчына, у якой вадзіліся каpaci. Данькава Дрыб. КРАСНАГОР'Е н. Узвышанае месца. На ім чырвоная гліна. Лапаціна Мсц. КРАСНАГОРКА ж. Узвышанае месца. Некалі тут было шмат чырвоных кветак. Бярозаўка Слаўг., Сапронькі Шкл.; Узвышанае месца. Тут шмат расце ягад. Перагон Слаўг.; Частка вёскі. Некалі тут ішлі кровапралітныя баі. Прыгані Кругл. KPACHAE н. Невялікі лес. Тут расце багата маліны. Дрычын Асіп.; Бераг ракі. На ім пясок чырвонага колеру. Клічаў. KPACHAE БАПОТА. Гліністае балота. У ім іржавая вада. Праточнае Бых.} Прылессе Чав.; Балота. На ім расце шматжуравін. Старасёлы Чав. КРАСНАЕПОЛЕ. Поле (ля дарогі з в. Загаранкі ў в. Бураўшчына); Яно вельмі прыгожае. (ад стараж. красное" — красивое"). Загаранкі Кругл. КРАСНАЯ ТАРА. Узгорак. Ён летам усыпаны чырвонымі кветкамі. Боркі Хоц.; Узвышанае мясціна з чырвонай глінай. Галічы Клім., Стайкі Клім., Белы камень Бял., Ржавец Чэр.; Вёска. Некалі ў часы вайны ca шведамі тут ішлі баі. Забітыя воіны былі пахаваны ў кургане. Новы Быхаў Бых., Сухары Маг.; Узвышша. На ім у час Вялікай Айчыннай вайны ішоў цяжкі бой. Градзянка Асіп. КРАСНАЛУКІ мн. Поле. Раней тут расло шмат маку. Градзянка Acin. КРАСНАЯ ГОРКА. Узгорак. На ім шмат чырвонай гліны. Каменка Мсц., Паўлавічы Кпім.; Узвышаная мясцовасць. У час Вялікай Айчыннай вайны тут загінула шмат партызан. Прудок Слаўг., Рэкта Гор.; Лес. У ім расце шмат падасінавікаў. Паўлавічы Клім.; Поле. Раней тут быў пас. Красная Горка. Чырвоны Бор Бял.; Вёска. Раней туг было вельмі многа маліны. Красная Г орка Шкл. КРАСНАЯ КРУЧА. Круты схіл на Дняпры (з чырвоным пяском). Абідавічы Бых. КРАСНАЯ ПАЛЯНА. Месца ў лесе. Раней тут было шмат малінніку. Купёлы Маг.; Паляна ў лесе. Раней тут было шмат рабіны. Мерч Шкл. КРАСНАЯ ПЛАЦІНА. Плаціна на рацэ. У час Вялікай Айчыннай вайны тут ішоў бой, пралілося шмат крыві. Зарэчча Чав. КРАСНАЯ РОСАЎШЧЫНА. Лес. Некалі над ім садзілася сонца i было тут вельмі росна. Макавічы Глуск. KPACHIK м. Луг. Раней на ім расло шмат каліны. Бацэвічы Кліч. КРАСНІЦА Ж. Месца ў лесе. Тут расце шмат чырвоных ягад (суніц). Наваельня Красн., Ваевічы Кліч.; Вёска. Раней тут жылі майстры па афарбоўцы скуры, палотнаў. Красніца Касц. КРАСНЫ БАРОК. Луг. Тут расце шмат чырвонага маку. Калініна Крыч. КРАСНЫ БЕРАГ. Вёска (ля берага ракі з чырвонымі глінянымі берагамі). Лудчыцы Бых.; Вуліца ўздоўж р. Сож. Чэрыкаў; Пасёлак (ля ракі). Раней тут вадзіліся вельмі прыгожыя птушкі. Міхалёва Бабр.; Кар'ер з чырвонай глінай. Вольса Кліч.; Прыгожы бераг на р. Віхры. Раней тут стаяла панская сядзіба. Лютня Мсц. КРАСНЫ БОР. Вёска. Вакол яе расце шмат рабіны. Барышаўка Чав КРАСНЫ ВОСТРАЎ м. Круглая мясціна ў лесе. Тут гліністая зямля. Клічаў. КРАСНЫ ЛЕС. Хутар у лесе. У гады Вялікай Айчыннай вайны туг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер, краснагоре, ра^ей
2 👁
 ◀  / 209  ▶