Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КОЗИНА н. Луг. Тут пасвілі коз. Турышчава Гор. КОЗЫ мн. Сенажаць. Раней тут насвілі коз. Асінаўка Мсц., Няраж Бых. КОЙД31НА БАЛОТА. Балота. Некалі тут жыла жанчына Койдзіна (мянушка). Горкі Крыч. КОЛАНКАж. Вадаём (за вёскай). Славені Шкл. КОЛАС м. Вёска. Раней тут многія вяскоўцы сеялі жыта. Турчылаў Кліч. КОЛЕНЬКАВА ДЗЯЛЯНКА. Дзялянка ў лесе. Яе выцерабіў ляснік Коля. Кулешава Шкл. КОЛЕЎ ХУТАР. Хутар. Некалі тут жыў Коля. Трасціно Хоц. КОЛ IHA ДАРОГА. Вузкая сцяжынка ў лесе. Раней тут была дарога, якую пан назваў у гонар свайго сына Колі. Лідзіна Шкл. КОЛДА ж. Мясцовасць (зрытая канавамі). Казелле Красн. КОЛЬКАВА ПАЛЯНА. Паляна (ля хаты дзядзькі Колькі). Дразды Кругл. КОНАНАЎ ЛУГ. Луг. Раней ён належаў Конану. Трылесіна Гор. КОНАЎКА ж. Поле. Некалі яно было выганам для коней. Гладкова Чав. КОНКА ж. Дарога праз лес. Раней сюдой ганялі на выган панскіх коней. Градзянка Acin. КОНІШЧА н. Луг. Раней тут пасвілі коней. Ваевічы Кліч. КОННАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут пасвілі коней. Туркі Бабр. КОНСКАЯ ГРЫВА. Узвышша ля р.эчкі. Названа паводле формы. Прыбар Бял. КОНСКАЯ ЯМА. Месца на рацэ. Некалі тут утапіўся конь. Прыгані Кругл. KOHCKI ВОЛАС. Затока. Летам сюды ганяюць на вадапой коней. Елькаўшчына Кругл. v KOHCKI ЛУГ. Луг. Тут кожную ноч пасвяць коней. Дубінка Маг., Карпілаўка Клім. KOHCKI МОСТ. Месца на рацэ. Летам тут пераганяюць коней. Крычаў. KOHCKI РОЎ. Нізіна. Калісьці тут закопвалі нежывых коней. Прыбар Бял. КОНЦЫ мн. Мясцовасць у лесе. Раней людзі лічылі гэтае месца канцом лесу i ніколі сюды не хадзілі. Ядраная Слабада Кліч. КОПАНКА ж. Сенажаць. Раней тут былі вялікія ямкі з вадой. Арцёхаў Красн., Бірча Бабр.; Месца за горадам. Тут бяруць пясок. Слаўгарад; Сажалка. Яна выкапана экскавагарам. Малыя Лазіцы Шкл. КОПАНКІ мн. Урочышча. Раней тут бралі пясок. Леніна Красн., Новая Брашчына Шкл. КОПАНЬ ж. Кар'ер для здабычы торфу. Следзюкі Бых.; Вёска. У цэнтры яе знаходзіцца копань — невялікі калодзеж без зруба. Ржаўка Шкл.; Выкапаная сажалка. Гладкова Чав., Бутрамееўка Бых. КОПІКАВА ВОЗЕРА. Азярцо. Яно знаходзіцца ля хаты Копіка (мянушка). Паўлавічы Клім. КОПКА ж. Луг. На ім складаюць копы сена, каб узімку перавезці іх праз раку. Курманава Мсц. КОРЧЫШЧА н. Месца на р Сож. На дне яе шмат карчоў. Лабковічы Крыч. КОРАБЦАЎ САД. Сад. Яго пасадзіў князь Корабцаў. Слаўгарад. КОРАТЦАЎ САД. Сад. Некалі ён належаў пану Коратцу. Паўлавічы Клім. КОРАЎШЧЫНА ж. Месца ў лесе. Тут закопваюць нежывых цялят. Аляксандраўка Слаўг. КОРШЫКАЎ ЛОГ. Месца сярод лесу. Тут водзіцца шмат каршуноў. Раманькі, Буглаі Красн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер
3 👁
 ◀  / 209  ▶