Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КЛЫЧЫХА ж. Лес. У ім водзіцца шмат дзікоу. Гарадзішча Шкл. КЛЮКАУНЯ ж. Балота. Калісьці тут было шмат журавін (руск. клюквы). Градзянка Acin. КЛЮШНІЦКІ МОСТ. Месца на рацэ. Некалі тут быў мост, пад якім вадзілася шмат ракаў. Цяхцін Бял. КЛЮХІНА ВЁСКА. Вёска. Раней тут было памесце Клюхіных. Кпюхіна Крыч. КЛЮЧ м. Вёска. Некалі тут бруілася крынічка. Ключ Чав.; Стары калодзеж. У ім б'е вада. Навабрашчына Шкл.; Урочышча. Тут знаходзіцца крыніца. Панькі Касц. КЛЮЧАВАЯ ГРЫВА. Возера. Калісьці тут, паводле падання, нехта згубіў ключы. Вушакі Чэрык. КЛЮЧАНКА ж. Рачулка. Тут з-пад зямлі б'юць крыніцы. Высокае Шкл. КЛЮЧК1 мн. Урочышча. Тут б'е некалькі крынічак. Вялікая Машчаніца Бял. КЛЮЧЫ мн. Месца на лузе. Тут б'е шмат крыніц. Аржаўцы Шкл.; Рака. У ёй б'е крыніца. Раманавічы Маг.; Стары калодзеж. У ім б'е вада. Арцёхаў Красн. КЛЯННЁ н. Месца ў канцы вёскі. Тут расце некалькі клёнаў. Галічы Клім.; Поле (паміж узгоркам i рэчкай). Супанічы Маг. КЛЯНОВАЯ ПАСАДКА. Частка лесу. Тут пасаджаны маладыя клёны. Глінь Чэрык. КЛЯНОЎСКІ ЛЕС. Невялікая частка лесу. Тут растуць прыгожыя клёны. Займішча Шкл. КЛЯНОЎНІК м. Частка лесу. Тут расце вялікі клён. Бярозаўка Слаўг. КЛЯПАЦІ мн. Поле. Некалі тут касілі траву i кпяпалі косы. П рыл весе Чав. КЛЯПІШЧА н. Поле. Калісьці ўздоўж яго раслі клёны. Прылессе Чав. КЛЯПЧАНЫ МОСТ. Вельмі нізкі мост. Ён ляжыць на вадзе, якая аб яго клепчацца" (плешчацца). Пяцілетка Асіп. КЛЯЎЧЫХА ж. Хутар. Раней тут жыў каваль. Прылессе Чав. КЛЯШЧЫСТАЯ БАЛАЦВІНА. Высахлае балота з рэдкім лесам. Heкалі тут вадзілася шмат кляшчоў. Тубушкі Кругл. КЛЯЧАВА ВОЗЕРА. Возера. Некая! тут утапіўся Клячаў (мянушка). Гута Клім. КНІЛУШКАж. Рака. Яна мае багністыя берагі. Стаялава Клгч. КНЯПНЬКА ж. Узгорак. Калісьці, паводле падання, нейкі князь скінуў з яго сваю жонку ў раку за тое, што яна выдала тайну суседняму князю-ворагу. Палянінавічы Бых. КНЯЖАЦКАЯ ЗЯМЛЯ. Лес. Раней тут жыў пан Княжацкі. Троіца Шкл. КНЯЖЫЦКАЯ ДАРОГА. Дарога (на в. Княжыцы). Бракава Маг. КНЯЖЫЦЫ мн. Вёска. Некалі тут жыў князь. Княжыцы Маг. КНЯЗЕВА н. Вёска. Некалі тут адзін князь, закахаўшыся ў цыганку, павесіў яе мужа. Цыганка ж, кал i даведалася пра гэта, засекла князя сякерай, а сама ўтапілася. Палянінавічы Бых. КНЯЗЬКІ мн. Поле. Раней на гэтым месцы жыў князь. Петухоўка Чав. КНЯЗЁВА н. Вёска. Раней гэтае мястэчка належала князю. Свенск Слаўг., Трасціно Хоц. КНЯЗЕЎ BIP. Месца на рацэ. Калісьці тут утапілася Князева карата. Крычаў. КНЯЗЬКОЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар Князьковых. Літоўск Кругл. КОГАЛЕЎ ЛЕС. Лес. Раней ён належаў пану Когалю (мянушка). Ількавічы Бял. КОЗЗЕ н. Поле. Некалі тут пасвілі коз. Бязуевічы Слаўг., Абідавічы Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
3 👁
 ◀  / 209  ▶