ней) — конскі гной. Сёньня работа у канюшні, падвоччыкі будуць вазіць гной ад коней. Саланая Валож. Гной ад каровы — каровін гной. На соткі вывязьлі і гной ат каровы і ат сьвіней. Добра ўслалі ўсе соткі. Савоні Стаўб. Гной свініны (свінячы) — свіны гной. Сьвініны гной натта добры, жырны. Саланая Валож. Сьвінячы гной жырны, пат капусту, агуркі йдзе. Саланая Валож.
ГНУЦЬ незак. Гнуць спіну — многа і цяжка працаваць. Цяпер машыны ўсё паробяць, а бывала, гнеш сьпіну на панскім полі. Забалоцце Смал. За панамі спіну гнулі і днём і ноччу. Хожава Маладз. А бывала, капейку тую каб зарабіць, трэба дзень цэлы сьпіну гнуць. Пагост Віл.
ГНУШКА ж. Дошчачка, на якой рэжуць што-н. Рэшце лепш на гнушцы, а то сапсуяце мне цырату. Літва Стаўб. Выстругаў дошчачку, і гнушка гатова. Нясі хутчэй мне гнушку. Клочкава Маладз. Падстаўка пад гарачы прадмет. Патэльню ні хачу ставіць на стол, гарачая вельмі, давай гнушку. Літва Стаўб.
ГНЮСНЫ прым. Брудны, нячысты. Ходзіш гнюсны, як парасёнак, вымыўся б лепш. Зазерка Пух.
ГНЯВІЦЦА незак. Крыўдзіцца, быць незадаволеным. Годзе табе гнявіцца, пара ўжо й адпусьціцца, забыць крыўду. Рабунь Віл.
ГНЯВЫШ м. Гняўлівы чалавек. І за якія пакуты ты такім гнявышом урадзіўся? Баяры Віл.
ГНЯЗДО н. Жыллё (насякомых, пчол). Пчолаў многа ў гняздо налезла. Вішнева Валож. У гэтым доміку невялікае гняздо. Забалоцце Смал. Неяк адзін год я была знайшла ў лесі гняздо дзікіх пчол ды хацела паглядзець, дык чуць ні закусалі. Дукора Пух. Гнёзды бываюць слабыя і крэпкія. Ігрушка Круп. Логава. Мы рас знайшлі былі гняздо ваўкоў. Пруды Стаўб. Паглыбленне, куды ўстаўляецца канцом што-н. У гняздо ўкладуеш вясло і едзіш. Бытча Барыс. І адзін канец восі і другі канец восі, на якой знаходзяцца верхняя і ніжняя часткі ганчарнага круга, упіраецца ў гняздо. Івянец Валож.
ГНЯЯЛКІ толькі мн. Тое, што і гнаяўкі. Гняялкі на калхозным дворы стаяць, папрасі брыгадзіра гной вывясьці. Зазыбы Пух.
ГОБАР м. Месца на печы каля коміна. — Дзе панчохі мае? — Ды вунь, на гобары ляжаць. Халмоўка Барыс.
ГОД м. З году ў год — пастаянна, на працягу некалькіх год. Так з году ў гот і жылі, і перадыхнуць не было калі. Мацкі Мядз. У гадах — пажылога ўзросту. У нас адзін жаніўся, у гадах ужо, удавец, узяў маладую. Цеплень Уздз.
ГОЙДА м. і ж. Гарэза. Расьце такі гойда, а на навуку і не глядзіць. Пярэжыр Пух.
ГОЙСАЦЬ, ГОЙЦАЦЬ незак. Бегаць дзе папала без пэўнай мэты. Дзе ты гойсала ўвесь дзень? Палачаны Маладз. А ён гойцае, як дурны. Лоск Валож.
ГОЙСНУЦЬ зак. Экспр. Ударыць. А ён гойснуў мне па твары, ледзь на нагах устаёў. Нізок Уздз.
ГОЙЦАЦЬ гл. гойсаць
ГОКАЦЬ незак. Галёкаць. Чаго ты гокаеш? Гэта ш табе ня лес! Рудня Чэрв.
ГОКНУЦЬ зак. Выпіць. Што табе стоіць гокнуць шкляначку. Маладая, здароўе пазваляе. Навасёлкі Барыс.
ГОЛАД м. Голад ня цётка. Кулёўшчына Маладз.
ГОЛАС м. Напеў, мелодыя, тон. Красівы голас гэтай песьні. Ляхавічы Дзярж. Запамятала голас, а так бы я вам сьпела эту песьню. Паплавы Бярэз. Я б вам засьпявала адну старадаўнейшую песьню, але ня ўспомню, які голас яе. Мікалаеўшчына Стаўб. Голасу не падаваць — не даваць знаць пра сябе. Усялякія ест дзеці. Адзін і піша і прыягджае часто, унукаў той бабі на лето адсылая, а другі — не. Зьедзе і голасу не падае. Савоні Стаўб. Голасу не паднімаць — не гаварыць са злосцю, з раздражненнем, на павышаных танах. Брыгадзір у нас харошы, ніколі голасу не паднімае на чалавека. Кукалеўка Чэрв. Не мець голасу — не мець уплыву на каго-н., не карыстацца аўтарытэтам, падтрымкай у каго-н. Пайшла мама да папа і давай прасіць, каб узялі яго ў школу, але што ж, бяднячка, не мела голасу ніякага. Баяры Маладз. У адзін голас — аднагалосна, усе як адзін. Усё так, як і раней, рабіла: цеста рашчыніла, цеста харошае расьце, як выняла сь печы — ні сырыя ні сьпечаныя [булкі]. Давай пытаца ва ўсіх, хто панімаяцца на гэтум, у адзін голас кажуць: ад печы гэта. Мікалаеўшчына Стаўб.
ГОЛКА ж. Іголка. А дзе ты голку, Ядзя, палажыла? Засулле Стаўб. Увядзі нітку ў голку, я не пападу ў вушка. Рубяжэвічы Стаўб.
ГОЛЫ прым. Бедны. Як сталі мой куфар уносіць, а ён лёхкі, пусты, як сталі з майго Юзі сьмяяцца, што голаю ўзяў... Пугачы Валож. Вельмі голыя былі, нічагусенька не было. Дукора Пух. Без верхняй вопраткі. Чаго ш ты выляцеў голы на вуліцу, захварэць хочаш? Баяры Маладз. Куды вы голыя? Ідзіця, во дам што адзець. Арцюхі Стаўб. Голы як бізун — бедны. Голы як бізун, ні ўцяць ні ўзяць, а форсу, як некалі ў пана. Вяляцічы Барыс. З голымі рукамі — без гасцінца, падарунка. Як ты пойдзяш на вясельле з голымі рукамі, брытко. Жацерава Стаўб. Ну як ты пойдзяш з голымі рукамі? Баяры Віл.
ГОМЗАЦЬ незак. Гаварыць незразумела.
85 👁