чына. Ну і глытаўка! У яе ж рот не закрываецца ат сваркі. Аляхновічы Маладз.
ГЛЭЧЫК м. Збан. А я ўчора глэчык малака выкуліла. Клетнае Барыс.
ГЛЮГА ж. Дзюба. Мусіць, самая большая глюга ў бусла. Дукора Пух. Глюгай птушка сабе корм дабывая. Бясяды Лаг. Бакас і к нам прылятая, глюга ў яго вялікая, ногі доўгія. Бяларучы Лаг.
ГЛЮГАТЫ прым. Насаты. Вот глюгаты — нос доўгі, як глюга ў бусла. Малмыгі Віл.
ГЛЯВЕШ м. Ацеслівы хлеб. Напякла хлеба абы-якога глявяша, можа паспытаяця? Талька Пух.
ГЛЯДЗЕЦЬ незак. Даглядаць. Я добра гляджу свайго бычка, думаю здаць яго. Ляхавічы Дзярж. Пасвіць. Пецька, мой хлопчык, ты ж добра глядзі каровак. Каб часам у канаву ня ўсунулася катора. Дукора Пух. Як у ваду глядзеў — быццам загадзя ведаў. Аж якраз як у ваду я глядзела, так і ёсць. І гультай, і цяшкі харакцяр, і жонка ў прочкі ўжо хадзіла не раз. Язні Віл.
ГЛЯДУН м. Асудж. Падглядач, злодзей. Ён глядун, не стаіш ад яго. Дзе ні палажы, заўсягды ўлезя і возьмя. Бясяды Лаг.
ГЛЯІСТЫ прым. Глеісты. На пясочку нада садзіць, а як пасадзіш на якой гляістай зямлі, так толька што абойдзя. Бяларучы Лаг.
ГЛЯК м. Гліняны збан на малако. Сёньня карова дала цэлы гляк млека, шчэ й ня ўлезла. Я гляк паставіла ў ваду, кап хутчэй астыла малако, а то ж дзеці ня п'юць цёплае. Літва Стаўб.
ГЛЯНЦ толькі адз. Глянец. Гляньця, заказваюць боты, дак бярозавай кары падложаць, і яны скрыпяць. А хром які! Глянц навёў — як у люстэрку адсьвечвая. Савоні Стаўб. От гэта боты былі! Глянц аж вочы сьлепіць. Рудня Чэрв.
ГЛЯЧОК м. Памянш. да гляк. Глячок маленькі, млека ўсё не ўлазіць, трэба ў большую пасудзіну пераліць. Літва Стаўб.
ҐМІЙ м. Уст. Тое, што і вуйт. Мы сь сястрой паехалі ґ ґмію, штоп вярнуць пасьцелю і сундук. Баранцы Віл.
ҐМІНА ж. Уст. Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі; цэнтр такой адзінкі. Тады адміністратар говора: „Я пайду ў ґміну, даб'юся, яе возьмуць лячыць з ґміны, бо дзіця саўсем замучыцца". І, праўда, лячыць сталі мяне лекамі і вылячылі. Забар'е Віл. Сельсавет. Што ты гаворыш, бапка, яна ш у суседняй ґміне жыве, сорак кіламетраў атсюль. Баяры Віл.; параўн. польск. gmina 'тс'.
ГНАЦЬ незак. Гнаць па крыві (пра сабаку) — ісці па слядах, чуючы пах крыві звера. Калі сабака гоніць па крыві, ён возьмець зьвера. Рудня Лаг. Гнаць у каліўе — разрастацца на шкоду плоданашэнню. Як зажырная зямля, то гоніць ў каліўя, бульба тады расьце ў бульбянік. Ігрушка Круп. Гнаць у назірку — ісці па слядах, бачачы звера. Гнаць у назірку зьвера можа кажды сабака, нават нявопытны. Рудня Лаг. Гнаць у пяту — праследаваць звера ў напрамку, адваротным яго ходу. Як зьвер ідзець у адзін бок, а сабака па яго сьледзе ў адваротны бок, у нас кажуць: сабака гоніць у пяту. Умны сабака ў пяту ні станіць гнаць. Рабунь Віл. Гнаць у каршэль — падганяць. Пішы хораша, памаленьку, а то як хто гоня ў каршэль. Краснае Маладз.
ГНАЯРКА ж. Шырокая дошка, якую застаўляюць з боку воза, калі вывозяць гной. Трэба зьняць левую гнаярку, тады лягчэй будзя скідаць. Слабодка Стаўб.
ГНАЯЎКІ толькі мн. Павозка, на якой вывозяць гной. Некалі гной вазілі на гнаяўках, а цяпер машыны і вывозяць і растрасаюць. Цялякава Уздз. У гнаяўках на базар не паедзяш. Баяры Маладз.
ГНЕНУЦЬ зак. Ударыць. Пярун як гненуў у хлявы — спаліў усё начыста. Кукалеўка Чэрв.
ГНЁНІКІ толькі мн. Сані з гнутымі палазамі. У нас робяць толькі гнёнікі, ніякіх другіх саней ня робяць. Нізок Уздз. Гнёнікі зьнізу абіваюць жалезам. Вялікая Вуса Уздз. У гнёніках палазы ўперадзі загнёныя красіва. Вязынка Маладз.
ГНЁНКІ толькі мн. Тое, што і гнёнікі. Гнёнкамі называюць сані, калі палазы гнутыя. Забалоцце Смал.
ГНІЛКА ж. Паляжалая грушка-дзічка. Цяпер павыкарчоўвалі ўсе дзічкі, дзе якая крушня была, пазносілі. А зь дзічак такія гнілкі былі смачныя. Баяры Маладз.
ГНІЛУХА ж. Гнілая бульбіна, перазімаваная. Голад быў, як папрыіжджалі зь лясочку. Пайдзём на поля, картошачку зьбіралі, гнілуху гэту, абіралі, какоры таўклі і елі. Ганцавічы Барыс.
ГНІЛЫ прым. Сапсаваны, нясвежы. Яйца нясвежыя, доўга ляжалі, гнілыя, прышлося выкінуць. Волма Чэрв.
ГНІЛЬ ж. Гнілякі падкурваць пчол. Чалавек адзін пасаветаваў акураваць губай, таму што гніль дае іскры, а губа толькі дыміць. Забалоцце Смал.
ГНІЛЮШКА ж. Тое, што і гніль. У дымар гнілюшкі ложаць і паткурваюць пчолак. Вялікая Вуса Уздз.
ГНІЛЯК м. Хваравіты чалавек. Як я ўжо з сваім гніляком усё жыцьцё пакутую, дак ня выказаць. Суднікі Віл.
ГНОЙ м. Гной авячы — гной ад авец. Калісьці кожны гаспадар трымаў авечкі, дак быў гной авячы. А цяпер і ў калхозі авячага гною німа. Саланая Валож. Гной ад каня (ко
83 👁