Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
г ГОМЗАЦЬ 97 ней) — конскі гной. Сёньня работа у канюшні, падвоччыкі будуцъ вазіць гной ад коней. Саланая Валож. Гной ад каровы — каровін гной. На соткі вывязъ/ii i гной ат каровы i ат сьвіней. Добра ўслалі ўсе соткі. Савоні Стаўб. Гной свіншы (свіничы) - свіны гной. Сьвініны гной натта добры, жырньи Саланая Валож. Сьвінячы гной жырны, пат капусту; агуркі йдзе. Саланая Валож. ГНУЦЬ незак. о Гнуць спіну - многа i цяжка працаваць. Цяпер машыны ўсё паробяць, а бывала, гнеш сьпіну на панскім поли Забалоцце Смал. За панамі спіну гнулі i днём i ноччу. Хожава Маладз. А бывала, капейку тую каб зарабіць, трэба дзень цэлы сьпіну гнуць. Пагост Віл. ГНУШ КА ж. I. Дошчачка, на якой рэжуць што-н. Рэшце лепш на гнушцы, а то сапсуяце мне цырату. Літва Стаўб. Выстругаў дошчачку, i гнушка гатова. Нясі хутчэй мне гнушку. Клочкава Маладз. 2. Падстаўка пад гарачы прадмет. Патэльню ні хачу ставіць на стол, гарачая вельмі, давай гнушку. Літва Стаўб. гнюсны прым. Брудны, нячысты. Ходзіш гнюсны, як парасёнак, вымыўся б лепш. Зазерка Пух. ГНЯВИЩ А незак. Крыўдзіцца, быць незадаволеным. Годзе табе гнявіцца, пара ўжо й адпусьціцца, забыць крыўду. Рабунь Віл. ГНЯВЫШ м. Гняўлівы чалавек. І за якія пакуты ты такім гнявышом урадзіўся? Баяры Віл. ГНЯЗДб н. 1. Жыллё (насякомых, пчол). Пчолаў многа у гняздо налезла. Вішнева Валож. У гэтым доміку невялікае гняздо. Забалоцце Смал. Неяк адзін год я была знайшла ў лесі гняздо дзікіх пчол ды хацела паглядзець, дык чуць ні закусали Дукора Пух. Гнёзды бываюць слабыя i крэпкія. Ігрушка Круп. 2. Логава. Мы рас знайшлі былі гняздо ваўкоў. Пруды Стаўб. 3. Паглыбленне, куды ўстаўляецца канцом што-н. У гняздо ўкладуеш вясло i едзіш. Бытча Барыс. І адзін канец восі i другі канец восі, на якой знаходзяцца верхняя i ніжняя часткі ганчарнага круга, упіраецца у гняздо. Івянец Валож. ГНЯЯЛКІ толькі мн. Тое, што i г н а я ў к i. Гняялкі на колхозным двары стаяць, папраci брыгадзіра гной вывясъци Зазыбы Пух. ГбБАР м. Месца на печы каля коміна. - Дзе панчохі мае? - Ды вунь, на гобары ляжаць. Халмоўка Барыс. год м. 0 3 году ў год — пастаянна, на працягу некалькіх год. Так з году у гот i жылі, i перадыхнуцъ не было калі. Мацкі Мядз. У гадах - пажылога ўзросту. У нас адзін жаніўся, у гадах ужо, удавец, узяў молодую. Цеплень Уэдз. ГОИДА м. i ж. Гарэза. Расьце такі гойда, а на навуку i не глядзіць. Пярэжыр Пух. ГбИСАЦЬ, ГбИЦАЦЬ незак. Бегаць дзе папала без пэўнай мэты. Дзе ты гойсала ўвесь дзень? Палачаны Маладз. А ён гойцае, як дурны. Лоск Валож. ГбИСНУЦЬ зак. Экспр. Ударыць. А ён гойснуў мне па твары, ледзь на ногах устаёў. Нізок Уздз. ГбИЦАЦЬ гл. гбисаць ГбКАЦЬ незак. Галёкаць. Чаго ты гокаеш? Гэта ш табе ня лес! Рудня Чэрв. ГбКНУЦЬ зак. Выпіць. Што табе стоіць гокнуць шкляначку. Маладая, здароўе пазваляе. Навасёлкі Барыс. ГОЛАД м. V Голад ня цётка. Кулёўшчына Маладз. ГОЛАС м. Напеў, мелодыя, тон. Красівы голас гэтай песьні. Ляхавічы Дзярж. Запамятала голас, а так бы я вам сьпела эту песьню. Паплавы Бярэз. Я б вам засъпявала адну старадаўнейшую песьню, але ня ўспомню, які голас яе. Мікалаеўшчына Стаўб. О Го ласу не падаваць — не даваць знаць пра сябе. Усялякія ест дзеці. Адзін i піша i прыягджае часю, унукаў той бабі на лето адсылая, a другі - не. Зьедзе i голосу не падае. Савоні Стаўб. Голасу не паднімаць ~~ не гаварыць ca злосцю, з раздражненнем, на павышаных танах. Брыгадзір у нас харошы, ніколі голосу не паднімае на чалавека. Кукалеўка Чэрв. Не мець голасу - не мець уплыву на каго-н., не карыстацца аўтарытэтам, падтрымкай у каго-н. Пайшла мула да nana i давай прасіць, каб узялі яго ў школу, але што ж, бяднячка, не мела голасу ніякага. Баяры Маладз. У адзін голас аднагалосна, усе як адзін. У сё так, як i раней, рабіла: цеста рашчыніла, цеста харошае расьце, як выняла сь печы - ні сырыя ні сьпечаныя [булкі]. Давай пытацца во ўсіх, хто панімаяцца на гэтум, у адзін голас кажуць: ад печы гэта. Мікалаеўшчына Стаўб. ГбЛКА ж. Іголка. А дзе ты голку, Ядзя, Палажыла? Засулле Стаўб. Увядзі нітку ў голку, я не попаду ў вушка. Рубяжэвічы Стаўб. ГОЛЫ прым. 1. Бедны. Я к сталі мой куфар уносіць, а ён лёхкі, пусты, як сталі з майго Юзі сьмяяцца, што голою ўзяў... Пугачы Валож. Вельмі голыя былі, нічагусенька не было. Дукора Пух. 2. Без верхний вопраткі. Чаго ш ты выляцеў голы на вуліцу, захварэць хочаш? Баяры Маладз. Куды вы голыя? Ідзіця, во дам што адзець. Арцюхі Стаўб. О Голы як бізун — бедны. Голы як бізун, ні ўцяць ні ўзяць, а форсу, як некалі ў пана. Вяляцічы Барыс. 3 голыш рукаш - без гасцінца, падарунка. Я к ты пойдзяш на вясельле з голымі рукамі, брытко. Жацерава Стаўб. Н у як ты пойдзяш з голымі рукамі? Баяры Віл. ГОМЗАЦЬ незак. Гаварыць незразумела. 7. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вывязъіii, гбйсаць, гбйснуць, гбйцаць, гнявйщ, гнўш, м^ла, свінйчы
11 👁
 ◀  / 290  ▶