Старонка 94
◀ / 290 ▶
дачкі с травы. Яны цьвітуць чырвонінькімі кветкамі. Ляшчынск Мядз. ГЕБРА ж. Заал. Вуж (Golubridae). Узялі аднаго ў войска, служыў недзя далёка. Пойдзя на варту, стаіць на пасту, прыпаўзе да яго гебра, гужака, сыкае. Саланая Валож. ҐЕҐАЎКА ж. Зоб. У сусеткі на шыі ґеґаўка с курыная яйцо, дактарэ кажуць, што трэба выразаць, а яна баіцца. Дукора Пух. ҐЕҐАЦЬ незак. Крычаць, гагатаць (пра гусей). Гусі ґеґаюць, як хто спужая. Дукора Пух. ҐЕҐНІ мн. Рыб. Сеткавая прылада лавіць рыбу, драўляная аснова ў выглядзе палазоў. Ґеґні ў грась залезьлі, чуць выцягнулі. Ґеґні складаюцца з двух палазоў — правага і левага, змацаваных між сабой, на якія нацягнута сетка. Ляшчынск Мядз.; параўн. літ. gẽgnė 'драўляная рама ў рыбалоўнай снасці, сетка з такою рамаю'. ГЕКТАР м. Гектар. Нам плацілі ад гектараў. Як гектар, так рубель. Дукора Пух. ҐЕРҐАЦЬ незак. Гаварыць на незразумелай мове. Смотрым, іскры ўжо падаюць на нас, пянька ўжо стала гарэць, а яны ґерґаяць на дварышчы. Новікі Мядз. ҐЕРҐЯТАЦЬ незак. Тое, што і ґерґаць. Эсэсаўцы як прыдуць, дак ґярґечуць не па-нашаму, зь імі перавоччык быў. Дукора Пух. ГЕРДАЦЬ незак. Тое, што і гаркаць. Ён моцна гердае, за што яго толькі любіць можна, ён жа і нікрасівы. Вялікая Вуса Уздз. ҐЕРКАЦЬ незак. Тое, што і ґеґаць. Гусі ґеркаюць, дадому йдуць. Вялікая Вуса Уздз. ҐЕРОС, ҐІРОС м. Перакіслае малако. Малако зьліваюць у цэбар, квасяць і постам ні ядуць, а толькі у сьвята ўжо гэты ґерос ядуць. Палессе Мядз. Малако, якое доўга стаіць у цяпле, то так ськісьня, што ґірос настаяшчы, пашчэнкі зводзіць. На ґіросе добра пячы алаткі, яны пухкія. Калодчына Віл. ҐЕСТКА ж. Блюзка. Я ўчора набрала мультану на ґестку. Дукора Пух.; параўн. ням. Gäschen 'прарэх', дыял. Geschke 'камізэлька'. ҐЕШЭФТ м. Плётка. Як паднімецца з раніцы, дык і пашла ґешэфты па хатах насіць. Ціханава Слабада Стаўб.; параўн. ням. Geschäft 'справа, занятак'. ҐЗЫМС, КЗЫМС м. Карніз. Сярнічкі ляжаць на ґзымсе, прынясі мне. Рубяжэвічы Стаўб. Печ глаткая ўся, а кзымсамі адзьдзелаюць увярху. Рудня Лаг.; параўн. польск. gzyms 'тс'. ҐЗЫМСІК м. Прымурачак. Мыла на ґзымсіку ляжыць, сьпічкі кладуць. Палачаны Маладз. ГІБЕЛЬ ж. ◊ Да гібелі — вельмі многа, мноства. У нас буякоў да гібелі. Дукора Пух. ҐІБЗОВЫ прым. З гіпсу зроблены, гіпсавы. Далі мне карандаш, ґібзовыя пальчаткі, ґібзовы пярэднік кругом надзеты з рукавамі, і паставілі разрыўныя гранаты, што кідаюць, от такія малянькія, от як бутылачка такія малянькія, правяраць. Пагост Віл.; параўн. польск. gipsowy 'тс'. ГІБЯЛЕННЕ у знач. вык. Вялікая колькасць, мноства. Тры нявесткі было, а я чацьвёртая. Дык дзяцей етых было гібяленьня ў іх, за дзецьмі нельга было прайці па хаця. Дрычын Пух. ГІДЗІЦЦА незак. Гадзіцца. Можа, ты гідзісься посьля мяне, дык вазьмі адзьдзельна налій. Волма Чэрв. ГІДКА прысл. Брыдка, сорамна. Пасьля ўсяго, што было, там быць гітка. Сырмеж Мядз. Нага таўстая, а яшчэ дзірвянікі напяліла, гітка глядзець. Якімаўка Круп. ГІДЛІВА прысл. Брыдка. Фу, як гідліва глядзець на яго паводзіны. Мядзел Мядз. ҐІЗ м. Заал. Сляпень (Tabanidae). Ґіс садзіцца на скуру каровы ці каня, пракусвае скуру, пат скуру пападаюць гніды, а аттуль выходзяць чарвячкі белыя. Ляхавічы Дзярж. Раздражненасць скаціны ад укусаў насякомых. Упоўдні як уцялі авадні, дак на кароў такі ґіс напоў, што ня ўтрымаць было. Дукора Пух. ҐІЗАВАЦЬ незак. Бегаць, ратуючыся ад укусу ґіза (пра жывёлу). Каровы ґізуюць — дошч будзя. На абет кароў прыганяюць, бо ґізуюць у полі, рады зь імі няма. Літва Стаўб. перан. Бегаць, лятаць, насіцца з канца ў канец. Якія няўрымсьлівыя дзеці, ґізуюць з двара ў двор. Літва Стаўб. А што гэным дзецям улетку рабіць, толькі і ґізаваць па вёсцы. Рубяжэвічы Стаўб. ҐІКАЎКА гл. ікаўка ҐІКНУЦЬ зак. Прарэзліва крыкнуць. Калі я бачу такоя дзела, дык я на сані,ды суком па кані,ды як ґікну! Дык конь як скочыў [а я ш у санях], дык конь ляцеў чорт яго ведаіць сколькі. Любань Віл. ГІЛЁК м. Заал. Снягірок (Pyrrhula Pyrrhula). Гількі — стройныя птушачкі. Канстанцінава Мядз. ҐІМОРЫ мн. Капрызы. Ну, што ты тут мне ставіш свае ґіморы! Гумны Круп. ГІЛЬ м. Тое, што і ґіз. Хутчэй бы дошч пайшоў, пахаваліся б гілі, і нам менш беганіны было б, і каровам лепш. Гілікі Валож. Гіль конскі такі рабы, вельмі кусучы. Пруды Стаўб. Цяперака горача вельмі, каровам бяда: гілі спакою не даюць. Літва Стаўб. Паналятала ў двор гілёў, ніяк карову падаіць не дадуць, кусаюць. Рубяжэвічы Стаўб. Тое, што і гілёк. Во на галінцы які прыгожы гіль сядзіць, пакрышы яму хлеба. Курдуны Ва-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 290 ▶