Старонка 95
◀ / 290 ▶
лож. Холодна стала, і гілі ўжо тут. Зазерка Пух. ГІЛЯВАЦЬ незак. Тое, што і гізаваць. Ну, столькі гілёў, кароў ня ўтрымаць. Сёньня моцна гілявалі каровы, наляталася я зь імі. Літва Стаўб. У гэтым годзі шчэ ні разу ні гілявалі, бо лета зімнае. Як гарачыня, ужо ж гілююць каровы! Пруды Стаўб. ГІРАВАЦЬ незак. Кіраваць (канём). Дзядуля, навучы мяне канём гіраваць. Турэц Чэрв. Мой мужык канём ня ўмея гіраваць, а ня то што гаспадаркай. Вецярэвічы Пух. Я некалі добра гіраваў канём, умела. Пудзіцк Пух. ГІРДАЦЬ незак. Шапялявіць. Гэта дзяўчынка і меншая, але чыста гаворыць, а ён большы, ды гірдая. Вялікая Вуса Уздз. ГІРКАЦЬ незак. Гаварыць злосна. Чаго ты гіркаеш, як на своё? Прудзішча Лаг. ГІРСЛІВАЕ ЖЫТА. З прымессю гірсы. Гірса ў дабры расьце бывала, жыта гірсьлівае. Ляшчынск Мядз. ГІТЛЯРОВЕЦ м. Гітлеравец, фашыст. Патом прыляцеў з Мядзела на кані верхам немяц і перадаў запіску гэтаму гітляроўцу, каторы блакадай уладзеў. Сваткі Мядз. ГІЦАЛЬ м. Тое, што і вяшак. Прышый, Гэлька, гіцаль у куфайку, а то на цьвіку рвецца адзежа. Дукора Пух. 2. абразл. Хуліган. Ах, ты, гіцаль, перастань дурэць! Белькаўшчына Стаўб. ГІЧАНЕ н. Зб. Сцяблы буракоў, бручкі, морквы. Схаджу канюшынкі трусікам нарву. А можа й ні пайду, гічаня паткіну. Савоні Стаўб. ГІЧЭЎЕ н. Тое, што і гічане. Сёліта гоніць у гічэўя, а буракі малыя. Чабаі Валож. ГЛАДЗІЦЬ незак. Вастрыць серп на тачыле. Ото ш мне нагладзіў серп! Болей вытупіў. Бытча Барыс. ГЛАДКІ прым. Гладкі вугал (вугол) — від вугла, без выступаў канцоў бярвення. У хаце, якую будуем, будзе глаткі вугал. Хожава Маладз. У хаце, зрубленай у глаткі вугол, вуглы ашалёўваюцца, усё робіцца глатка, глатка. Бясяды Лаг. ГЛАДЫШ м. Гліняны збан з вушкам і без вушка. У нас з вушачкамі і без вушачак усё адно гладыш. Рудня Чэрв. ГЛАЗНІК м. Акуліст. Ці ў Малмыгах ёсь глазьнік? Усягды трэба ў Вялейку ехаць. Малмыгі Віл. ГЛАЗНЫ у знач. наз. Тое, што і глазнік. Я каласком ударыла па воку, а не пашла ґ глазному, дык і выболела вока. Рудня Лаг. Глазны доктар — акуліст. На нашым медпункці німа глазнога доктара, дзіця вазіла аж у Дзяржынск. Кукшавічы Дзярж. ГЛАЗЫ мн. Вочы. Глазы як красівыя, то й сам чалавек пасьці ўсігда красівы. Вязынка Маладз. Глазы пяліць — зайздросціць. Вечна ты свае глазы пяліш на чужое дабро. Рудня Чэрв. ГЛАМЗАНУЦЬ зак. Знянацку ўкусіць. Як гламзануў Байкал [клічка сабакі] за нагу, аж у вачах пацямнела. Канстанцінава Мядз. ГЛАМЯНУЦЬ зак. Перакусіць, з'есці на скорую руку. Дай чаго гламянуць, ды я пайду на работу. Рудня Стаўб. ГЛЕЙ м. Рознакаляровая гліна. Якія прыгожыя цацкі робяць з глею! Вецярэвічы Пух. ГЛЕЙНЫ прым. Глеісты. На глейнай зямлі капусту не содзюць: сохне натта. Паплавы Бярэз. ГЛЕЙЧЫК м. Тое, што і адвеска. Возьміш прыложыш глейчык і карандашом аччырціш. Ляшчынск Мядз. ГЛЕК, ГЛЁК м. Гляк. Глек — гэта вялікі такі гліняны збан з вузінькім горлачкам. У глеку, дзеткі, ваду насілі на поля ў жніво. Зайцы Чэрв. Глёк — на ваду, з вускім горлам. Сакаловічы Круп. ГЛЕЎКАВАТЫ прым. Ацеслівы, недапечаны. Калі хлеп недаседзіць у печы, тады ён глеўкаваты. Зазерка Пух. ГЛЁГЛЯ ж. Вуха. Ён як чуць што, абяцае ў глёглю даць, але цёнгля знаходзіць адгаворку. Нарач Мядз. ГЛЁЎКІ прым. Тое, што і глеўкаваты. Як добра не напаліш печ, то хлеб будзя глёўкі. Дукора Пух. Мусіць, ты слаба печ напаліла, што хлеп такі глёўкі, да зубоў прыклейваецца. Цялякава Уздз. ГЛІЗАВАТА прысл. Клейка, ліпка. Улей малачка кіслаго ў халаднічок, а то ад сьмятаны будзя глізавато. Савоні Стаўб. ГЛІНА ж. Пра цяжкага, грузнага каго-н. — Цягні, Толік, яго ў ваду! — Мой жывот балець будзя, калі я буду цягаць гэтакую гліну, цяшкага такога. Вялікая Вуса Уздз. ГЛІНАБІТКА ж. Будаўн. Жылое памяшканне, сцены якога зроблены з моцна ўтрамбаванай гліны. У нашай вёсцы ў глінабітках жылі, і помняць іх толькі некаторыя са старых. Саланая Валож. ГЛІНАМЯШАЛКА ж. Прыстасаванне, у якім замешваюць гліну. Гліну замешваюць у глінамяшалцы, а раней замешвалі ў квадратных карытах. З бункера гліна прапускаецца праз глінамяшалку, а затым яе бяруць ганчары. Івянец Валож. ГЛІНАСХОВІШЧА н. Месца, куды складаюць нарыхтаваную гліну. Гліны нарыхтавалі многа, усё глінасховішча запакавалі. Івянец Валож. ГЛІННЫ прым. Гліністы. У нас глінная зямля, але добра родзіць. Прама што сьцяна збажына стаіць. Хожава Маладз. ГЛІНЯНІК м. Гаршчок. Глінянікі ў нас маленькія: сім'я наша паменшыла. Якімаўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶