гавы (Antitoxicum). Гарошку лугавога многа ў лесі, на сенакосі. Лісточкі ў яго дліньнінькія, вузінькія, з вусікамі на канцы. Гарошак лугавы па кустах апкручваіцца і расьце. Малмыгі Віл.
ГАРОШНІК м. Тое, што і гарахавінне. Гарошнік на сечку йдзе, падмешвалі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ГАРОШНІШЧА н. Тое, што і гарахавішча. Гарошнішча ўжо зьбілі каровы, не ганеця туды. Вецярэвічы Пух.
ГАРОШЫНА ж. Як гарошына — пра нізкарослага поўнага чалавека. Яна малая, як гарошына. Ігрушка Круп.
ГАРОШЫНЫ толькі мн. Тое, што і гарахавінне. Як аммалоцяць гарох, гарошыны астаюцца. Рудня Лаг.
ГАРОШЫСКА н. Тое, што і гарахавінне. Я свае авечкі гарошыскам патсьцілала. Грыцкаўшчына Валож.
ҐАРСЭТ м. 1. Безрукаўка, станік. Яна нека нездаровая, і летам носіць ґарсэт пат сукенкай. Як прыцісьне кашулю ґарсэтам, тады ёй цёпла. Літва Стаўб. 2. Кабат на ваце. Надзену паверх швэдра ґарсэт, каб ня зьмерзнуць: сівер добры пранімае. Ужо й летам ґарсэт ні скідаю: старая. Літва Стаўб. 3. Вязаная безрукаўка. Добра, як сам вяжыш: і ґарсэт, і шапку, і кофту цёплую можна зрабіць. Рубяжэвічы Стаўб. Зьвязала даццэ ґарсэт і вышыла прыгожа. Зарэчча Стаўб.; параўн. польск. gorset 'тс'.
ГАРУМКІ толькі мн. Насенне гароху. Гарумкі заўжды ўзойдуць, былі п у іх здаровыя расткі. Вялікая Вуса Уздз.
ҐАРЦАВЕНЬ м. Бутля на пяць—адзінаццаць літраў. Я берагу ґарцавень, нікому ні пазычаю. Рудня Чэрв. Пастаўлю ґарцавень квасу, захочыцца піць — халоднінькі, смашнінькі, п'еш і піць хочыцца. Зайцы Чэрв.
ГАРЦАЦЬ незак. 1. Бегаць, узнімаючы гармідар. І што-та за дзеці?! Німа, кап спакойна пасядзелі ці кнішку пачыталі, — гарцаюць цэлы дзень, адураць галаву, вечара ні дачакацца. Савоні Стаўб. 2. Гарцаваць. Гарцае на стаенным кані па полі. Жацерава Стаўб.
ГАРЧАК м. Бат. Жаўтушнік (Erysimum). Аднаго году мы шмат гарчаку здалі ў аптэку, сушылі і здавалі. Паплавы Бярэз.
ҐАРЧЫК м. Памянш. 1. Гарнец. Бывала ш пасуды ні было ўсякай і разнай, як цяпер, а была плеценая: ґарчыкі такія былі на муку, сявенькі, лупкі былі. Савоні Стаўб. 2. Посуд ёмістасцю ў два фунты. Ґарнец — гэта пяць хунтаў, а ґарчык — два хунты. Малмыгі Віл.
ГАРЧЫЧНІК зб. Бат. Свірэпа (Barbarea). Як пойдуць пыляняты ў лух, зойдуць у гарчычнік, а гарчычнік жа жоўцінькі, дык ледзь іх зьбярэш потым. Баяры Маладз.
ГАРШКАЛЕП м. Ганчар. Гаршкалепы былі раней, а цяпер іх няма, цяпер усю пасуду ў магазіні купляем. Івянец Валож.
ГАРШКОЎКА ж. Тое, што і адстаўніца. Гаршкоўкі ў мяне з мяшкавіны, разрываю мяшок, і гаршкоўка ёсь. Якімаўка Круп. Гаршковак было да ліха, а як мылі падлогу, павыпратвалі с хаты. А спатрэбяцца ш. Баяры Маладз.
ГАРШКОЎНІЦА ж. Тое, што і адстаўніца. Гаршчок бяры гаршкоўніцай, бо гарачы, рукі папячэш. Рудня Чэрв.
ГАРШЧАЙ м. Тое, што і гаршкалеп. Гаршчай збаны вырабляе. Вецярэвічы Пух.
ГАРШЧАН м. Тое, што і гаршкалеп. Да гаршчана трэба йсьці вунь той сьцешкай. Ляшчынск Мядз.
ГАРШЧОК м. Асудж. З кіпяча гаршка выхвацщь — адразу ж здзейсніць. А можа каб сказаў, да паслухая [унук]. Адно як што задумая, дак с кіпяча гаршка выхваціць, ні перад чым не спыняецца. Ані мяне ні слухая. Мікалаеўшчына Стаўб.
ГАРШЧЭНАК м. Памянш. да гаршчок. Я грыбы перабрала, а потым загатавала гаршчэнак вару, загатавала варам, ускінула на скаваротку. Малінаўка Лаг.
ГАРШЧЭЧНІК м. 1. Тое, што і гаршкалеп. Некалі гліняныя гаршкі рабілі гаршчэчнікі. Цялякава Уздз. Гаршчэчнік гэты вазіў і продаў глінянаю пасуду: гаршке, збанке, гляке, міскі. Вялікая Вуса Уздз. 2. Вілкі, з дапамогай якіх ставяць у печ і вымаюць з печы гаршкі, чыгуны. Вазьмі малы гаршчэчнік і выцягні крупнік. Рубяжэвічы Стаўб. Гаршчэчнік зламаўся, німа чым гаршкі ў печ ставіць. Літва Стаўб. Гаршчэчнік трэба асадзіць на новую палку, а то старая абгарэла. Крыніца Маладз. 3. Качарэжнік. Пралысіла, пралысіла хату, а сьмецьця ў гаршчэчнік зьмяла. Літва Стаўб.
ГАРШЭЧНЯ ж. Ганчарня. У гаршэчні робяць гліняны посуд. Вецярэвічы Пух.
ГАРЭЙ прысл. Горш. А ну цябе, я яшчэ тут гарэй зьмерзла. Касцюкі Валож.
ГАРЭЛІК м. Бульба з прыгарэлым бокам, прыгарка. Ешча гарэлікі, румяныя будзяця. Вялікая Вуса Уздз. Мама, зьнімі мне гарэлік. Малмыгі Віл. Дзеці аж б'юцца за гарэлікі: так любяць. Грыцкаўшчына Валож. Дзеці нашы ўсе любяць гарэлікі, аж б'юцца за гарэлікі. Палачаны Маладз.
ГАРЭЛЫ прым. Адценне колеру, афарбоўка пад абпаленае дрэва. Ёсьціка каровы рудыя, як гарэлыя. Забалоцце Смал.
ГАРЭЦ м. Гарнец, мера вадкіх цел. Гарэц — гэта бочачка маленька, і ў ёй адліўчык з горлам дзеравянным. Зайцы Чэрв.
ГАСПОСЯ ж. Гаспадыня. Яна гаспося харошая. Літва Стаўб.; параўн. польск. gosposia 'тс'.
81 👁