ГАРНАК м. Чыгун. Насыпім гарнак бульбы, паставім у печ, зварыцца — сьвіньням яды на дзень хваціць. Баяры Маладз.
ГАРНАСТАІХА ж. Заал. Самка гарнастая (Mustela erminea). Гарнастаіха такая ж, як і гарнастай. Хто ўжо з ахотнікаў разлічае самку і самца, то кажуць-гарнастаіха. Саланая Валож.
ГАРНАСТАЙКА ж. Тое, што і гарнастаіха. Гарнастайка ўся белінькая, а хвасток чорны. Малмыгі Віл. Гарнастайкі — пушыстыя звяркі, бегаюць па дзераве. Цяпер нешта гарнастаек ні бачна. Паплавы Бярэз.
ГАРНАСТАЙЧЫКАВЫ прым. Гарнастаеў. Колісь у Мінску я сам здаваў гарнастайчыкавыя кожачкі, па тры рублі плацілі. Бясяды Лаг.
ҐАРНІДАР м. Набор пасуды. У мяне ёсць увесь ґарнідар: глыбокія талеркі, мелкія талеркі, сподачкі. Саланая Валож.; параўн. польск. garnitur 'касцюм', < ням. Garnitur 'гарнітур, набор, камплект'.
ҐАРНІЗ м. 1. Карніз, папярочка над акном, дзвярамі, на якую вешаюць шторы, гардзіны. Недзе ш ты ґарнізы прыгожыя купіла. Мне таксама трэба мяняць ґарнізы, мае старыя, аблезлыя. Зарэчча Стаўб. Ґарнізы мне зяць у Мінску купляў. Рубяжэвічы Стаўб. У нас вокны без ґарнізаў. Ляшчынск Мядз. 2. Бардзюр. У хаці сьветлінька стала, як паклеілі розавінькімі шпалерамі. Адно на ґарнізы не дасталі. Пруды Стаўб. Уверсі на абоях у нас ґарніз клеяць. Дукора Пух.
ГАРНІЗАЦЫЯ ж. Установа. Іхняя гарнізацыя давала зямлю на дачы, дык цяпер вунь якія дамы стаяць і колькі цьвятоў. Баяры Маладз.
ГАРНО н. Ганч. Унутраная частка ганчарнай печы. Усё гарно загружана, німа больш куды ставіць пасуды. Трэба закрываць печ. Івянец Валож.
ГАРНУШАК м. Маленькі гаршчок. Пацёк мой гарнушак, ня будзя ў чым кашы зварыць. Зуі Стаўб. Гарнушкі былі лепш, чым гэтыя чыгункі, нават і пабяляныя. Падзерычы Стаўб.
ГАРНУШАЧАК м. Памянш.-ласк. да гарнушак. Малако ў Падласкі жырная, за два дні цэлы гарнушачак сьмятаны. Слабада Стаўб.
ГАРНУШАЧКА ж. Тое, што і гарнушачак. У маленькай гарнушаццы даўней есці толькі дзецям варылі. Ігрушка Круп.
ГАРОВАНЫ прым. Гадаваны ў горы. Парасяткі не апяканыя, яны гарованыя ў мяне: сьвіня захварэла, цыцкі не дала, што я ўмучылася зь імі. Трылес Стаўб.
ГАРОД м. Агарод. У гародзе садзя тая баба гуркі. Ігрушка Круп. Каб вы ведалі, колькі цяпер работы на гародзі: і грады рабіць, цыбулечку садзіць, і пад гуркі гатовіць. Узгурск Чэрв. У гародзі травы поўна, палоць трэба. Рубяжэвічы Стаўб.
ГАРОДЧЫК м. 1. Агародчык перад хатай для кветак. Ой, мелі харошых кветкаў у гародчыку. Ляшчынск Мядз. Я любіцяль кветак, у гароччыку ў мяне няма абы-чаго, адны толькі кветкі. Літва Стаўб. 2. Плот у агародчыку. Гароччык абярнуўся саўсім, трэба новы ставіць. Бытча Барыс.
ГАРОТНЕНЬКІ у знач. наз. Памянш.-ласк. Гаротны. А маё ж ты гаротнянькая, чым я магу табе дапамагчы? Дукора Пух.
ГАРОХ м. Кулін. Гарохавы суп. Гарох — самая любімая яда ў нашай сям'і. Паплавы Бярэз. ◊ Ні ў бабкі гарох — не гатова, не згатавана. О-о, машына гудзе, мусіць, едуць з дрыўмі. А божа, а ў мяне яшчэ ні ў бабкі гарох картофля, адно закіпела, і на стол не сабрала. Мікалаеўшчына Стаўб. Як гарох пры дарозе — пра жыццё неспакойнае, турботнае. Так жылі, дак хто іх знаіць як. Як гарох пры дарозе. Замошша Віл.
ГАРОХАВІК м. Кулін. Блін з гарохавай мукі. Напякла цэлую міску гарохавікаў, пака сьвежанькія, есьці нада. Лыцавічы Віл.
ГАРОХАВІНА ж. 1. Каліва гароху. Мама, паглядзі, Колька гарохавіну вырваў. Ляхавічы Дзярж. 2. Тое, што і гарахавінне. Паткінь гарохавін каню, хай пірабірае. Ляшчынск Мядз. 3. Тое, што і гарашына. Пакацілася гарохавіна пат стол. Хожава Маладз.
ГАРОХАВІННЕ н., толькі адз. Тое, што і гарахавінне. Складзіця гарохавіньня ў капу, каб дошч ні змачыў. Дукора Пух. Гарохавіньня рэжуць на сечку коровам. Пудзіцк Пух.
ГАРОХАВІШЧА н. 1. Трава на гарохавішчы. Мой пайшоў гарохавішча касіць. Ляшчынск Мядз. 2. Тое, што і гарахавінне. Гарохавішча яшчэ ня высахла. Малмыгі Віл.
ГАРОХАЎЕ н. 1. Тое, што і гарахавінне. Вазьмі посьцілку, бяжы накрый гарохаўе, а то дошч намочыць. Паплавы Бярэз. 2. Тое, што і гарахавішча. На грацкоўі жыта добра родзіць, а на гарохаўі картопля ўдаецца. Рудня Чэрв.
ГАРОХАЎКА ж. Кулін. Тое, што і гарох. — Мамочка, звары гарохаўкі, я люблю гарохаўку з малаком. Я накрышыла картошкі, усыпала гароху і наварыла саган гарохаўкі, як прасілі. Бясяды Лаг.; параўн. польск. grochówka 'тс'.
ГАРОХАЎНІК м. 1. Тое, што і гарахавінне. Як гарох вымалаціш, гарохаўнік астаецца. Ігрушка Круп. 2. Тое, што і гарахоўнік. Урадзіўся гарох, аш гарахоўнік зьлёх. Забалоцце Смал.
ГАРОШАК м. Кулін. Зялёны гарошак як прыправа да стравы. Я на вясельлі адзін гарошак ела. Скамарошкі Стаўб. ◊ Гарошак лу
84 👁