Старонка 90
◀ / 290 ▶
lis). Такі гарбыль мне першы рас папаўся. Канстанцінава Мядз. ГАРБЫЛЬ м. Аполак. Строймацяр'ял з гарбылёў нікачасьцьвянны, бальшынство ідзе на дровы. Пруды Стаўб. ГАРГАРА ж. Тое, што і гамэрня. Цяпер не хаты — дамы будуюць. Онь і Стась наш такую гаргару паставіў. Астравок Уздз. ҐАРҐАЦЬ незак. Каркаць. Вароны ґарґаюць, бо яны ш не засьпяваюць так, як салавей. Канстанцінава Мядз. ГАРДАВЫ прым. Картавы. Мужык быў гардавы. Іншы рас трудна разабраць, што ён швэргая. Цялякава Уздз. ҐАРДЗІС м. Карніз. Бяжы хутчэй, вунь у краму ґардзісы прывязьлі вельмі ш харошыя. Рудня Чэрв. ГАРДА, ГАРДОВАЧКА ж. Фальк. Чароўнае зелле, чорная каліна (Viburnum Lontana). У гародзе гардовачка, цяшка хлопцам пятровачка. Пашлі дзевачкі гарду рваць, каб было лягчэй хлопчыкам Пятра ждаць. Дзеўкі гарды не нарвалі, хлопцы Пятра не даждалі [з песні]. Рабунь Віл.; параўн. польск. hordowina 'тс'. ГАРДОЎКА ж. Бат. Мальва (Malva). Гардоўка у нас у гародзе расьцець, белянькія лісты такія на высокім цьвяту. Як ацьцьвіцець гардоўка, насеньня як пугавічкі. Малмыгі Віл. ГАРДЫ прым. Горды. Ну й гарды ж ён у вас, ніколі „дзень добры" не дасьць, не паздароўкаецца першы. Гілікі Валож. ГАРДЗЁЛЬ м. Плыт. Звязачны матэрыял, якім змацоўваюць калоды ў плыце. Плыт вяжуць гардзялямі — круцяць дубцы, а з дубцоў гардзяле. Вялікая Вуса Уздз. ГАРДЗІНЫ толькі мн. Сатканая ў выглядзе сеткі з узорамі тканіна, з якой шыюць занавескі на вокны. Натта я люблю гердзіны, у мяне аж трое іх. Паплавы Бярэз. Цюль больш далікатны, чым гардзіны. Хожава Маладз. Цяпер у магазіня ўсякіх гардзінаў многа. Ігрушка Круп. ГАРКАЎКА ж. Заал. Гарчак (Rhodeus sericeus). Рыбалка сёньня ні ўдалася: адны гаркаўкі трапляюцца. Налаўлю толькі кату. Ляшчынск Мядз. Цэлую ноч на Ськеме прасядзеў, а злавіў толькі сінцу і гаркаўкі, хазяйка сьвіньням аддала. Мікольцы Мядз. ГАРКАЦЬ незак. Гаварыць картава. Унучак так забаўна гаркае — пацеха зь яго. Гілікі Валож. ГАРКАЮЧЫ дзеепрысл. Картавячы. Куды ён варты, ён жа гаворыць гаркаючы. Гілікі Валож. ГАРКІ прым. Горкі. Ня еш ты гэныя яблыкі, яны ж яшчэ зялёныя, гаркія. Хожава Маладз. ГАРХУШКА ж. Тое, што і гаркаўка. Гаркушка маленькая такая, водзіцца пат камнямі. Яе ў нас мала ловяць, бо на смак яна горкая. Акраскі серабрыстай: на сьпіне цёмная, на баках — серабрыста-сіняватая. Саланое Віл. Гаркушка — нясмачная рыпка, мяса горкая. Гаркушку ня ловяць, а калі пападаіцца ў сетку, то толькі свіньням аддаюць. Мікольцы Мядз. ГАРЛАВІНА ж. Дыхальнае горла. У кабана, гавораць, гарлавіна, у чалавека — горла. Хожава Маладз. ГАРЛАПАНІЦЬ незак. Моцна гаварыць, іграць, пець (пра радыё, магнітафон). Як ён надаеў мне са сваім радзівам: уключыць і гарлапаніць на ўсю хату. Літва Стаўб. ГАРЛАТЫ прым. Гарласты, галасісты. Гарлаты ўдаўся: дзярэ горла і спакою яму няма. Нізок Уздз. Чаго горла дзярэш, гарлаты? Мікалаеўшчына Стаўб. ГАРЛАЦЬ незак. Крычаць, гарланіць. Гарласты дзяцька, усё гарлае й гарлае, ляпае языком, ні мінуты спакою. Рудня Чэрв. ГАРЛАЧ м. Ганч. Гліняны збан без ручкі, гладыш. Ціпер дык тых гарлачоў днём з агнём ні найдзіш, а, бывала, прадавалі. Бытча Барыс. ГАРЛЯК м. Горла. А як у роце далёка там баліць, то кажуць: аш у самым гарляку баліць. Вязынка Маладз. ГАРЛЯНКА ж. Плецены выраб з вузкім горлам на збожжа. Пастаў гарлянку ў стопку. Гарлянкі плялі з дупцоў і саломы, спрытныя былі гарлянкі. Бальцары Маладз. ГАРЛЯНКА ж. Мед. Ангіна. Унук часта хварэя гарлянкай, дык я гавару, кап сёрбаў цёплы крупнік з малаком. Ляхавічы Дзярж. ГАРЛЯЧЫШЧА н. Груб. Дыхальнае горла, гарляк. Кура жырная, здаровая, волё велькаё, жырнаё, гарлячышчо ня выцягнуць. Савоні Стаўб. ГАРМІДАР м. Зборышча, натоўп людзей. Нешта каля хаты Кандрацюкоў гармідар сабраўся. Капачоўка Барыс. ГАРМОЛЬ ж. Гармонік. Прывезьлі хлопцу гармоль, дык іграе цэлы дзень і нічога знаць ні хоча. Нядаль Барыс. ГАРМОНІКА ж. Тое, што і гармоль. Бывала, гарманіст як рэзьне на гармоніцы, ды аж самі ногі скачуць. Бытча Барыс. ГАРМОШКА ж. Тое, што і гармоль. Сяць, на гармошцы парыпай. Да моцна ні трэба, ціхенька грай. Мікалаеўшчына Стаўб. Я купіла свайму ўнуку дзецкую гармошку. Ігрушка Круп. ГАРМУШКА ж. Цура. То можа на вячэру гармушкі зрабіць? Баяры Маладз. Лесік любіць гармушку, яму абы салоткая была. Палачаны Маладз. ГАРНА прысл. Добра. Гарна йграе на гармоніку, і самі ногі ходзяць. Узгурск Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶