няць, а то перарасьце. Дукора Пух. Пара бульбу ганяць, перарасьце, то ні ўлезеш у яе. Завішына Лаг. 2. Вадзіць на начлег. Як даўней, то вадзілі на начлех, сеў на свайго і павёў. А цяпер коні с трох брыгат, то цяпер ганяюць. Калодчына Віл. ◊ Ганяць у поле — пасвіць, быць пастухом. Некалькі гот ганяў кароў у поле, быў пастухом. Гілікі Валож. Хоць ваўкоў ганяй — пра вялікае пустое або халоднае памяшканне. Холадна ў хаце, хоць ваўкоў ганяй. Ляшчынск Мядз.
ГАНЯЦЬ незак. Хутка вадзіць бульбінай па тарцы, раздрабняючы яе. Салдат, панімаяцца, сеў і давай ганяць. А картошка мокрая. Як даганяў жа, што німа чаго ганяць, як шарахнуў па пальцах, — кроў! Мікольцы Мядз.
ГАНЯЧОК м. Тое, што і ганялка. Пазыч, Агата, ганячка, трэба бульбу паганяць. Вішнева Валож.
ГАПЕШЫЦЬ незак. Лупцаваць. Ну, браты й пайшлі с каламі. Прыбягаюць на гумно, глядзяць, а там пат плітой вуш, яны давай яго гапешыць каламі. Рудня Лаг.
ГАПКА ж. Тое, што і апелька. У фуфайца робяць гапкі і для аплікоў тожа, а для ґузікаў дзіркі праразаюць і зарубліваюць. Пруды Стаўб.
ГАПТ м. Гафт, від ажурнай вышыўкі. Гапты ў нас прышываюць да спадувкі [ніжняй спадніцы], да каўнерыка. Пруды Стаўб.; параўн. польск. haft 'узор, вышыты на тканіне'.
ГАПТАВАЦЬ незак. Гафтаваць. У нас адна Марыля гаптаваць умея, да яе і мая нявестка гаптаваць носіць. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. haftować 'вышываць спецыяльным відам вышыўкі'.
ГАПТКА ж. Пятля з нітак. Гаптка — гэта пятля, у спаньніцы, ушываюць кручок і робяць гаптку. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. haftka 'тс'.
ГАПЦІК м. Памянш. да гапт. Прывезьлі вузінькага гапціку ў магазін, я аш дзесяць метраў купіла. Пруды Стаўб.
ГАРАДЗІЧКА ж. Гатунак бульбы. Мы любім гарадзічку, бо яна вельмі плодная. Палачаны Маладз.
ГАРАНЦІРАВАЦЦА незак. Арыентавацца. Я п адна пашла ў лес, але гаранціруюся кепска ў лесі, магу заблудзіць. Арцюхі Стаўб.
ГАРАСЦЬ ж. Гар, едкі пах. Нейкаю гарасьцю пахня. Дукора Пух.
ГАРАТНЫ прым. Гаротны. Вот ён чалавек такі гаратны: усё няшчасьце ды няшчасьце. Вішнева Валож.
ГАРАХАВІННЕ н. Гарохавая салома. Гарахавіньня тоя, што астаецца, калі гарох абмалоцяць. Рудня Чэрв.
ГАРАХАВІШЧА н. Поле, на якім рос або з якога ўбралі гарох. На гарахавішчы цэлую сьцешку пралажылі да бані. Забалоцце Смал.
ГАРАХВЯНІШЧА н. 1. Тое, што і гарахавішча. Паглядзі, цэлую жменю назьбірала гароху на гарахвянішчы. Дукора Пух. 2. Трава, што вырасла на такім полі. Гарахвянішча ўжо можна складваць: патсохла. Ляхавічы Дзярж.
ГАРАХОЎНІК м. Каліўе гароху. Такі ўрадзіў гарох, што гарахоўнік палёх, касіць няма як. Дукора Пух.
ҐАРАЦ м. Гарнец. Ґарцы былі драўляныя ці бляшаныя, абавяскова з ручкай. Ґарцам адмяралі гарэлку, ґазу, а таксама жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, муку. Забалоцце Смал. Ёсць ґарац дзеравянны, а ёсць сплецяны, як лупка, але і той і другі чотка дзьве кілі. Саланая Валож. На адну гонь трэба тры ґарцы семя, а ў ґарцы пяць хунтаў. На троя ганей — дзевяць ґарцаў. Вялікая Боркаўшчына Маладз. І нашто ты поўны ґарац мукі набрала? Зарэчча Смал.
ГАРАЧКА ж. Хвароба, пры якой у хворага бывае высокая тэмпература; ліхаманка. У яго гарачка: то ў холат кідаець, то жара падымецца. Малмыгі Віл.
ГАРАШЫНА і ГАРАШЫНА ж. Каліва гароху. На гарашыне бывае пяць, а то й дзесяць стручкоў завяжацца. Дукора Пух. Кажуць, як пагода, тады гарашыны вялікія. Рудня Лаг. Гарашыну нашоў у кармані. Бясяды Лаг.
ГАРАШЫНКА ж. Гарошынка. Баба сваю гарашынку змалола, пірагоў сьпікла і зьела. А дзет сваю бабінку пасадзіў [з казкі]. Малое Стахава Барыс.
ГАРБАВАНАЯ прым. Гафрыраваная (пра паперу). Цяпер ні ў модзі кветкі з гарбаванай паперы. Краснае Маладз.
ГАРБАЛЫСЫ прым. Звычайна такі (пра колер жывёлы), калі па спіне ідзе белая паласа. Наша карова гарбалысая, па сьпіне белая палоса. Ляшчынск Мядз.
ГАРБАТА ж. Уст. Чай. Апошняя страва заўсёды была малочная, бо чаю, як тады казалі — гарбаты, мужыкі не пілі. Жартайка Барыс. Можа вам, госьцейкі, гарбаткі згатаваць? Літва Стаўб.; параўн. польск. herbata 'тс'.
ГАРБУЗ м. Перан. Вялікі жывот. А няўжо ж! Калі б ні праўда, оык гарбус такі не абгадаваў бы, а то йдзе і ног ні бача. Слабада Лаг.
ГАРБУЗЭ мн. Гарбузікі. Дзе йдзе, усё гарбузэ лузая. Цялякава Уздз.
ГАРБУЗЯНКА ж. Кулін. Гарбузовая каша з прасянымі крупамі. Гарбузянка — смачная ежа. Калі пападзецца салоткі гарбус, да яшчэ дабавіш сахару, тады пальчыкі абліжаш. Бяларучы Лаг.
ГАРБУЗЯНЯ н. Гарбузік. Гарбузянята выбіраюць, сушаць, хаваюць да вясны, а пасьля садзяць. Вялікая Вуса Уздз.
ГАРБЫЛЬ м. Заал. Акунь (Perca fluviati-
80 👁