Старонка 88
◀ / 290 ▶
ГАМУЛКА ж. Кавалак, кусок. Адрэзала гамулку сала ды есьць с хлебам. Палачаны Маладз.; параўн. польск. gomółka 'тс'. ГАМЭРНЯ ж. Сварка. Пачалася гэтая гамэрня паміж імі зусім нечакана, такімі добрымі суседзямі былі. Капачоўка Барыс. ГАМЭРНЯ ж. Вялізны будынак. Але ш нашы суседзі хату ставяць як гамэрню якую, комнат усялякіх наробяць і для сябе і для дзяцей. Баяры Маладз.; параўн. польск. hamernia 'металургічны завод'. ГАНАВІЦЫ толькі мн. Верхнія мужчынскія штаны. У старога парваліся ганавіцы. Саланое Віл. Хай ба ш аказаўся, што падраў, я ж ба палатала, дык не, паціху панёс [ганавіцы] да дачкі. Баяры Маладз. ҐАНАК м. Веранда. Ґанак у нас прыбудоўваюць да хаты, ён з маленькімі вокнамі, дзьверы ёсць. Мядзел Мядз. ГАНАПЛЕЧКА ж. Мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра. Пашый ты яму кужэльную ганаплечку, душна і няздарова ў гэтых куплёных на лузі. Малмыгі Віл. ГАНАРКІ прым. Ганарлівы. Такі ганаркі стаў, выстаўляецца што 'та я. Турэц Чэрв. ҐАНДА, ҐАНТА ж. і ҐОНТ м. Дахавы матэрыял. А я ш думаў, што ў цябе хата ґандою пакрыта. Заямнае Стаўб. У ґанце шпары выганяюць, канты закладваюць ў шпары і так крыюць. Ґанту ў пільні піляць. Забалоцце Смал. Цяпер на ґанту перайшлі людзі, а саўхозны будынак дык і шыферам крыюць. Паплавы Бярэз. На ґонт шчапляецца елка, а потым габлюецца. Пруды Стаўб. ГАНДАРАК гл. андарак ГАНДЗЮРЫЦЬ незак. Экспр. Размаўляць, гаманіць. Дошч ідзе, рабіць няма чаго, сусеткі пазьбіраюцца ў хаці і гандзюраць. Літва Стаўб. Каб ні пазвала, яна б гандзюрыла з сусеткай часы два. Касцюкі Барыс. ГАНДЛЯ гл. гайня ҐАНДЫ мн. Басаножкі. Мама, купі мне ганды на лета, дзеўкам пакуплялі ўжо. Рубяжэвічы Стаўб. Ганды цяпер прыгажэйшыя, чым раней былі. Тонава Стаўб. ГАНЕБНА прысл. Дужа, страшэнна. Ганебна вучоная, кажуць, ксёнжкі чытае, як рэпу сячэ. Забрэжжа Валож. ГАНІЦЬ незак. Гнаць. Ганіця кароў на пасту, сонца ўжо высока. Ігрушка Круп. ГАНКІ толькі мн. Мера даўжыні каля ста метраў. Я дак у гэтам гаду заместа картошкі засеяла двое ганок жытам. Нізок Уздз. Жыта пасеялі ганкі, дык такоя ш удалося вялікая, густоя. Вялікая Вуса Уздз. ГАННЯ гл. гайня ГАНОК м. Вузкі плыт, які ганяюць на малой рацэ. Розьніца паміш плытом і ганком у тым, што плыт шырокі, а ганок вускі, плыт па вялікай рацэ гонюць, а ганок — па малой. Малмыгі Віл. ҐАНТА гл. ґанда ГАНУЧНІК м. Той, хто скупляе анучы ў абмен на хадавыя тавары. Ганучнік прыплянтаўся да нашай вёскі на сваёй гнядой, ой, і тавараў жа навёс! Раўчак Пух. ҐАНЦІНА ж. Дошчачка, востра саструганая з аднаго боку і з пазам — з другога. Лата ад латы прыбіваецца на 20 см, ґанціна — 60 см даўжыні, і адна ґанціна ў даўжыню прыходзіцца на тры латы. Ґанту прыбіваюць да лат цьвікамі. Паплавы Бярэз. ГАНЧАК м. Ганч. Ніжняя частка ганчарнага круга. У мяне дык ганчак нешта перастаў круціцца. Івянец Валож. ГАНЧАРКА ж. Ганчарня. Было прыватная ганчарства, майстэрня звалася ганчаркай. Івянец Валож. ГАНЧАРНЫ КРУГ ганч. Прыстасаванне, пры дапамозе якога робяць пасуду з гліны. Ганчарны круг ганчары круцілі нагамі, а зарас гэта робіць матор. Івянец Валож. ГАНЧАРОВЫ прым. Ганчарны. У нас дык рабілі даўней глякі кустарнай ганчаровай работы. Нізок Уздз. ГАНЫ толькі мн. Тое, што і ганкі. Як конь цягавіты, то ганы доўгія і шырокія робіш. Ляшчынск Мядз. ГАНЬБІТНЫ прым. Дэфектны. Ганьбітную нейкую прасьціраДлу купіла, але як засьцеліш, можа й што будзя. Літва Стаўб. Ні палохай, а то ўпадзе, нагу зламае, і замуш ніхто ня возьмя, бо ганьбітная будзя. Скамарошкі Стаўб. ГАНЬБОВЫ прым. Няякасны, з дэфектам. Я таго плацьця ня купіла, бо яно ганьбовае і на яго зьніжана цана. Дукора Пух. ГАНЯЛАЧКА ж. Ручная прылада праводзіць радкі на градзе. Раткі праводзяцца граблямі і ганялачкаю. Ганялачкаю роўненькія раткі робяць. Дукора Пух. ГАНЯЛКА ж. С.-г. Акучнік. Трэба ганялку папрасіць і абагнаць бульбу, а то перарасьце. Рудня Лаг. Учора мой стары ганяў бульбу і пакінуў ганялку на полі. Хаця п хто ні пазычыў. Зазерка Пух. ГАНЯНКА ж. 1. Тое, што і ганялка. Запрагуць каня ў ганянку ды і ганяюць бульбу. Турэц Чэрв. 2. Аднаконны плужок. Спачатку ўзёў ганянку, запрох каня і давай выворваць. Турэц Чэрв. ГАНЯТЫ у знач. наз. Чалавек, які акучвае бульбу. Дзе ты ганятага ўзяла? Трэба бульбу ганяць, і ганятага ні найсьці. Баранцы Віл. ГАНЯЦЬ незак. 1. Акучваць, абганяць (прапашныя культуры). А тады ўжо сталі садзіць у рады [бульбу], дык а во як добра, у рады пасадзілі, ня трэба было асыпаць — ганялі яе. Ластаянцы Валож. Трэба картоплю га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶