стале, бык ажно дакторку вызывали. Лыцавічы Віл. 2. Тое, што і г а л а ч к а. Былі мелу прывезьлі платы бяліць. Набрала я гэтых галушак і пабяліла свой плот ад дарогі. Малмыгі Віл. ГАЛУШКІ мн. Кулін. Клёцкі з бульбы. Галушкі вараць у нас на вячэру, калі да стала зьбіраецца ўся сям'я. Вецярэвічы Пух. ГАЛЫ толькі мн. Ногі; доўгія ногі. Як адзеня каторая з дзявок уланку, дык усе галы відаць. Рубяжэвічы Стаўб. ГАЛЬБОТА ж. Бедната, галота. У наш час малады такая гальбота была, адны дзеравяшкі на ўсіх выйсьці на вуліцу. Узгурск Чэрв. ГАЛЬКА ж. 1. Доўгая жаночая кашуля без рукавоў або сподняя спадніца. Анюта, прышый ты гэтыя карункі да галькі, усё ш пякней будзіць. Канстанцінава Мядз. Такія ўжо жанкі багатыя сталі, што й на работу галькі носяць. А раней толькі на самыя вялікія сьвяты галькі адзявалі. Літва Стаўб. Галькай у нас называюць прыгожую сьвяточную спадніцу, апшытую кружавамі. Замошша Віл. 2. Трыкатажная жаночая кашуля. Мой на Васмое марта гальку ў падарак купіў, але ш самы вялікі разьмер, які быў, мусіць, браў. Горкі Стаўб.; параўн. польск. halka 'тс'. ГАЛЬМАНКА ж. Назва мясцовага гатунку бульбы. Я кожны гот саджу панімношку гальманкі, хачу, каб ні зьвялася. Ляшчынск Мядз. ГАЛЬНІК м. Тое, што і галень. Гальнік рассыпаўся, выкідай. Ляшчынск Мядз. ГАЛЬЦАНУЦЬ зак. Скочыць. Карова як гальцанула праз загаратку, чуць брамку ні зламала. Літва Стаўб. ГАЛЭНДЗІНА ж. Сук, сухая галіна. Летам галэндзіну якую адсек, вот табе й дровы. А зімой найгорай з дравамі. Завішына Лаг.; параўн. польск. gałęź 'тс'. ГАЛЁН м. Трохлітровы слоік. Цэлы галюн малака надаіла сяганьня. Глебаўшчына Лаг. ГАЛЯНІШЧЫ мн. Халявы (у ботах). Даўней былі такія боты, што галянішчы адчэпліваліся. Паплавы Бярэз. Старыя галянішчы, але як вычысьціш, дык добра блішчаць. Забалоцце Смал. ГАЛЯР м. ◊ Нарабіць галяру — нарабіць крыку, раскрычацца. Нясу яшчык бутылкі паставіць. Яна ш як выскачыла, як нарабіла галяру, — я ні рады быў, што ўзяў той яшчык. Мікалаеўшчына Стаўб. ГАЛЯРЭТА ж. Кулін. Халадзец, квашаніна. Галярэту тожа трэба ўмець варыць, глядзець, каб агонь харошы быў, каб упрэла добра. Чабаі Валож. Галярэта смачней за ўсё з картофляй. Ціханава Слабада Стаўб. Пайду галярэту разьліваць, а то да вячэры не застыне. Літва Стаўб.; параўн. польск. galareta 'тс'. ГАЛЯШОВАЧКІ мн. Туфлі парусінавыя або брызентавыя. У міне ўсё ест, нада толькі галяшовачкі купіць. Савоні Стаўб. ГАЛЯШОВІКІ мн. Гумовыя туфлі. Галяшовікі гэтыя кажан дзень насілі, асобянна як дош ідзе, або вясной ці ўвосянь. Па сьвятах ні насілі. Чабаі Валож. ГАМАНЕЦ м. Кашалёк. Згубіў я сёньня ў лесі свой гаманец з грашыма. Не так шкода, як невыгода. Мацькаўцы Віл.; параўн. укр. гаманець 'тс'. ГАМАНКІ прым. Ажыўлены, шумны. А ў нядзелю ўжо пачынаецца гаманкое вясельле. Калодчына Віл. ГАМАНУХА ж. Гаваруха. Падыдзеця да той цёткі, вот яна гамануха. Турын Пух. ГАМАР і ГАМАР м. Цясл. Верхняя ручка падоўжнай пілы. Як гамар ёсьць, дык ляхчэй пілаваць, ні трэба згінацца. Рудня Лаг. Як доскі рэжуць, так уверху на бярвеньнях стаіць чалавек і пілу дзяржыць за гамар. Вязынка Маладз.; параўн. польск. hamer < ням. Hammer 'молат'. ГАМАРНІК м. Пільшчык, які распілоўвае бярвенне на дошкі. На распілоўку досак наняў гамарніка. Малмыгі Віл. Неразлучны, як гамарнік з гамаркай. Бясяды Лаг. ГАМАШЫ мн. Скураны абутак з кароткімі халяўкамі і гумовымі ўстаўкамі збоку або на шнурках. Надоечы заходзіла ў Валожыні ў магазін, хацела ўнуку гамашы купіць, дык усе вялікія, на яго нагу няма. Чабаі Валож.; параўн. польск. kamasz 'чаравік' < ням. Gamasche 'тс'. ГАМБАВАЦЬ незак. Даваць ганьбу. Чаму не ясі, мо гамбуеш? Суднікі Стаўб. ГАМЗАЛЬ ж. Смуглянка. Вой, я ш як гамзаль чорная, мне й загараць ня трэба. Вялікая Вуса Уздз. ГАМЗАТЫ прым. Гугнявы. Расьце во гамзатае дзіця, нічога, нічога ні разьбярэш, што гаворыць. Вецярэвічы Пух. ГАМОН у знач. вык. Канец, смерць. Яму ўжо гамон будзе, ня выскрыпаецца. Літва Стаўб. ГАМОНКА ж. Гутарка, размова. Ну й зайшла тут гамонка такая, хто як, хто пра што, але ўсе выказаліся. Турэц Чэрв. ГАМУЗ м. Крык. Такі гамус паднялі, што аж на вуліцы чутно. Паднялі такі гамус, што хоць з хаты ўцякай. Варацішча Стаўб. ГАМУЗАМ прысл. Гуртам. Давайця, мушчыны, навалімся ўсім гамузам і зрушым гэты вос зь месца. Рудня Чэрв. Мы яе соткі гамузам апалолі. Дукора Пух. ГАМУЛЕЦ м. Тэх. 1. Прыстасаванне, з дапамогай якога тармозяць воз. Глядзі, гамулец ці ў парадку, бо дарога няроўная. Кальчуны Ашм. 2. Тормаз. Ехаў і гамульцы атказалі, а на двары ноч. Што рабіць? Літва Стаўб.; параўн. польск. hamulec 'тс'
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
142 👁