ҐАЛДУНЫ мн.; адз. ґалдун м. Кулін. Бульбяныя клёцкі, начыненыя мясным фаршам. Слухай, каб заўтра ґалдуноў зварыла, так ужо да смаку дайшлі. Ляшчынск Мядз.
ГАЛЕНЬ м. Дзяркач, стары венік без лісця. Галень ня выкідай, гальнём пашараваць памост добра. Бытча Барыс. Узяла б галень і маццы памагла п, дзяўзно ты! Завішына Лаг. Ці ш с такім у баню хадзіць? Гэта ш галень, а ні венік. Хацюхова Круп. Прынясі мне, дачушка, галень другі, а то гэты нядобры, езьдзя па памосьці, і ўсе дупцы павыіжджалі. Ухвала Круп.
ГАЛЁКАЦЬ незак. Экспр. Гучна крычаць, пераклікацца. Як сталі галёкаць, аш усё разьлягалася. Дукора Пух. Што вы галёкаеця? Завішына Лаг. Такі ўжо бесталковы чалавек, вечна галёкая. Горкі Стаўб.
ГАЛЁНА ж. Галёнка, лытка. Пашла грэпці сена бес панчох, дык пакалола ўсе галёны. Язні Віл.
ГАЛІВА ж. Паляна, адкрытае месца. Выйшлі на галіва і тады пазналі, дзе мы. Чабаі Валож.
ГАЛІЦА ж. Заал. Галка (Corvus monedula). Галіца — чорная, глюга белаватая. У нас яны ўюць гнёзды на вязох, на высокіх такіх дрэвах. Могуць звіць гняздо і ў коміне. Пруды Стаўб.
ГАЛКА ж. Банька (у падсядзёлку). Галка — гэта такая дырка, у сядзёлцы іх дзве, праз іх працягваецца сырычка. Рудня Чэрв.
ГАЛОВАЧКА ж. Каробачка з семем. Ужо галовачкі дасьпяваюць, лён браць пара. Рудня Лаг.
ГАЛОСКІ прым. Звонкі, моцны. У яго быў галоскі голас, як зацягне песьню, за вярсту чуваць. Бытча Барыс.
ГАЛОСЮЧЫ дзеепрысл. Галосячы. Баба прыляцела, схваціла маіх быкоў, пагнала ў Саланое, а я, плачучы, галосючы, дамоў. Замошша Віл.
ГАЛОЎКА ж. Памянш. да галава (у 2 знач.). Бывае на адным сланечніку і многа галовак, а калі адна, то яна вялікая вырастае. Ляшчынск Мядз. Шапачка (грыба). У нас завуць хто галоўка, хто шапка, як калі выйдзецца сказаць. Рудня Лаг. А ёсь сыраешкі, каторыя растуць па лісьцьвіных лісах, на кароцінькай ношкі, і галоўка яе такая сераватая. Слабада Бярэз. Каробачка з ільняным семем. Галоўкі на нажы абразалі. Ратуцічы Барыс. ◊ Галоўку сушыць — думкамі займаючы галаву, падрываць сабе здароўе. А, божачкі, так унікла ты ад гэтай навукі! Пайшла б крыху пагуляла, а то ўсё галоўку сушыш. Баяры Маладз.
ГАЛОЎКА ж. Дэталь гадзінніка, якога-н. інструмента. У яго загарку большая галоўка, чым у маім. Вішнева Валож. Галоўкай заводзяць часы. Мікалаеўшчына Стаўб. Я не змагу направіць вам галоўку, схадзіця к Мікіту, ён майстар па скрыпках. Кукалеўка Чэрв. Памянш. да галава (у 5 знач.). Галоўкі розныя бываюць, яны як да вульля. Пруды Стаўб. Патоўшчаная канцавая частка чаго-н. Галоўка — патаўшчэнне на канцы прэнта бязьмена. Пруды Стаўб. ◊ Пагладзіць па галоўцы — пахваліць каго, патураць каму. Галубка мая, ты думаеш, што цябе пагладзяць па галоўцы, што будзеш малоць, як пусты млын, а цябе нявестка будзе слухаць вушы развесіўшы? Савоні Стаўб.
ГАЛОЎКІ толькі мн. Месца, дзе звязаны клешчы хамута разам. Галоўкі ў хамуце разышліся, скрапіць трэба. Галоўкі шнуркам сьцягваюцца. Забалоцце Смал. Пярэдняя частка чаго-н. Да галовак і да затка палазоў благожы прыбіваюцца. Вязынка Маладз. Нядобра выгнуты етыя галоўкі, гнуць трэба болей палазы. Вецярэвічы Пух.
ГАЛУБАВАТЫ прым. Блакітнаваты. Уразіла мяне возера, вада ў ім галубаватая, чыстая. Ляшчынск Мядз. Патсіні крышку, каб было чуць галубаватае. Ляхавічы Дзярж. Бывая галубаваты мацяр'ял, дык на кофты добра браць. Рудня Лаг.
ГАЛУБЕНЬКІ прым. Памянш.-ласк. да галубы. Галубенькае плацця ў мяне было, даццэ яго аддала. Рудня Лаг. Галубенькі — гэта чуць-чуць сіненькі. Малмыгі Віл.
ГАЛУБЕЦЬ незак. Рабіцца ясным. О-о, неба галубея, выясьніваяцца, можа пагода ўстановіцца, надаеў гэты дошч. Савоні Стаўб.
ГАЛУБНІК м. Галубятня. Яшчэ галубнік не забівалі. Завішына Лаг.
ГАЛУБОК м. Бат. Радоўка шэрая (Tricholoma portentosum). Галупкі зьверху сівыя, падобныя па форме да апеняк, пад нізам цямнейшыя. Салодзінькія грыпкі. Малмыгі Віл.
ГАЛУБЫ прым. Блакітны. Згубіла і сама не знаю дзе свой галубы касынак. Дукора Пух. Няма хмар на небі, дык яно тады такое галубое. Забалоцце Смал.
ГАЛУЗА ж. Галавешка. Аптушы галузу, а то дым верне, што с трубы. Дразды Стаўб.
ГАЛУЗА ж. Голая косць. Галузы мы выкідаям сабаку, у нас ёсь каму галузы падбіраць. Забалоцце Смал.
ГАЛУЗА ж. Галіна. Нарэзаў галузаў на венік. Ёсць галузы маленькія і вялізарныя. Малмыгі Віл.
ГАЛУЗА ж. Асудж., перан. Бесталковая кабета. Яна такая галуза, абы-што гавора. Завішына Лаг.
ГАЛУШАЧКА ж. Кулін. Кусочак цеста для закваскі. Галушачку цеста трэба пакінуць у дзяжы, кап кіслата дзяржалася. Вялікая Вуса Уздз.
ГАЛУШКА ж. Таблетка. Малы як наеўся галушак дзедавых ат прастуды, ляжалі на
75 👁