Старонка 85
◀ / 290 ▶
ца, не ўспамінаецца. Ніяк не ідзе ў галаву, дзе я магла палажыць пляшачку ад лякарства. Валеўка Навагр. Як галаве сцяць — вельмі моцна, як сатрываць. А мурашкі злосныя як сталі пячы яго, як галаве сьцяць крычоў. А тады як выцягнулі яго з того мураўя, усё цело краснаё было. Валеўка Навагр. ГАЛАВАРЭЗ м. Рэліг. Хрысціянскае свята 29 жніўня ст. ст. На галаварэза няможна было жаць, а то, гаварылі, парэжаш руку. Хожава Маладз. Галаварэс увосень бывая. Прышоў галаварэс — барану галаву адрэш. Малмыгі Віл. ГАЛАВАСЕК м. Рэліг. Тое, што і галаварэз. Адны старыя гавораць галавасек, а другія — галаварэс, хто як скажа. Малмыгі Віл. ГАЛАВАСТЫ прым. З вялікай галавой. Галава-то як дзешка, такі ўжо галавасты быў, а розуму як у барана. Вязынка Маладз. Галавасты, калі галава ў каго вялікая, во мой сын галавасты. Дукора Пух. Разумны, кемлівы. Галавасты — гэта такі панятлівы, разумны чалавек. Паплавы Бярэз. ГАЛАВАСЦІК м. Чалавек з вялікай галавой. От галавасьцік удаўся, галава як рэшата вялікая. Забалоцце Смал. ГАЛАВАТЫ прым. Галавасты. Той, хто гаварыў, быў непрыгожы і галаваты. Вецярэвічы Пух. ГАЛАВАЧ м. Тое, што і галавасцік. Галавач — калі галава ў каго вялікая. Хожава Маладз. Таўсмач, ладны на выгляд (пра дзіця). Паглядзі, які галавач расьце. Ладны хлапчучок. Слабада Бярэз. заал. Галавень (Leuciscus cephalus). Галавач цяпер рэтка пападаяцца, зьвяліся. Вялікая Вуса Уздз. Ну й вялізныя галавачы ў нас лавіліся раней! Нізок Уздз. Учора дык і шмат галавачоў налавіў. Рудня Лаг. У галавача есьці німа чаго, одна галава вялікая. Ляшчынск Мядз. заал. Апалонік. Рэчка, дзе мелка, дзе вада праграваіцца, так і кішыць галавачамі. Ну й галавачоў! Пасынкі Мядз. Палка, кіёк у кола задняга навоя. Куды гэта галавач заваліўся? Бубны Віл. ГАЛАВЕШКА ж. Вялікая бульбіна. Галавешак накапала, адна ў адну. Глянь, якая бульба! Баяры Маладз. ГАЛАВІСТЫ прым. Кемлівы, разумны. Майго дзевіра швагерка гетка галавіста баба: хай во дзе пачуе песьню, адразу запомніць. Бясяды Лаг. ГАЛАВІЦА ж. Тое, што і вароніна зерне. Галавіцы чорныя, на жыця растуць. Галавіцу на лякарства зьбіраюць. Бяларучы Лаг. ГАЛАВЯЗКА ж. Хустачка любога памеру і любой якасці. Марылька сабе газоўку купіла, і я прасіла, каб якую галавяску мне прывезла. Баркоўшчына Мядз. ҐАЛАҐОНЫ толькі мн. Шамкі. І ґалаґоны чапляюць пад дугою, як едуць, дак са звонам. Баяры Маладз. ҐАЛАҐУН м. Певень галандскай пароды. Ґалаґун гэты толькі і грабецца ў градах. Вялікая Вуса Уздз. Вот гэты ґалаґун! Кожную раніцу пабудзіць. Каменка Уздз. ГАЛАДОВІЦА ж. Недаяданне з-за недахопу ежы. У галадовіцу, здаецца, каб зьесьці кусочак хлеба, нічога не хацеў бы. Так хлеба хочацца! Саланая Валож. ГАЛАЛЁДДЗЕ н. Зб. Галалёд. Галалёдзьдзе цэлую зіму было, прасядзела дома. Ляшчынск Мядз. ГАЛАЛОБЫ прым. Без галаўнога ўбору. Завяжы хустку, бо замерзьняш галалобая. Палачаны Маладз. ГАЛАС м. Бязладны крык. Балазе баба бавіцца, а то галас справіла п, хоць с хаты ўцякай. Порычы Валож. ГАЛАСАВАЦЬ незак. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Коля, галасуй, ідзе машына! Палачаны Маладз. ГАЛАСНІК м. Муз. Асобная струна скрыпкі. Асобна кожную струну як называць, можа ведае толькі кіраўнік ансамбля, мы ш струны называем галасьнік. Хожава Маладз. ГАЛАТА ж. Беднасць, галеча. Галата была пасьля вайны, ні было за што рукі зацяць. Заверка Пух. ГАЛАЎКІ толькі мн. Пачаскі з вярхоў трасты лёну; гл. вярхі. Калі абдзіраюць на рэткую шчотку, то галаўкі, а калі зразаюць на часьцейшую, то зрэб'е. Нізок Уздз. ГАЛАЎНІК м. Плыт. Галоўны плытнік, рулявы. Галаўнік заўсёды ўперадзі, і кіруе плытом. Белькаўшчына Стаўб. ГАЛАЧКА ж. Памянш. Галушка мелу. Часам хопіць трох галачак мелу на хату, а часам і не. Вялікая Вуса Уздз. ГАЛАШЧОК м., толькі адз. Замёрзлая зямля, не пакрытая снегам. Галашчок восіньню бывае, зямля падмярзае, храпы. Рудня Чэрв. Нек аднаго году галашчок на дварэ, а мы атаву касілі. Вецярэвічы Пух. ҐАЛҐАНКА ж. Ануча, шмаціна. Вазьмі ґалґанку і сатры заслон, каб можна было людзям сесьці. Рубяжовічы Стаўб. Ой, і нашла ш недзя ґалґанку такую рваную. Няўжо лепшай няма? Вараксы Стаўб.; параўн. польск. gałgan 'лахман, шмата'. ҐАЛҐАЯНКА ж. Зневаж. Гультайка, лайдачка. Яна хітрая і ґалґаянка. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. польск. gałganica 'тс'. ҐАЛДА ж. Дылда. Дзеці лянуюцца працаваць, а сама старша — ґалда такая, увесь дзень бегая па вуліцы. Рудня Чэрв. ҐАЛДАВЫ прым. З дэфектам вымаўлення. Ґалдавае ета дзіцянё. Нічога не зразумееш, што кожа. О, які ты ґалдавы, словы не выгаварваяш. Вецярэвічы Пух.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶