быў, — а хлопцы кругом! Лоск Валож. ГАЗНІЧКА ж. Памянш. да газніца. Газьнічкі ў нас у вайну ўсё палілі, бо тоды ж ні было ні карасіны, ні сьцякол. Дукора Пух. Рабілі газьнічкі зь якой баначкі ці з бутылачкі, кноцік зацягвалі ў трубачку і апускалі гуды. Вязынка Маладз. Некі лямант на дварэ, Сымон з газьнічкай паляцеў. Забрэжжа Валож. ГАЗОВАЧКА ж. Памянш. да ґазбука¹. Папер ані ў кога няма газовачак, а ўперад дык ва ўсіх былі. Забалоцце Смал. Гэта цяпер алектрыка, а яшчэ як я была маладая, пралі пры газовачках. Малінаўка Лаг. ГАЗОЎКА¹ ж. Самаробная газавая лямпа без шкла. Лямпы рэтка ў ко' былі, а былі ґазоўкі. Ставілі бутылочку, капнуць карасіну ў тую бутылачку, кноцік скруцім, трубачку — і так палілі ґазовачку. Бяларучы Лаг. Ґазоўку паставім на комінак, на ўсю хату відна. Мечаі Віл. ГАЗОЎКА² ж. Капроновая хустачка. Закруці на галаву ґазоўку, глянь які вецяр. Вішнева Валож. ГАЗУЛЕЧКА ж. Памянш. да ґазоўка¹. Мае два браты хадзілі ў школу, тут была валасная чатырохкласная школа. Карасіну не было, газулічку ету мама запаліць, яны пад гэнай газулічкай сьлепяцца. Бяларучы Лаг. ГАЗУРКА ж. Тое, што і ґазоўка¹. Ґазурка — гэта добра, як цяпер сьвет, а то лучына была. Мечаі Віл. ГАЙНЯ, ГАНДЛЯ, ГАННЯ ж. 1. Зграя ваўкоў, сабак у перыяд цечкі. У калядніцу ваўкі цэлымі гайнямі ходзяць. Як гайня напаткае, то дай бох ногі ад ваўкоў. Забалоцце Смал. Ня йдзі пазагуменьні, там гандля сабак бегая, яшчэ напалохая. Кукшавічы Дзярж. Мой дзет быў рас на ганьню ваўкоў натрапіў, цэлы век тады расказваў. Паплавы Бярэз. 2. Чарада дзяцей. Ад гэтай гайні не адагнацца: тут і тут таўкуцца. Кухцічы Уздз. // перан. Як мне ўжэ душу ад'елі чужыя дзеці! Але што гандля тут і тут круцяцца дзеці з усёй вуліцьи. Мікалаеўшчына Стаўб. ГАК¹ м. Каса; участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што-н. Во як ідзе Нёман, з аднаго боку глыбока, а з другога насыпаяцца, гэта гак, ці каса. Косаў скрось па Нёману поўна, у нас іх гакамі называюць. Мікалаеўшчына Стаўб. ◊ З гакам — з лішнім. Я добра помню, што брала ў мяне мукі пяць фунтаў з гакам, аднесла толькі чатыры. Язні Віл. ГАК² м. Прабей вешаць замок. Гакі робяць жалезныя, толькі жалезныя; цяпер гакі купляюць. Вішнева Валож. ГАК³ у знач. выкл. Што гак, то знак, гавораць, калі тапаром ні пападаеш у адно месца. Пруды Стаўб. ГАКНУЦЬ зак. Ударыць з сілай. Ні дай бох, як спрашкай гакнуць, дзявацца некуды ад болю. Мікалаеўшчына Стаўб. ГАЛА ж. Экспр. Нага з доўгай галёнкай. Вышэй свае галы падымай, а то ўсіх куранят перадушыш. Засулле Стаўб. У дзявок натта доўгія галы растуць, усе такія высокія пайшлі. Рубяжэвічы Стаўб. ГАЛАВА ж. 1. Шчыльна звітыя ў качан капусныя лісты. Капуста парасла, головы велькія. Я сама летась купляла, галава восім кіль, адна паўмяха зойме. Але ні спорная велькая галава. Каб на галубцы, як сям'я шэсць-сем чалавек, такую галаву апарыў да разьдзёр, то гэто было б дзело. Савоні Стаўб. 2. Кошык сланечніку. Галава сланечніку вялікая выросла. У нас ні аднаго году такіх галоў ні было. Ляшчынск Мядз. 3. Колькасць семачак, якая змяшчаецца ў шапцы сланечніку. Цэлую галаву сланечніку з'еў. Ігрушка Круп. 4. ткац. Кола навоя. Пакалолася галава ў навоі, трэба выкідаць і рабіць другі. Рудня Чэрв. Паткруці навой за галаву, кап палатно нацягвалася. Забалоцце Смал. 5. Верхняя частка вулея. У галаве пчолы на зіму гняздо робяць, цяплей у галаве. Пруды Стаўб. 6. Пярэдняя частка плыта. Плытагон сядзіць на галаве плыта і кіруе. Бытча Барыс. 7. Выраз на рукаў. Выражу галаву на рукаў, задзелаю выраз, і сукенка готова. Саланая Валож. ◊ Галава кружыцца (круцицца) — адчуваць галавакружэнне. Мама як нагнецца над буракамі, дык галава пачынае круціцца. Пруды Стаўб. Мы як сталі ў бясетку, у мяне галава й закружылася, й паплыла я: не магу на воду глядзець, галава кружыцца. Савоні Стаўб. Галавой варыць — прымаць самастойнае рашэнне, абдумваць, перш чым брацца за справу. Трохі ж галавой варыць трэба — ісьці ці ня йсьці ў такой кароткой сукенцы ў клуп, каб людзей не насьмяшыць. Рубяжэвічы Стаўб. З галавой — пра разумнага, талковага чалавека. Такі жыць будзе, ён з галавой хлопец, за такім не прападзеш. Дукора Пух. З галавы сышло (выйшла) — забыцца. З галавы сышло, яйка ні зварыла, ні будзя чым куранятак пакарміць. Савоні Стаўб. Я й бачыла вас, але вышло з галавы, забылася сказаць пра запіску. Валеўка Навагр. З ног да галавы — поўнасцю. Нас абучылі, далі новаю адзежу. С ыголачкі. З ног да галавы нас у новае ўбралі ўбранне. Кузьмічы Мядз. Набраць у галаву — з глыбокай уразлівасцю паставіцца да чаго. Набраў сабе ў галаву, от і памяшаўся. Сівіца Валож. Слабая галава — пра чалавека з дрэннай памяццю. Я слабой галавы, помніць мала што помню. Рудня Чэрв. У галавах (у галаве) — ва ўзгалоўі. Падушка ляжыць у галавах. Рабунь Віл. У галаве палажы малую подушку, а Галі дай пуховаю: яна будзе спаць у нагах. Вішнева Валож. У галаву не ідзе — не прыпамінаец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁