Старонка 83
◀ / 290 ▶
габлюкоў, печ патпальваць імі добра, ткнуў сьпічку і гараць. Язні Віл. ГАБЛЯНУЦЦА зак. Стукнуцца, ударыцца. Ня лётай [на веласіпедзе], кажу! Бо зарас габлянесься ап плот галавою, прыб'есься. Баяры Маладз. ГАБЛЯНУЦЬ зак. Напісаць на скорую руку. Узяла і габлянула пісьмо ні падумаўшы. Каменка Узд. ГАБЭЛАК гл. габёлак ГАБЭЛЕК гл. габёлак ГАБЭЛІК гл. габёлак ГАВАРОК м. Гаварун. Сярэдні дык такі гаварок, усё ляпеча ды ляпеча. Ігрушка Круп. Ах ты, мой гаварок, ах ты мой галубок, унучычак мой! Гілікі Валож. Гаварок ты добры, адно слухай цябе. Заэерка Пух. Малы, а які гаварок. Хожава Маладз. ГАВАРУХА ж. Жан. да гаварок. Сястра была песельніца, гаваруха. Саланая Валож. ГАВАРУШКА ж. Бат. Гаварушка пабеленая (Clitocybe). Гаварушка — грыб воўчы, расьце на такой высакаватай ношкі, і тожа ў лесі іх многа. Нядаль Барыс. Гэта гаварушкі на пнях павыскаквалі, апеняк шчэ німа. Раўчак Пух. ГАВАРЫЦЬ незак. ◊ Гаварыць брыдкія словы — лаяцца груба. Як табе ні сорамна гаварыць брыткія словы. Забалоцце Смал. — Мама, а Валодзя гаварыў брыткія словы. Хожава Маладз. Гаварыць сваім налогам — гаварыць на дыялекце. Дзяўчаткі во пытаюцца, хочуць ведаць, як мы сваім налогам гаворым. Плябанцы Віл. Да трох не гавары — хто не церпіць пярэчанняў, зласлівы хто. У цябе Пеця хоць у вуха лажы, а меншаму ўжо да трох не гавары. Язні Віл. ГАВЭНДА ж. Гаворка, размова. Аб гэта ня можа быць гавэнды: як сказоў, так і граблю! Дукора Пух. Што ты верыш розным там гавэндам? Сакаловічы Круп.; параўн. польск. gawęda 'тс'. ГАВЭНДА ж. Гурт, натоўп. Цэлая гавэнда людзей на вуліцы, палядзеця. Што там такоя? Баркоўшчына Мядз. ГАВЯДА ж. Зб. Каровы. Васіль еты пасьціў гавяду ў пана. Вяркалы Пух. Ён наняўся гавяду пасьвіць у калхозя. Вецярэвічы Пух. ГАВЯДЗІНА ж. Ялавічына. У нашым магазіні гавядзіны ніколі ня бывае, трэба ехаць у Стоўпцы або Мінск. Мікалаеўшчына Стаўб. ГАВЯЖЫ прым. Гавяджы. Гавяжае мяса купляюць на катлеты, і так добра, калі кусочак зварыць. Мікалаеўшчына Стаўб. ГАДАВАНІК м. Гадаванец. У нас сваіх дзяцей не было, то мы ўзялі гадаваніка: сусетка памерла, а маленькі хлопчык астаўся. Мядзел Мядз. ГАДАВАЦЬ незак. Шанаваць, берагчы. Яна ш так ужо сябе гадуя, што лішні крок ня зробіць. Баяры Маладз. ГАДАВІК м. Ва ўзросце аднаго года (пра жывёлу: парася, цяля, жарабя). Цялушку-гадавіка аддала паччарыцы, парсюка, а ўсянно чорт лысы. Ігрушка Круп. ГАДАВЫ у знач. наз. Парабак, якога пан наймаў на сельскагаспадарчыя работы на год. Бацьку ў армію забралі, а я ў гадавыя да пана пайшоў — сям'ю карміць трэба. Заэерка Пух. ГАДАЛКА ж. Тое, што і варажэйка. Цяпер шаптух ды гадалак днём с агнём ні знойдзеш. Нізок Узд. ГАДАРАЗНЫ прым. Вельмі непрыемны, гадкі (з выгляду). Нейкія збанке зарас гадаразныя робяць: шурпатыя, ні лудзяць іх. Вялікая Вуса Узд. ГАДАСНЫ прым. Агідны, непрыемны. Ён такі гадасны, а яна ш жыве зь ім. Вялікая Вуса Узд. ГАДЗІЦЦА незак. Адчуваць агіду да чаго, брыдзіцца. Цёплае малако я гаджуся піць, ні к роту. Сакаўшчына Валож. Я спачатку троха гадзілася яе малака, а потым прывыкла. Дукора Пух. ГАДЗІЦЦА незак. Дамаўляцца. Яны гадзіліся хату крыць, але нешта ні пашлі. Цялякава Узд. ГАДЗЮКА ж. Лаянк. Пра шкодную, небяспечную жанчыну. Вот гадзюка эта жанчына, усім робіць урэт. Вецярэвічы Пух. ГАДКА прысл. Нецэнзурна. Ён гатка выражаецца. Дукора Пух. ГАДКІ прым. Непрыгожы, брыдкі. Чалавек ён добры, але зь ліца гаткі. Цялякава Узд. ГАДКІ мн. Равеснікі. Мы зь ім гаткі. Пількаўшчына Мядз. ГАДУН м. Тое, што і гадавік. Гадун — гэта парасятко, жарабятко, цялятко, якому выйдзе год. От гэта і гадун. Горкі Стаўб. ГАДЫНА ж. Заал. Гадзіна, гадзюка (Vipera berus). Раптам чуім, што нешта ў кусьце шапаціць. Глядзім, аш с куста вылазіць гадына. Сасноўшчына Віл. ГАЁВЫ м. У знач. наз. Ляснік. Наш гаёвы кожны дзень аглядае лес, пільнуе і ахоўвае яго. Во як-то пажар у лесі зрабіўся, дык гаёвы людзей зьбіраў па вёсцы. Літва Стаўб. Заходзіўся ўчора гаёвы да нас. Палессе Мядз. Зноўка гаёвы лісу застрэліў. Баяры Маладз.; параўн. польск. gajowy 'тс'. ГАЗАВЫ прым. Капронавы. Гэныя газавыя хусткі старой бабі ніяк ня йдуць: з галавы звальваюцца. Літва Стаўб. ГАЗНІК м. Лямпа. Перш дык газнік запаліш і відна ў хаце. Язні Віл. ГАЗНІЦА ж. Газоўка. Дак газьніцу паставім, карасіны купім трошку, солі пасыпім, каб ні загаралася, каб жа сьвет вялікі ня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 290 ▶