Старонка 82
◀ / 290 ▶
ноўскія песьні прыгожыя, арыгінальныя, клічуць вясну-красну. Паплавы Бярэз. // перан. Яравы. Вясноўская пшаніца сонца баіцца. Там жа. ВЯСНУШЧАТЫ прым. Вяснушкаваты. Вясной твар вяснушчаты, многа вяснушак ат сонца. Вецярэвічы Пух. ВЯСНЯНКА ж. Вяснушка. Яна н і нічога, але ўвесь твар у вясьнянках, рабая. Вецярэвічы Пух. ВЯСЦІ незак. Весці. Себе молодую выгадовалі кароўку, а старую трэба вясьці на базу. Хожава Маладз. ВЯСЫ толькі мн. Тое, што і вагі. У нас у саўхозе вялікія вясы е. На такіх вясох сена саўхос важыць, бульбу. Вецярэвічы Пух. Вясы ў магазіне правільныя, іх жа правяраюць. Рудня Лаг. ВЯТОХ м. Месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Вятох — стары месяц, як сярпочак. Вішнева Валож. Вятох — месяц на апошняй чэцьвярці. Няровы Валож. ВЯТРАК м. Пудзіла. Паставіла б вятрак, мо б куры гуркі не разграбалі так. Баяры Маладз. ВЯТРАНКА ж. 1. Ветраны млын. Вятранак цяпер німа. Кукалеўка Чэрв. 2. мед. Ветраная воспа. Пасьля вятранкі астаюцца на мордзі плямы. Хожава Маладз. ВЯТРОЎКА ж. Ятроўка. Мая вятроўка добрая, кажды рас падарак прывозіць. Ляхавічы Дзярж. ВЯТРОЎКІ, ВЯТРУЎКІ толькі мн. Басаножкі. Пазьбівала вятроўкі, трэба падбіць. Вішнева Валож. Парваліся ўжо мае вятруўкі, а так добра было ў іх хадзіць. Пранчэйкава Маладз. Сама выгодна на лета, як вятроўкі ё. У гарачыню хадзіць у вятруўках німа лепей. Чабаі Валож. Вятруўкі твае прыгожыя. Палессе Мядз. Вятруўкі добра насіць, як сухая пагода. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. wiatrówka 'летняе адзенне'. ВЯТРУХА ж. Мед. Тое, што і вятранка (у 2 знач.). Пры вятрусе красьнінькія кропачкі на целе высыпаюць. Ігрушка Круп. ВЯТРУХІ ж. Будаўн. Тое, што і ветраніцы. Вятрухі прыбіваюць, каб вецір страхі не ўзарваў. Паплавы Бярэз. ВЯЦІСТЫ прым. Галінасты, з вялікай мяцёлкай. Туляк — вяцісты авёс, ураджайны. Бясяды Лаг. ВЯЧАЙ м. Дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць зярняты. У жорнах вячай шчэ ёсь, жменяй зярняты засыпаем у вячай. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЯЧНІНА ж., толькі адз. Вечнасць. Мне тут не вячніна. Бытча Барыс. ВЯЧЭРА ж. Абрад. Жалобная вячэра. Пахаваюць нябошчыка, а тады вячэру даюць. Хожава Маладз. ВЯЧЭРАШНІ прым. Вячэрні. Я, знаяця, малачко стаўлю ў халодную ваду, каб ні скісла. Гляньце, учарашняе вячэрашняе, а ня скісла. Бяларучы Лаг. ВЯЧЭРНЯЯ ЗОРКА астр. Венера. У нас вячэрняй зоркай называюць тую, што ўсходзіць першая зьвечара. Забалоцце Смал. Вячэрняя зорка зіхціць, калі няма хмарнасьці. Вялікая Вуса Уздз. ВЯЧЭРНІЦА ж. Тое, што і вячэрняя зорка. Вячэрніца ўзышла на небе. Ігрушка Круп. ВЯШАК м. 1. Дошка або паліца з кручкамі ці калочкамі вешаць адзенне. Фрэнч павесіла на вяшак, а хто яго ўзяў. Савоні Стаўб. Трэба паліто павесіць на вяшак, а ты што кінуў яго? Нарач Віл. Трэба вяшак прыбіць, а то адарваўся, німа дзе вешаць адзежу. Баяры Маладз. 2. Пятля, за якую вешаюць адзенне. Прышый вяшак у куфайку, а то на цьвіку рвецца. Пруды Стаўб. ВЯШНЯК м. Парася веснавога прыплоду. У мяне парасяткі вешнякі. Каменка Уздз. Г ГА часц. пабудж. Ужываецца пры паўторным звароце з мэтай прыцягнуць увагу. Мам, га мам, паляжэця, аддыхнеця. Мы работу самі паробім. Арцюхі Стаўб. Пане майстру, га пане майстру, дзень добры! Можа б вы кажух пашылі мне? Савоні Стаўб. ГАБДЗЮР м. Кіпцюр. Глянь, якія вялікія габдзюры ў Янінага пеўня. Пруды Стаўб. У такіх птушак габдзюры малыя, а ў каршуна, савы — вялікія, як у ката. Рудня Лаг. ГАБЁЛАК, ГАБЭЛАК, ГАБЭЛЕК, ГАБЭЛІК м. Малы гэбель. Габёлак свой дома забыўся ўзяць. Пруды Стаўб. Гэтым габэлкам шчэ дзет мой габляваў. Рудня Лаг. Няма сына дома, дык габлюю адзін габэлікам, памаленьку. Хожава Маладз. Дзе мой габэлек? Дошкі буду габляваць. Пранчэйкава Маладз. Хоць дрэнны, але свой габэлік ёсць. Калі што пагабляваць, то ні трэба пазычаць. Палессе Мядз.; параўн. польск. hebelek 'тс'. ГАБЛЁЎКА ж. Лупцоўка. Сёньня была ўнуку габлёўка ад дзеда. Карсакавічы Барыс. ГАБЛІ толькі мн. Вілы насыпаць бульбу. У гумне ў вуглу габлі стаяць, прынясі сюды. У габлях зубы тупыя, з булдавешкамі на канцы, кап кортофлю ня рэзаць. Літва Стаўб.; параўн. ням. Gabel 'вілы'. ГАБЛІЦЬ незак. Ісці. Калі ты так будзіш ногі пірастаўляць, дык пэўне ш да абеду будзім габліць. Трошкі шавяліся. Баяры Маладз. ГАБЛЮК м. Габлюшка. Прынесла кош
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 290 ▶