ВЯРСТАТ м. Ткац. Тое, што і варстат. Вярстатаў гэтых, мусіць, ужо ні ў кога німа. Вялікая Вуса Уздз.
ВЯРСТОВЫ прым. Верставы. У нас тут стаяў вярстовы слуп, новую дарогу сталі строіць, убралі. Рудня Чэрв.
ВЯРТЛІВЫ прым. Тое, што і вывёрткі. Мужыкі падумалі, што я здаўся таму барцу, а не тоя тут было. Вяртлівы быў я вельмі. Зноў вывярнуўся і ўжо як сеў на яго, так ня зьлес, покуль ён не здаўся. Бяларучы Лаг.
ВЯРТОН м. Заал. Шкоднік сасны. Вяртон зьядае почкі, сасна не расьце. Бясяды Лаг.
ВЯРТУН м. Непаседа, жвавае дзіця. Ну й вяртун, ні мінуты не пасядзіць на месцы. Бясяды Лаг.
ВЯРТУШКІ толькі мн. Арэлі, гушкалка. Дзеці любяць на вяртушках качацца, сьмеху столькі тады. Баяры Маладз.
ВЯРТЧЭЙ прысл. Хутчэй, шыбчэй. Я сама бачыла, як мядзьвець па роўнаму едзіць і шторас усё вяртчэй круціць, скорась набірая. Баяры Маладз.
ВЯРХІ толькі мн. Кудзеля самага нізкага гатунку. Чэшым первы рас, гэта атнімаюцца камлі і вярхі — вярхі горшыя, камлі лепшыя. Папоўка Мядз. Як раней, то напрадзеш вярхоў і наччэш сьцірак і ануч у лапці. Будслаў Мядз.
ВЯРХНЯК м. Верхні камень у жорнах. Вярхняк завуць, бо ён уверсі ляжыць. Вярхняк ды сподні [камень] разам зярно труць. Ігрушка Круп.
ВЯРХОЎЕ н. Зб. Тое, што і вярхі. Сморгалі [лён] на драку. Кудзеля, якая выходзіла с-пад трапла, называлася патрэп'ем, а што сморгалі — вярхоўем, што ш у кулацэ заставалася, быў кужаль, самы луччы лён. Шавярнічы Бярэз. Як патрэпіш лён, сморгаіш на грэбінь, вярхоўе, зрэб'е аткідаіш. Ігрушка Круп.
ВЯРХОЎКА ж. Макаўка, верхняя частка галавы. На вярхоўцы ў старога зрабілася лысіна. Малмыгі Віл.
ВЯРХУШКА ж. Верхавіна. Дзерава такоя высокая, што вярхушкі ня відна. Ігрушка Круп.; параўн. рус. верхушка 'тс'.
ВЯРЦЕЦЬ незак. Падрыхтоўваць кудзелю да прадзіва. Кудзелю верцяць і прадуць хто на самапратку, хто на верацяно. Бытча Барыс.
ВЯРШКОВАЕ ДЗЕРАВА будаўн. Верхаўё. Вяршковае дзерава таксама прымяняіцца ў страіцельсьцьве. Бытча Барыс.
ВЯРШКОЎКА ж. Будаўн. Дошка таўшчынёй 4,5 см. Парэжам на вяршкоўкі, высахнуць, пагаблюям, потым будзям слаць столь. Дукора Пух.
ВЯРШНІК м. Тое, што і вярхняк. У жорнах камень, што зьверху ляжыць, вяршнік завецца. Бытча Барыс.
ВЯРШОК м. 1. Верхняя частка цыбуліны. Трэба пазразаць вяршкі, цыбуля лепей ужываецца. Хожава Маладз. 2. Тое, што і вярхушка. Залес пат самы вяршок, хоць бы ні зваліўся. Пруды Стаўб.
ВЯРШЫНА ж. Тое, што і вярхушка. Вяршына рэткая, маланкаю пабіла. Вецярэвічы Пух. Мае хлопцы прывязалі шпакоўню да вяршыны бярозы, шпакі вядуцца. Вішнева Валож.
ВЯРШЫНКА ж. Тое, што і верх. Вяршынка састановілася на млеку, назьбірала паўлітровы слоік вяршынкі вунь с таго трохлітровага жбаночка, што на стале стаіць. Бытча Барыс.
ВЯРШЫНКІ толькі мн. Тое, што і верх. Ён думаў, што малако, пачаў піць. П'е і думаіць, што за чорт, вяршынкі салодкія, с-пад малака ш ні такія салодкія. Старыя Габы Мядз.
ВЯРШЫННІК м. Зб. Верхаўё. У лесе пачыстку праводзяць, можна вяршыньніку на дровы загатовіць. Паплавы Бярэз.
ВЯРЭДЗІЦЦА незак. Неадчэпна стаяць. Намучыліся, колькі ўлезла, думалі, канца вайне ня будзя. І цяпер лягу спаць, а ў вачах вярэдзіцца ўсё перажытае. Дрычын Пух.
ВЯРЭДНІК м. Бат. Увярэднік (Pedicularis). Вярэднік расьце на балоце, на ніскіх палях, цьвяткі вярэдніка фіялетавыя пад розавы колер. Няровы Валож.
ВЯРЭНІ толькі мн. Уст. Вераўчаныя лапці. Плялі лапці з лыка і зь вяровак, лапці зь вяровак звалі вярэні. Вецярэвічы Пух.
ВЯРЭНЬКА ж. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. У вярэньку кладуць сьцягно, хлеб, булку, яйцо сыроя, тры яечкі крашаныя кладуць у вярэньку — і сьвецяць. Дрычын Пух.
ВЯРЭНЬКІ толькі мн. Памянш. да вярэні. Ботаў ня бачылі, вярэнькі насілі. Пудзіцк Пух.
ВЯРЭПАЎКА ж. Заал. Земляная жаба, рапуха (Ranidae temporaria). Вярэпаўка ня скача, а поўзая. Дукора Пух.
ВЯСЁЛЕ н. Вяселле. Прыяжджае малады ў сваты, зь ім бацька яго, і друшку бяруць с сабой. Дагаварваюцца, калі вяселе рабіць. У суботу заўсёды вяселе пачыналася. Калодчына Віл.
ВЯСЕЛЬНІК м. Удзельнік вяселля. Вясельнікі разьяжджаюцца, вясельлю канец. Вецярэвічы Пух. На вясельлі было шмат вясельнікаў з другіх сёл, у іх род вялікі. Бытча Барыс.
ВЯСЁЛА прысл. Весела. На танцах было вясёла, маладзёжы многа. Вішнева Валож.
ВЯСЛА н. Нізка аднародных прадметаў. Навудзіў рыбы вясла. Рудня Чэрв. Мой прыехаў зь Мінску, вясла абаранкаў прывёс. Кукалеўка Чэрв.
ВЯСНОЎСКІ прым. Веснавы, вясенні. Вяс
86 👁