Старонка 80
◀ / 290 ▶
Лаг. 2. Высокі. Бацька наш быў вялікі. Мікалаеўшчына Стаўб. Мой мужык вялікі, а сама малая. Цялякава Уздз. Вялікая лыжка — апалонік. У нас вялікая лышка служыць для гаршкоў і масла памыць. Ляшчынск Мядз. Вялікая пятніца уст. — пятніца перад вялікаднем. У вялікую пятніцу яйца красяць і пірагі пякуць. Малмыгі Віл. Вялікая серада уст. — серада велікоднага тыдня. Вялікая серада і градовая серада — адно і тоя ш. У градовую сераду нічога не рабілі, каб град дабра ні пабіў. Бяларучы Лаг. Вялікая субота уст. — субота перад вялікаднем. У вялікую суботу бяруць яічкі крашаныя, кладуць парасёначка, цяляціны, бараніны, кілбас наложуць, сьвеньцяць іх, кожны гардзіцца гэтым, што ўсё харошае, і служэньне ўсю ноч. Бяларучы Лаг. Вялікая хата — самы вялікі і светлы пакой у хаце. Прахоцьце ў вялікую хату, прахоцьце, госьцікі дарагія. Вішнева Валож. Вялікі кадрыль — кадрыля ў 12 пар. А як зайграюць вялікі кадрыль, усе бяруцца ў пары, 12 пар набіраяцца, і танцуюць. Гілікі Валож. Вялікі навой — задні валік у кроснах. На вялікі навой навіваюць аснову. Рудня Лаг. Вялікі панядзелак уст. — панядзелак на апошнім тыдні перад вялікаднем. У вялікі панядзелак людзі пачыналі рыхтавацца да вялікадня, парадкавалі ў хляве, гумне. Ляшчынск Мядз. Вялікі пост уст. — сямітыднёвы пост перад вялікаднем. Пасля запуст вялікі пост пачынаўся, сем нядзель пост, елі толькі посныя стравы. Бяларучы Лаг. Вялікі (чысты) чацвер уст. — чацвер на апошнім тыдні перад вялікаднем. Людзі прыбіралі ў хатах, кап чыста было, мыліся, бялізну мылі, а вечарам маленьне ў цэркаве, 12 раз званы зазваняць, 12 раз сьвечкі пазапальваюць, пака адойдзе служэньне. Бяларучы Лаг. Вялікі, як матавіна — высокі ростам. Можа ш помніць настаўніца сына яе, нічога быў хлопец, такі вялікі, як матавіна. Язні Віл. ВЯЛІКОДНЫ прым. Які мае адносіны да вялікадня. За вялікодныя песьні гаспадыня разьлічвалася каўбасамі. Нізок Уздз. Вяліконныя песьні пяюць валачэбнікі. Вялікая Вуса Уздз. У вялікодную суботу яйца красяць і пірагі пякуць. Дукора Пух. ВЯЛІЧКА м. Тое, што і велькадзень. Вічарынак гэтых ні было, ік цяпер кожны дзень. Ікінаў гэтых ні было. Сабіраліся, бывала, на вялікія сьвята, ну, вялічка там, сёмуху, на прачыстую. Зарэчча Смал. Гэта было на вялічка на першы дзень. Ігрушка Круп. ВЯЛІЧКІ толькі мн. Павелічальныя, хвалебныя песні. А тады на кут маладых садзілі да пелі вялічкі, шуткавалі, дражнілі маладога. Вот ужо лоўка палучалася, як мужык шутлівы пападзецца. Задор'е Лаг. ВЯНГЛІЦЬ, ВЯНДЗІЦЬ, ВЯНДЛІЦЬ незак. Вэндзіць, вяліць у дыме. Прыгатовіла вянгліць пару кусочкаў мяса, штук колькі калбасак, ды матка-сьвякрова прынясла. Кукалеўка Чэрв. Цяпер у нас мяса ні вяндзяць, а с канца зімы і раньняй вясной вяндзяць. Там жа. Вяндліць мяса будуць вясной, к маю. Паплавы Бярэз. ВЯНДЛІНКА ж. Памянш. Вяндліна. Сягонійка і вяндлінка ёсьць, і хлеба ўволю, і малачко сваё, ну, што нам болій нада. Мушанка Віл. ВЯНДЛІЦЬ гл. вянгліць ВЯНОК м. Пляцёнка. Гарацкому чалавеку трэба купіць вянок цыбулі, яму трэба даць за яе тры рублі, а ў мяне свае колькі хочаш, я на яе глядзець ні хачу. Мікольцы Мядз. Як у вянку (вяночку) захапл. — вельмі добра, паспяхова. У Кнотаўшчыне дзве магазіншчыцы: адна робіць, другая памагая, і ў іх усё ідзе як у вянку. Мікалаеўшчына Стаўб. Каб ты паглядзеў, Міхайлавіч, як цяпер у нас жывуць. Усё павыкрашвано, пазагароджвано, на дварэ том як у вяночку ўсё роўна. Савоні Стаўб. ВЯПРЫНЫ прым. Вяпровы. Вепр як чмыхнуў, вяпрыны хвост убачыла толькі. Пруды Стаўб. ВЯРБНІК м. Зб. Вярбняк. Вярбнік далёка ад нас, у той бок. Вецярэвічы Пух. ВЯРГІНІЯ ж. Бат. Вяргіня (Dahlia). Вяргініі рознага цьвету бываюць, цьвітуць усё лета аш да замараскаў. Саланая Валож. ВЯРМО н. Ярмо. Такоя вярмо зробляна, за вярмо чапляюць саху — і так аралі. Цялякава Уздз. ВЯРНУЦЬ незак. Горы-даліны вярнуць на каго-н. асудж. — няславіць, абгаворваць каго-н. Роднёй прыходзюцца, а адна на другую горы-даліны вернуць. Заброддзе Віл. ВЯРОВАЧКАМІ у знач. прысл. У выглядзе шнура. Растуць радоўкі вяровачкамі такімі, цягнуцца чародамі. Слабада Бярэз. ВЯРОВАЧНІКІ мн.; адз. вяровачнік м. Уст. Тое, што і вераўчанкі. Вяровачнікі калісьці с канапель рабілі, с канапель вілі вяроўкі і рабілі вяровачнікі. Пруды Стаўб. ВЯРОПАЎКА ж. Лаянк. Тоўстая непаваротлівая кабета. Што ты, вяропаўка, вярзеш? Каменка Уздз.; параўн. вярэпаўка. ВЯРСТА ж. 1. Укладка сена. Цэлых дзьве вярсты сена сёньня табе наклалі, а ты кажаш, што мала. Рудня Чэрв. 2. Доўгі рад (звычайна дроў). У нас заўсёды дровы ў вярсьце. Вецярэвічы Пух. Ты дровы не раскідай, а ў вярсту складвай. Рудня Чэрв. Тры вярсты дроў загатовілі, думаем, хваціць. Бясяды Лаг. ВЯРСТАК м. Тое, што і варстат. На маём вярстаку паўсяла бап ткалі. Вецярэвічы Пух. Вярстак выносім, як выччым кросны. Бытча Барыс.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶