таль згубіўся. Грыцкаўшчына Валож.; параўн. польск. wentyl 'тс'.
ВЭНЬ часц. Вунь. Вэнь стаіць вядро, вазьмі і схадзі прынясі вады. Узгурск Чэрв.
ВЭНЯКА прысл. Тое, што і вуньдзека. Вэняка пашла мая нявестка зь дзецьмі. Вялікая Вуса Уздз. Вэняка там вазьмі новую хустку. Дукора Пух.
ВЭРХАЛ м. Страшэнны лямант, гвалт; беспарадак. Тады яна нарабіла вэрхалу. Дукора Пух. Настаўніца трохі запазьнілася, дак яны такі вэрхал паднялі, аш мне вушы лопаюцца. Што гэта вы мне вэрхал устроілі ў хаця, усё ўверх нагамі перавярнулі? Раўчак Пух.
В'ЮН м. Заал. Уюн (Misgurnus). Я гэтых в'юноў гаджуся есьці. Мікалаеўшчына Стаўб.
В'ЮРОК м. Прылада звіваць ніткі. Ніткі на клубок в'юрком зьвіваюць. Ляшчынск Мядз. Згубіўся мой в'юрок недзя, я б вам паказала. Пруды Стаўб.
В'ЮШКА гл. віюшка
ВЯГАЛА, ВЯГЕЛА, ВЯГІЛА ж. Заал. Мянтуз (Lota lota). Лавіць рыбу люблю, а есьці так сабе. Адна толькі мне да смаку — вягала: і поліўку люблю зь яе і мяса. Старая Мядз. Злавілі вягілу, пусьцілі ў вядро. Некалькі дзён пажыла, але с кожным днём слабела. Пасынкі Мядз. Глянь, і вягела папалася ў сетку! Канстанцінава Мядз.; параўн. літ. vėgėlė 'тс'.
ВЯДЗЕРНІК м. Чыгун аб'ёмам у адно вядро. Нагрэй вады ў гэтым вядзерніку. Палачаны Маладз.
ВЯДЗМЕДЗІЦА ж. Мядзведзіца. Вядзьмедзіца бываець большая за вядзьмедзя. Малмыгі Віл.
ВЯДЗМЕДЗЬ м. Мядзведзь. Была гэткая справа. Баба жыта жала, прышоў вядзьмець. Баба расьціралася, як убачыла вядзьмедзя. Глушка Пух. Вядзьмедзі ў нас у лесе раней вадзіліся, а цяпер нет, ці можа вайной сышлі куды. Малмыгі Віл.
ВЯДЗМЕДЗЬКА м. Тое, што і вядзмедзь. Да я жала каля бору, вышаў вядзьмецька з дубровы. Да вядзьмецька, мой братачка, скалыхні маё дзіцятачка [жніўная]. Ялча Чэрв.
ВЯДЗЬМАЧЫЦЬ незак. Вядзьмарыць. Мая дзядзіна вядзьмачыла. Дукора Пух.
ВЯЗ м. 1. Перакладзіна ў санях, дубовая або вязавая, якая злучае капылы, галоўкі. У палазы ўстаўляюцца капылы, капылы зьвязываюцца вязамі — папярэчынамі. Дукора Пух. Вязы адзяюцца на капылы. Вецярэвічы Пух. 2. Скручаны лазовы або бярозавы дубец, якім змацоўваецца што-н. Вязамі бярвеньні ў плыты вяжуць. Забалоцце Смал.
ВЯЗАЛЬНІЦА ж. Вязальшчыца. Узялася вязальніца за вязаньне, дык і не ацьцягніш. Вішнева Валож.
ВЯЗАН м. Вязка (бярвенняў). Вось тут вязан дрэнны атрымаўся, можа плыт развязацца. Ляшчынск Мядз.
ВЯЗАНЫ прым. Вязаная коўдра — зробленая вязаннем. Што вяжуць на раме, гэта і ёсьць вязаная коўдра. Вялікая Вуса Уздз. Вязаная хустка — тое, што і вязанка. У нас вязаныя хусткі носяць зімою. Вішнева Валож.
ВЯЗАНКА ж. Вязаная шарсцяная хустка. Вязанку завязваю зімою і цёпла. Сакаўшчына Валож. Ніткі праду на вязанку. Вішнева Валож.
ВЯЗЕНЬ м. Тое, што і вяз (у 1 знач.). На капылох мацуюць вязьні, кап палазы не расходзіліся. Вялікая Вуса Уздз.
ВЯЗЁНКІ мн.; адз. вязёнка ж. Вязаныя рукавіцы. Я цяпер памаленьку праду ніткі на вязёнкі. Бытча Барыс. Хай бы крупінка нітак яшчэ, якраз бы на вязёнкі хваціла. Пярэжыр Пух.
ВЯЗКА ж. Тое, што і вынашай. Зарас скончым, асталося чатыры вяскі вынясьці. Дукора Пух.
ВЯЗКАСЦЬ ж. Настойлівасць сабакі ў праследаванні звера. Такая вяскасць у сабакі, ні адарвеш яго. Саланая Валож.
ВЯЗЦІ безас., незак. Шанцаваць. Кажаць, як ні павязець зраньня, дык і да самага сьмярканьня ні будзіць вязьці. Пузыры Мядз.
ВЯЗЬМО н. Перавясла. А ўжо як канчаім жаць, дык аспадара абвяжым вязьмом скручаным і надзенім яму вянок, спадару. Бубны Віл. Нешта ш у цябе вязьмо зусім слабае, сноп ня сьцісьніш. Бытча Барыс. Жняярка жнець, бабы ні ўсьпяваюць рабіць вёзьмы, вязаць снопы. Ігрушка Круп. Вязьмо робіцца с таго, што жнеш. Вязьмом зьвязуіш сноп. Ратуцічы Барыс.
ВЯЗЫ мн. Тое, што і вяз (у 1 знач.). Вязы адзяваюць на капылы. Вецярэвічы Пух. У лес ня пускалі, трэба было квіток браць, каб насеч вербалозу на вязы ў сані. Забалоцце Смал.
ВЯЗЫНКА ж. 1. Латы. Ставяць кроквы, па кроквах кладзём вязынку, а тады крышу крыць пачынаім саломай. Даўгінава Віл. 2. Вязаная кофта. Я сама зьвязала сабе вязынку. Там жа.
ВЯЛІЗАЗНЫ прым. Надзвычай вялікага памеру. У нас на агародзі стаёў такі вялізазны дуп, што чуць спілавалі. Цялякава Уздз.
ВЯЛІКАДНЕ н. Тое, што і велькадзнац. Ну, вот у нас начынаяцца вяліканьня. Начынаім у чэцьвір. Замошша Віл. Ну, вот ужо вяліканьня зачынаяцца. Дрычын Пух. На вялікадне сьвяткуюць чатыры дні. Бытча Барыс.
ВЯЛІКІ прым. 1. Доўгі, значны па даўжыні. У нашай Рыпіны вялікія валасэ былі. Як запляце касу, да чуць ні па калена — такія вялікія. Нізок Уздз. Мае агуркі вялікія, з буйным насеньнем, позьнія, харошыя. Бясяды
80 👁