ючыся. Гэты хлапец дык відаць, што памагая, ён на нітку выцягаваіцца. Рудня Чэрв.
ВЫЦЯГНУЦЬ зак. Вывіхнуць. Выцягнула руку, можа згінацца ці будзя. Пудзіцк Пух.
ВЫЦЯГЦІ зак. Дастаць, здабыць што, выцягваючы. Старая стала, вады не магу выцягці: цяшка. Дрычын Пух. Карове сена выцяхці ні магу нават на рас — аслабела. Белае Пух.
ВЫЦЯЖКІ толькі мн. Суцэльныя загатоўкі на боты — халявы і перад. Трэба Адасю выцяшкі занесьці, хай шыя боты. Пруды Стаўб. Цяпер гатовыя боты купіў і надзеў, а раней выцяшкі куплялі і шылі боты. Ляхавічы Дзярж.
ВЫЦЯТЫ дзеепрым. Удараны, траўміраваны. У каровы нага выцята, кульгая. Пруды Стаўб.
ВЫЧВАРАЦЬ незак. Вырабляць штукі, вытвараць. Як пачаў вычвараць, дык аш паскудна глядзець. Карытніца Віл.
ВЫЧХАЦЦА зак. Вытхнуцца. Хрэн жа зусім мала пастаяў, а зусім вычхаўся. Гарадок Маладз.
ВЫЧЫСЦІЦЬ зак. Выдаліць кастрыцу. Ужо вычысьцяць яго [лён], і гэтыя вычышчаныя жменькі зьвязваюць у ручэйкі. Папоўка Мядз.
ВЫШАКОМ прысл. Вышэйшым гатункам. Здасі мяса вышаком, палучыш па восім капеяк за кілё і тры рубле і підзісят капеяк за галаву надбаўкі. Савоні Стаўб.
ВЫШКІ толькі мн. 1. Курынае седала. Куры ўжо на вышкі садзяцца, скора сьцямнея. Дукора Пух. 2. ганч. Стэлаж. Памалу ты там круціся каля вышак, а то многа гаршкоў стаіць. Шутавічы Смарг.
ВЫШЛАЯ: вышлая лісіца. Лісіца, у якой разбурылі логава, забралі лісянят. Па лесе бегала вышлая лісіца. Ляшчынск Мядз.
ВЫШПАРАВАЦЬ зак. Павыбіраць пазы (шпары). Вушакі готовы, толькі вышпараваць трэба, і можна ўстаўляць. Рудня Лаг.
ВЫШТУКОВЫВАЦЬ незак. Вымяркоўваць. Ён кажды дзень выштуковывая, каб на марожанае асталося. Цялякава Уздз.
ВЫШТУРМАВАЦЬ зак. Вымуштраваць. Дзеці гэтыя выштурмуюць мяне за дзень так, што аж ногі гудзяць, як лягу. Дрычын Пух.
ВЫШЧАРАЦЦА незак. Неадабр. Смяяцца. А ён дык заўсёды вышчараецца, заўсёды зубы наверсе. Пранчэйкава Маладз.
ВЫШЫБІЦЬ зак. Выступіць, паказацца. Дзесяты пот вышыб зь яго. Ляшчынск Мядз.
ВЫШЫЧЫНЯ ж. Вышыня, памер, рост. Твая Тома такая, як мая ўнучка, на вышычыню. Пудзіцк Пух.
ВЫШЧЫКНУЦЬ зак. Вышчыпнуць. Я пайду вышчыкну цыбулі і кропу. Млечкі Віл.
ВЫЯГДЖАЦЬ незак. Выкарыстоўваць працу каго-н. у асабістых мэтах. Сьвякроў сама некалі не рабіла, на нявестках выягджала, а мы праклялі гэту зямельку. Шыпкі Віл.
ВЫЯЎНА прысл. Тое, што і выразна. Гавары выяўна, бо я не разьбіраю, што ты кажаш. Цярэшкі Барыс.
ВЭДЛЕ прыназ. з родн. Каля. Мае соткі вэдле мяне, курэй на іх не пушчу. Язні Віл. Сын мой вэдле мяне сабе хату паставіў. Дрычын Пух.; параўн. польск. wedle 'тс'.
ВЭДЛУГ прыназ. з родн. У параўнанні з кім-н., чым-н., у адпаведнасці. Вэдлух яго яна выглядала зусім прыгожай. Палессе Мядз. Але яна блыха вэдлух усіх цялят. Цялякава Уздз. Вэдлух вашай мая хустка нічога ні вартая. Нізок Уздз.; параўн. польск. według 'па; у адпаведнасці'.
ВЭЙ выкл. Ой. Вэй, як добра жыць цяперака стала! Вялікая Вуса Уздз.
ВЭЛЕН м. Абрад. Тое, што і валент. Даўней шлюбная ўбраньня самі шылі і вэлян да вянка прышывалі. Мікалаеўшчына Стаўб. Цяпер вэлян доўгенькі робяць, сукеначка доўгенькая з рукаўцамі доўгімі, ня гэтак як раней, што сукеначка была да калена без рукаўчыкаў. Савоні Стаўб. Шчэ вэлян купіця ёй да шлюбу. Дукора Пух.; параўн. іт. velo ад лац. velum 'заслона'.
ВЭМБРУХ, ВЭНДРУХ м. Бат. Бручка (Brassika napus). Людмілка, я прынесла вэмбрух, ты ачысьці яго, атрэш сабе і дай Натосцы. Юр'ева Смал. У вайну, дзеткі, ня было чаго есьці, дак елі вэндрух, парылі і елі. Пудзіцк Пух.
ВЭНДЗАЦЦА незак. Неадабр. Совацца. Няма чаго рабіць, дык вэндзаецца с кута ў кут, а каб рашку вынесьці — ня заставіш. Раўчак Пух.
ВЭНДЗЕ часц. Вунь. Вэньдзя прычындалы твае, не збаёдай. Масцішча Валож.
ВЭНДЗІР м. Рыб. Прылада лавіць ракаў. Кінь ты гэны вэндзір, лаві лепій рукамі, дык болій наловіш. Ляшчынск Мядз.
ВЭНДЛЯРНЯ ж. Невялікае збудаванне вэндзіць мяса, сала, каўбасы. Трэба папрасіцца ў суседа, кап пусьціў у вэндлярню павэндзіць мяса. Рудня Стаўб.; параўн. польск. wędlarnia 'тс'.
ВЭНДРУХ гл. вэмбрух
ВЭНЗА ж. Пчал. Пустыя пчаліныя соты. Пустыя вэнзы мала бываюць у вульлі, пчолкі стараюцца напоўніць іх. Пруды Стаўб. У пустой рамцы дроцікі нацягнуты, каб ляхчэй вэнза трымалася. Налібакі Стаўб.; параўн. польск. węza 'тс'.
ВЭНСУС, ВЭПСУС прысл. Рашуча, энергічна, раз'юшана. Як толькі я так ступлю, дык ён тады ізноў вэпсус да мяне, кап укусіць. Аляхновічы Маладз. Лезя і лезя вэнсус, што стрымаць няможна, нахабнік гэты. Баяры Маладз.
ВЭНТАЛЬ м. Ніпель. Спусьціла кола: вэн-
99 👁