Старонка 77
◀ / 290 ▶
ны ад службовых абавязкаў. А ў выханныя павёў мяне муш на станцу, узёў білет на поязд, пасадзіў, і я паехала да сына. Пудзіцк Пух. У яго тады выханны быў. Вецярэвічы Пух. ВЫХАЛАСЦІЦЬ зак. Выстудзіць, выхаладзіць. Вясельлям гэтым дзьверы цэлы дзень не зачыняліся, хату выхаласьцілі. Жораўка Пух. ВЫХАПЁНЕЦ м. Кулін. Перапечка, скавароднік. Усадзіла ў печ выхапеніц, кап пасьпеў на абет. Ляшчынск Мядз. ВЫХВАЛЯКА м. Асудж. Хвалько. Выхваляка, узяў бы лепій венік ды трохі махануў. Хожава Маладз. ВЫХВАРАЦЬ зак. Прахварэць, прамучыцца ў хваробе. Выхварала ўсю зіму. Кавалі Віл. ВЫХВАТКІ мн.; адз. выхватка ж. Кулін. Бліны. На сьнеданьне выхваткі с тыкаўкай. Дубіна Маладз. ВЫХІЛКА ж. Манера, звычка. Дачка будзя як рас як ён, але выхілкі бабуніны. Савоні Стаўб. ВЫХОВАНЫ у знач. прым. Выхаваны. Яе дзеці выхованыя, культурныя. Паплавы Бярэз. ВЫХОДАК м. Прыбіральня. Трэба, каб і выходак чысты быў. Вішнева Валож.; параўн. польск. wychodek 'тс'. ВЫХОДЗІЦЬ незак. 1. Вылятаць. Рой як выходзіць, далёка не ляціць, а садзіцца паблізу на дрэве. Малмыгі Віл. 2. Выпадаць. Хворая яна: матка выходзіць. Ляшчынск Мядз. У нашае бабы выходзіла матка, як старая стала. Пруды Стаўб. ВЫХОДНЯ м. Тое, што і выхадны. Ніякага выходню ня мела. Дагледзяць жа трэба, каб ні перасохла гэта адзежа, пацігаць яе, выраўнаваць, злажыць. Пагост Віл.; параўн. польск. wychodnia 'тс'. ВЫХУДАЦЬ зак. Схуднець. Мой унук нічога ня есьць, дык выхудаў зусім. Турын Пух. ВЫХУРВАЦЬ незак. Важдацца, аддаваць многа часу. Двое сутак над хлебам выхурваць нада было, кап сьпячы яго: намалоць, рашчыніць, замясіць, печ напаліць. Многа работы каля хлеба. Дрычын Пух. ВЫЦВІЧАНЫ дзеепрым. Вывучаны, выдрэсіраваны. У іх нават і кот выцьвічаны. Баяры Маладз. Выцьвічыў сабаку, цяпер усё панімая. Пудзіцк Пух.; параўн. польск. wyćwiczony 'тс'. ВЫЦЕЛІЦЦА зак. Прывесці цяля. Твая карова яшчэ не выцялілася? Пудзіцк Пух. ВЫЦЕПКАЦЦА зак. Запэцкацца, упэцкацца. Учора мая малая так выцяпкалася, што ледзь адмыла. Малмыгі Віл. ВЫЦЕПЛІЦЬ зак. Абагрэць, выпаліць. Выцеплім еўню, насадзім лёну, і ён сохне. Паплавы Бярэз. ВЫЦЕРАБЫ толькі мн. Ляда. Гэныя выцерабы цяпер вельмі добра родзяць. Ляхавічы Дзярж. ВЫЦЕРАК м. Рыб. Рыба, якая аднераставала. Мама, мы пойдзем лавіць выцерак. Мікольцы Мядз. ВЫЦЕЧКА ж. Прагулка. Некалі, як была маладая, я ні любіла сядзець на адным месцы, пабяру дзяцей — і на вецечку то ў лес, то на рэчку. Грыцкаўшчына Валож.; параўн. польск. wycieczka 'тс'. ВЫЦЁК м. Тое, што і выток. Выцёк Вусы пачынаяцца ў Дзяржынскім раёні. Вялікая Вуса Уздз. ВЫЦІКОЎВАЦЬ незак. Падвартоўваць, назіраць. Но й хітрыя сарокі: кралі яйца ад бабы. Я ўзяў руж'ё і стаў чакаць. Сядзеў, сядзеў, выцікоўваў, выцікоўваў — і ні прыляцела! Арцюхі Стаўб. ВЫЦІРАЛЬНІК м. Ручнік. Па тутэйшаму звычаю для гасьцей прыносіцца чысты выціральнік. Узгурск Чэрв. У мяне было многа выціральнікаў, усе акуратна зложаны былі. Бабарыка Круп. ВЫЦІРАЦЬ незак. Тое, што і вымінаць. Пасьля ламаньня лён выціраюць ад меншай кастрыцы. Ляхавічы Дзярж. ВЫЦІСКАЦЬ незак. 1. Даставаць (мёд з сотаў). Унучка любіць мёт выціскаць. Вецярэвічы Пух. 2. Наносіць узоры на паверхню чаго-н. Розныя ўзоры выціскаюць на пасудзе пры дапамозе штампа ці разца. Гэта называецца выцісканьне ўзораў. Івянец Валож. ВЫЦМУГЛЫ прым. Высахлы. Калі выцмуглы, то і тонкі. Бясяды Лаг. ВЫЦУХМАЛІЦЬ зак. Запэцкаць. Ні пасьпела надзець новай сукенкі, як выцухмаліла ўсю. Каменка Уздз. ВЫЦЬ незак. Груб. Плакаць уголас, галасіць. Чаго ты выіш, як па пакойніку?! Нідзе яны ні дзенуцца, гэтыя хлопцы, паезьдзяць, паезьдзяць і вернуцца. Узгурск Чэрв. ВЫЦЫГАНІЦЬ зак. Набыць хітрыкамі, падманам. А прышлося, швагер ужо й пасах выцыганіў, і сенакосу атарваў тры дзісяціны, да само лепшо сенакосу. Забар'е Віл. ВЫЦЭЛЬВАННЕ н. Прыцэльванне. Некаторыя натта добра робяць выцэльванне. Вялікая Вуса Уздз. ВЫЦЯГАНКА ж. Тое, што і выбіранка. Ка мне аж з Масквы прыяжджалі, дзьве выцяганкі на фабрыку забралі. Каменка Уздз. ВЫЦЯГАЦЬ незак. Даставаць. Патом выцягалі лён, крукам выцягалі зь ямы і слалі на сьлішчы. Ратуцічы Барыс. Работнік сь цябе, выцягаў ваду — увесь аблеяўся. Турэц Чэрв. Таня, ідзі выцягні с калоцца хоць вядро вады. Нізок Уздз. ВЫЦЯГВАЦЦА незак. ◊ Выцягвацца на нітку — працаваць з напружаннем, высільва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 290 ▶