Старонка 76
◀ / 290 ▶
сягоньнячы, як на выставу прыбраўся. Цвіркі Стаўб.; параўн. польск. wystawa 'тс'. ВЫСТАВІЦЬ зак. Выгнаць. Выставілі зайца на чыстае поле, і ён пачаў выдзелываць выкрунтасы! Бытча Барыс. ВЫСТАНАЎЛІВАЦЬ незак. Выстаўляць варту. Кожны дзень і кожную ноч на масту ахрану выстанаўлівалі. Дрычын Пух. ВЫСТАЎЛЯЦЦА незак. Фанабэрыцца, выхваляцца. Ні ладзяць з братаваю. Братавая настаўніца, а гэта нівучаная, малой навукі, але ганарыстая, задавастая, што то я, выстаўляецца. Савоні Стаўб. ВЫСТАЧА ж. Лішак, рэшта. Як кросна ччэш ды выстаняцца пража, дак кажуць, што абмылілася, выстачы многа. Цялякава Уздз. ВЫСТОЙКА ж. Тое, што і адстойка. Карова стала малака менш даваць, нават у выстойку няма чаго наліць. Броды Маладз. ВЫСТОПКА ж. Тое, што і вараўня. На зіму мы бульбу заўсёды ў выстопку засыпаям, там яна добрая да вясны ляжыць. Рагалёўшчына Валож. ВЫСТРАБІЦЬ зак. Вылаяць, прабраць. Як паеду, дык выстраблю перад людзьмі. Дукора Пух. ВЫСТРАІЦЦА зак. Забудавацца. Выстраілася гэдак, сваю хату пастроіла, хлеў. Цялякава Уздз. ВЫСТРАНЧАЦЬ, ВЫСТРЭНЧВАЦЬ незак. Дагаджаць. Што за дзеткі пашлі цяперака?! Дзе ш ты выстранчыш ім: і тая купі, і гэта, і за модай гоняцца. Рабунь Віл. Ну дык вы прывыклі, каб вам усё выстрэнчваць, а я ўжо старая, ні магу. Раўчак Пух.; параўн. польск. strzyć 'раіць, рэкамендаваць'. ВЫСТРАШЫЦЬ зак. Напалохаць. Хлопцы як выстрашылі яго, дык той нядзелю не хадзіў нікуды. Баяры Маладз. Тое, што і выжыць. Лясьнік выстрашыў зьвера. Ляшчынск Мядз. ВЫСТРЭНЧВАЦЬ гл. выстранчаць ВЫСТЫДЗІЦЬ зак. Пасарамаціць. Хацелася мне яго выстыдзіць добра, але сьцярпела, хай другім разам. Мальмыгі Віл. ВЫСЦЁБВАЦЦА незак. Выкручвацца, прыхарошвацца. Яна цэлы дзень у люстэрку высьцёбваецца, а вечарам на танцы. Баяры Маладз. ВЫСЫП м. Пясчаны ўзгорак. Нічога на гэткім высыпе і расьці ня будзя. Сосенка Віл. ВЫСЫПАЛЬНІКІ мн.; адз. высыпальнік м. Першыя баравікі. Ужо высыпальнікі зьявіліся ў нашум лесі. Каменка Уздз. ВЫСЫПАЦЬ зак. Узысці дружна. Адсаджаныя гурке шчэ адно высыпалі, трэба заўтра паграсаваць. Арцюхі Стаўб. ВЫСЫПАЦЬ незак. Тое, што і выплываць. Перш у пуку стаіць, тады высыпае [жыта]. Бытча Барыс. ВЫСЯКАНЫ дзеепрым. Выдзеўбаны (з дрэва). Начоўкі зь ліпы высяканыя. Ратуцічы Барыс. ВЫСЯКАЦЬ незак. Выбіраць. У броўнах, шулах высякаюць пазэ для весьнічак. Мікалаеўшчына Стаўб. Высякаюць гнёзда ў браўне, а то зруп стаяць ні будзя. Там жа. ВЫТАЛАВАЦЬ зак. Вытачыць. Нада расцом выталаваць трупкі ў калёсы. Ігрушка Круп. ВЫТАНУЦЬ зак. Прапасці. Хай яно вытане с такім жыццём: ні табе радасьці, ні табе шчасьця. Узгурск Чэрв. ВЫТКНУЦЦА зак. Паказацца, выйсці. Столькі работы цяпер з гэтым сенам, што нікуды ні выткнесься. Дрычын Пух. ВЫТЛУК м. Асудж. Распуснік, свавольнік. Мае дзеці без дазволу нікуды не палезуць, а во ў суседзей такія вытлукі, што залезуць усюды, нічога ад іх не схаваеш. А старэйшыя за маіх. Жораўка Пух.; параўн. польск. wytłuk 'тс'. ВЫТНУЦЦА зак. Ударыцца, выцяцца. Бех мой хлопец і вытнуўся, такі гус сеў. Турын Пух. І дзе ж гэта ты, дзіцятка, гэтак вытнулася? Рудня Пух. Учора моцна вытнулася аб лаўку. Язні Віл. ВЫТОКА ж. Месца, адкуль выцякае ручэй. Вытока ідзе вон аттуль, с-пат таго куста. Забалоцце Смал. ВЫТРАВІЦЬ зак. Панішчыць. За вайну вытравілі ваўкоў, зьвяроў. Вялікая Вуса Уздз. ВЫТРАНІРАВАЦЬ зак. Абучыць. Я свайго сабаку вытраніраваў, цяпер добра йдзе. Пруды Стаўб. ВЫТРАСАЦЬ незак. Выбіраць. У нас гавораць — куле вытрасаць. Нізок Уздз. Тое, што і выгоньваць. Пара мёт вытрасаць. Ляшчынск Мядз. ВЫТРАСКІ толькі мн. Мятая, перабітая салома, што застаецца пасля кулёў. Зімой малацілі жыта, выбіралі куляву салому, а што аставалася, то вытраскі. Вытраскамі карову кармілі, на патсьцёл. Ляшчынск Мядз. ВЫТРУБІЦЬ зак. З'есці. Вытрубіў міску гароху ды зноў за цэп. Мікольцы Мядз. ВЫТУРХНУЦЬ зак. Выкінуць. Учора гной з пуні вытурхнулі, дык чыста стала. Мацкі Мядз. ВЫТЫЛІНГАВАЦЬ незак. Выпускаць тонкія, высокія гукі, граць на язык. Іванаў хлопяц гэдак хараша вытылінгуя польку. Цялякава Уздз. ВЫХАВАЦЬ зак. Зберагчы. Добра вот, што 40 рублёў выхаваў, сена купілі. Цялякава Уздз. Пракарміць. Трэба ж выхаваць каровы, а сена скупа. Жызнава Віл. ВЫХАДАЦЬ зак. Патраціць, скарміць. Увесь сахар выхадаў сваімі пчаламі. Ігрушка Круп. ВЫХАДНЫ у знач. наз. Выхадны, час воль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 290 ▶