Старонка 75
◀ / 290 ▶
2. Вызваліцца, вырвацца. Яны ўдвох як уваб­ралі міне, дык я чуць вырабіўся. Цялякава Уздз. ВЫРАБЛЯЦЬ незак. Рабіць што-н. незвычайнае, вычвараць. Жонка ўсё жыццё вырабляла, вырабляла, аш пакуль мужыку ні надоела і ня кінуў. Зазерка Пух. ВЫРАДЗІЦЦА зак. Выфранціцца, элегантна апрануцца. У школу йдуць, а як на вясельля вырадзіліся. Савоні Стаўб. ВЫРАЖАЦЦА незак. Лаяцца, гаварыць нецэнзурныя словы. Як табе ня сорамна так выражацца! Забалоцце Смал. ВЫРАЗНА прысл. Разборліва; так, што кожны гук вылучаецца. Майго сына адзін хлопец добра гавора, выразна. Бясяды Лаг. ВЫРАЗНЕ прысл. 1. Адпаведна ўзору, устаноўленым правілам. І так эта выразьне ваша настаўніца гаворыць на беларускай мове, аж я заслухалася. Баяры Маладз. А Серафіма дык выразьне гаворыць, от харошы яе разгавор. Гілікі Валож. 2. Своечасова, акурат у час. І так выразьне ты прыехала, а то я бядую, як заўтра радоўку атпасьціць. Баяры Маладз.; параўн. польск. wyraźnie 'тс'. ВЫРАК м. Уст. Прыгавор, рашэнне (суда). Судзілі яго, але выраку я не ведаю. Савоні Стаўб.; параўн. польск. wyrok 'тс'. ВЫРАННЕ н., толькі адз. Ганч. Ачыстка гліны ад смецця. Раскачваюць гліну на тонкі пласт, затым гэты пласт пераразаюць на тонкія пласьцінкі провалачкай — усе траečкі выкідваюцца. Гэта называецца выраньне. Беразіно Бярэз. ВЫРАЧ м. Балота. Хутка ў нас на вырачы асушальныя работы пачнуцца. Бобр Круп. ВЫРОСТАЦЬ незак. Вырастаць. Трава тут выростая аш па пояс. Каменка Уздз. ВЫРУБ м. Будаўн. 1. Зруб. Во, хату скора кончу: выруп гатовы. Бясяды Лаг. 2. Вышыня. Тут выруп як і ў тэй хаці — ні вышай, ні ніжай. Забалоцце Смал. ВЫРУНЯЦЬ зак. Вырашаць, прымаць рашэнне. Вырунялі без дзяржаўных мужоў, але правельна. Баравая Пух. ВЫРУНЯЦЬ зак. Страціць першапачатковы колер; паблякнуць. Выруняў твар твой, страшна глядзець на яго — адзін нос сіні. Баравая Пух. ВЫСАКА прысл. Высока. А посьля адзін гавора: „Пані, глянь, сонца высака падымаіцца, прыпячэ зарас". Гранічы Маладз. ВЫСАКАВАЦЕНЬКІ прым. Памянш. Высакаваты. Сам ён [грыбок] жоўцінькі, ношка высакавацінькая. Суднікі Віл. ВЫСАЛАПІЦЬ зак. Язык высалапіўшы — зусім замарыўшыся, выбіўшыся з сіл. Я дык неяк ні люблю ў гэным горадзе; ні табе, каб паглядзеў спакойна, разгледзіўся што дзе якое, дык не, бяжы язык высулупіўшы. Язні Віл. ВЫСАЎКАЦЬ зак. З цяжкасцю ўзгадаваць. Мужык памёр, засталося чацьвёра дзяцей малых. Алёша на пасту ганяў тры гады ў дзяцькі і гэтыя ганялі па суседзях, трохі браты памагалі, так я іх і высаўкала. Альсевічы Мядз. ВЫСВЕНЦІЦЬ зак. 1. Тое, што і адсвянціць. Я яе добра высьвяньціла, боляй яна мяне ні зачэпіць. Дукора Пух. 2. Адлупцаваць. Бацька ўзяў хлудзіну ды высьвяньціў за парваныя штаны. Зазерка Пух. ВЫСВЯНЧАЦЬ незак. Правіць царкоўны абрад, каб надаць святасць чаму-н. Цэлая працэсія ішла ба, высьвянчалі ба табе балота, хрысьціліся, маліліся — гэта ш нячысты дух у балоця! Мікольцы Мядз. ВЫСКАДЗЬ, ВЫСКІДЗЬ ж. Вываracень. Вунь пат той выскадзьдзю я сядзела, што вецір вывярнуў. Пака дошч ні перастаў, я там сядзела. Ігрушка Круп. Выскідзь — гэта вялікае вывернутае дрэва. Рудня Чэрв. ВЫСКАЛІЦЦА зак. Экспр. Выбліснуць, выглянуць. Сонца выскаліцца, дык горача. Пудзішк Пух. ВЫСКІДЗЬ гл. выскадзь ВЫСКРАБАК м. Найменшае, апошняе дзіця ў сям'і. Я б яму патлы павырывала, каб дагнала. Помніў бы ён мяне, выскрабак гэты. Раўчак Пух. ВЫСКРАБАЧАК м. і ВЫСКРАБАЧКА ж. Маленькая булачка хлеба, спечаная з рэштак цеста. Я сваім малым сьпякла выскрабачак, от яны былі рады. Мікалаеўшчына Стаўб. Дзяжу выскрабуць нажом, зьлепяць цесто ў галушачку і выскрабачку сьпякуць. Горкі Стаўб. ВЫСКУРАЦЬ зак. Экспр. Памацавацца, здужаць. Бяз грошай, братка, ня выскураяш доўга, трэба каб былі ў запася. Дукора Пух. ВЫСЛЕДЗІЦЬ зак. Высачыць, выявіць. Спачатку трэба высьлядзіць зьвера, а потым толькі гнаць. Ляхавічы Дзярж. ВЫСЛУЖНЫ прым. Дысцыплінаваны, прыхільны да людзей. Тады ўжо сталі яго гэтыя цары ўгаворываць, што салдат харошы, ён выслужны, шкода яго загубіць. Даўгінава Віл. ВЫСЛУХАЦЬ зак. Паляўн. Выявіць месцазнаходжанне. Прыйдзеш на такі, і спачатку трэба выслухаць, дзе глухары, і трэба гэта рабіць асьцярожна, каб сябе ня выдаць. Бясяды Лаг. ВЫСМЯГНУЦЬ зак. Выкіпець. Чаго гэта ён гаворыць? У мяне вада ў чыгуне высьмягла? Суцін Пух. ВЫСПА ж. Гурба намеценага пяску. У нас пяске, іх намятая, і гэта выспы мы завём. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЫСТАВА ж. Выстаўка. Мацея ні пазнаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶