Старонка 72
◀ / 290 ▶
ўжо пшано выкарміў? Усё выкарміў? Арцюхі Стаўб. ВЫКАРЫЦЬ зак. Запарушыць. Ня стой бліска, вочы выкарыш. Ігрушка Круп. ВЫКАТАЦЬ зак. Выкачаць, выгнаць. Мёд з рамкі выкатаюць на медагонцы. Вялікая Вуса Уздз. ВЫКАЦІЦЬ зак. Вынішчыць. Быў гэты ціф, усю нашу сям'ю выкаціў, а німалая ш была сям'я. Кухцічы Уздз. у безас. ужыв. Знішчыць агнём. Аннаго году адзінаццаць хат выкаціла пажарам. Пудзіцк Пух. У нас у саракавым годзі пажар вялікі быў, за сорак мінут усю Мікалаўшчыну выкаціла. Мікалаеўшчына Стаўб. Выкаціць трубой — прымусіць сілай зрабіць што-н. Калі сама ня пойдзяш, я цябе трубой выкачу. Каменка Уздз. ВЫКАЧВАЦЬ незак. Тое, што і выгоньваць. Прыдзіця вечарам, буду мёт выкачваць, пакаштуяця. Вялікая Вуса Уздз. ВЫКЕШКАЦЬ зак. Ачуняць, паправіцца. Ранены быў, рука пачала гнісьці. Жылы былі відаць. Каб левая балела, то можа памёр бы, а то правая — неяк выкешкаў. Бясяды Лаг. ВЫКІДАВАЦЬ незак. Выкідваць. Яны давай нам выкідаваць гэтыя пасылкі, давай даваць, што вы гаротныя, што вы такія сташчоныя. Ухвала Круп. ВЫКІДАЦЬ незак. Выганяць з гнязда. Пчолы адгрызаюць трутням крыльлі і выкідаюць іх. Паплавы Бярэз. ВЫКІДВАЦЕЛЬ м. Тое, што і выбрасвальнік. Выкідвацель дзейнічае пасьля выстралу. Забалоцце Смал. ВЫКІНУЦЦА зак. Вырасці, з'явіцца. За ноч столькі грыбоў выкінулася, што як пайшоў у лес, дык вочы разьбягаюцца, не ведаў, каторы браць. Пасьля дажджу баравікі павінны выкінуцца. Нежаўка Чэрв. ВЫКІНУЦЬ зак. Выкінуць коніка — сказаць або зрабіць што-н. нечаканае, недарэчнае. Патурай, патурай, дык яна табе выкіня коніка, што за галаву схопісься. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЫКЛАДАНКА ж. Тое, што і выбіранка. Выкладанку ў кругі я ня ўмею ткаць. Ігрушка Круп. ВЫКЛЮЧАЦЕЛЬ м. Выключальнік. Выключацялям сьвет уключаюць і выключаюць. Дукора Пух.; параўн. рус. выключатель 'тс'. ВЫКРУГЛІЦЬ зак. Выкругліць бакі — папаўнець, патаўсцець. Што гэта за яда? Адне вада. Выкругліш бакі гэтай пахлёбкай? Хожава Маладз. ВЫКРУНТАСЫ толькі мн. Мудрагелістыя рухі нагамі. Брат мой як пойдзе некалі ў танец ды з выкрунтасамі! От умеў. Ляхавічы Дзярж. Варыяцыі ігры на музыкальным інструменце. Як пачаў на гармоніку розныя выкрунтасы вырабляць, аж бабы танцаваць пакідалі. Нізок Уздз.; параўн. польск. wykrętasy 'хітрыкі'. ВЫКРУТНІ мн.; адз. выкруцёнь м. Сырамятныя рамяні або лазовыя дубцы, якімі прымацоўвалі аглоблі да саней. Выкрутні могуць быць скураныя і лазовыя. Пруды Стаўб. ВЫКРУЦІЦЬ зак. Тое, што і выкатаць. Мёд з вульля выкручваюць. Пруды Стаўб. Патушыць (агонь у лямпе). Выкруці лямпу, пара ўжо спаць. Забалоцце Смал. ВЫКРУЧВАЦЦА незак. Адмаўляцца, ухіляцца. Як табе ні сорамна выкручвацца, ухіляцца ад работы. Хожава Маладз. ВЫКРУЧЫВАЦЦА незак. Пры сцісканні кручэннем выпускаць ваду (пра бялізну). Дак бялізна валіцца й валіцца вымытая, выкручываецца. Пагост Віл. ВЫКРУЧЫВАЦЬ незак. Выкручваць. Тагды мыю на эту сьцірку. Патом як калаўрот стаіць выкручываць, дзе ж бы вытрываў рукамі?! І гэтак я выкручывала дзьвесця підзьдзісят штук! Пагост Віл. Хоць выкручывай — дужа мокры. Ды як лупянуў, пёрся язык на плячо палажыўшы аж да дому. Кашуля была хоць выкручывай. Язні Віл. ВЫКУЛІЦЦА зак. Вываліцца, выпасці. Дзіця выкулілася с калыскі. Дукора Пух. ВЫКУЛІЦЬ зак. Вывернуць, высыпаць. Начоўкі яблыкаў выкуліла на сьметнік — пагнілі. Дукора Пух. ВЫКУПКА ж., толькі адз. Выкуп (за нявесту). А свадзьба была багатая, жаніх вялікую выкупку даў за нявесту. Баяры Маладз. ВЫКУПЛЁЎВАЦЬ незак. Выкупляць. А тады ўжо шафер маладую выкуплёўвае. Дрычын Пух. ВЫКУПЛЯЦЬ незак. Купляць (пра шмат чаго-н.). Даўней і моды не было, каб нявестка выкупляла сабе парады. Язні Віл. ВЫЛАЖАНЫ дзеепрым. Кастрыраваны. Мы купілі вылажанага кабана. Бясяды Лаг. ВЫЛАЖЫЦЬ зак. Кастрыраваць. Кабанчыка ўчора вылажылі, дык нешта ня есь. Бясяды Лаг. ВЫЛАКТАЦЬ зак. Выжлукціць. Жыў у Габах натта вясёлы чалавек. Аднаго разу ён варочаўся с сяла, сьвету тады ня было. А хацеў піць. Ён рашыў вылактаць малако. Старыя Габы Мядз. ВЫЛЕВАК м. Яйка с мяккай шалупайкай. Кура вылевак у гнязьдзе растаптала, выкінуць трэба. Вецярэвічы Уздз. ВЫЛІНАК м. Тое, што і вылевак. Вылінак ні можа доўга ляжаць, бо сапсуецца. Паплавы Бярэз. ВЫЛІТЫ у знач. прым. Выліты бацюта — вельмі падобны, такі ж, як бацька. Анна падобна на матку, старэйшая, а мяншуха — выліты бацюта. Язні Віл. Каб і ня ведаў, чый гэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶