Старонка 73
◀ / 290 ▶
та хлопчык, дык здагадаісься: выліты бацька. Малмыгі Віл. ВЫЛІЧЫЦЬ зак. Выдзеліць, даць. Мой сват даўней у пана служыў, была чвэртачка ў яго. Ён быў верны слуга, і яму пан вылічыў шчэ чвэртачку. Арцюхі Стаўб. ВЫЛОГА ж. Борт у адзенні. Пальтон шыюць з вылогамі. Бытча Барыс. Жакетка з вылогамі. Калодкі Віл.; параўн. польск. wyłogi 'тс'. ВЫЛОМЛІВАЦЬ незак. Вучыць, прывіваць навыкі. Маладых хлапцоў ляхчэй выломліваць, дык і бяруць у армію, як васімнаццаць гадоў будзя поўных. Баяры Маладз. ВЫЛУЗАЦЦА зак. ◊ Хоць з касцей вылужыся — старацца з усіх сіл. Столькі работы, што хоць с касьцей вылужыся, а ўсю яе не пераробіш. Кукалеўка Чэрв. ВЫЛУПІЦЬ зак. Адлупцаваць. Будзеш дурэць — бацьку скажу, дык вылупіць ён цябе. Гілікі Валож. Ты ў мяне даёрзаесься! Во як дастану сь печы, ды як вылуплю — будзяш ведаць! Баяры Маладз. ◊ Вылупіць вочы — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі. Спрасоньня як стукнулася лбом у пярэдняя сьцякло, вылупіла вочы і ні знаю, што гэткая зрабілася. Станькі Віл. ВЫЛЮДНЕЦЬ зак. Стаць такім, як іншыя, рослым, прыгожым. А цяпер, глядзі ты — вылюдняла. Дукора Пух. ВЫЛЯГАЦЦА незак. Нічога не рабіць, ляжаць доўга нерухома. От бабы нашы робяць: сюды прыдуць — паляжаць, туды пойдуць — пластом лягуць. Гэта машыны сёньня няма, дык яны вылягаюцца. Бяларучы Лаг. ВЫЛЯТОК м. Пчал. Ляток. Выляток зробляны ўнізе вульля, для вылёту пчолак з вульля зробляны. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЫМАГЛЯВАЦЬ зак. Выпрасаваць у маглях. Хай сабе й прасаваць амаль што ні трэба, маглі вымаглююць, але ш дзьвесьця пяцьдзесят штук і пяцьдзесят каўняроў! Пагост Віл. ВЫМАЗАЦЦА зак. Запэцкацца, замазацца. Села есьці адзеўшыся, дык хоць бы шляфрок накінула, а то яшчо вымазацца можыш. Канстанцінава Мядз. Сашка ў грась вымазаўся. Вецярэвічы Пух. ВЫМАЗАЦЬ зак. Замазаць, запэцкаць. Хлопяц вымазаў касьцюм, трэба аддаць чысьціць. Нізок Уздз. ВЫМАНЧЫЦЬ зак. Тое, што і выдаіць. Яна ў міне абрусэ выманчыла і палатна многа. Цялякава Уздз. ВЫМЕКНУЦЦА зак. Прагаварыцца. Кажа, вымякнуліся, што ён ні сам падарвоўся, адаляй замялі. Цялякава Уздз. ВЫМЕНЦІЦЬ зак. З'есці. Мая карова не пераборліва. Колькі чаго ні дасі, усё вымянціць. Баяры Маладз. ВЫМЕРАЖКАВАЦЬ зак. Вышыць мярэжкай. Чым абрабляць кручком, дык я люблю вымерашкаваць. Паплавы Бярэз. ВЫМЕРГАВАЦЬ зак. Выгадаць, выкраіць, пакінуць сабе (з агульнага). Я неяк вымяргавала і ўзяла мукі. Дукора Пух. ВЫМЕРХАЦЦА зак. Прагаладацца. Мусіць, хлопяц добра вымерхаўся, бо зьеў цэлаю міску крупніку. Цялякава Уздз. ВЫМЕТАЦЬ зак. Абкідаць. Вымятаюць дзірачку, пятлю ў адзежы. Рудня Лаг. ВЫМІНАКА ж. Жанчына, якая вядзе канчатковую апрацоўку льну церніцай. Вымінака ўсю кастру вымінае, далікатнінька бярэ дзьве жменькі і чысьціць. Хожава Маладз. Вымінакі стаялі запыліныя. Нарач Віл. ВЫМІНАЦЬ незак. Апрацоўваць на церніцы. Вымінаюць малую кастру, якая засталася пасьля ламаньня. Хожава Маладз. ВЫМІНАЧКА ж. Вымінанне. Выміначка — больш тонкая апрацоўка ільну, але не канчатковая. Папоўцы Віл. ВЫНАСІЦЬ незак. Выносіць. Увечара хадзілі валачобнікі, пелі пад вокнамі песьні. С хат вынасілі яйкі, гарэлку, а хто грошы і частавалі. Глебаўшчына Лаг. ВЫНАШАЙ м. Пук трасты. Ідзі ўжо вынашай нясі, працуй. Нізок Уздз. Што за адзін рас вынясеш, тое вынашай называюць. Вялікая Вуса Уздз. ВЫНАШАЙКА ж. Тое, што і вынашай. Як маленькі вынашай, то кажуць вынашайка. Дукора Пух. ВЫНАШАЯ ж. Тое, што і вынашай. Яшчэ асталася адна вынашая і будзе ўвесь лён. Дукора Пух. ВЫНІМАЦЬ незак. Даставаць, вымаць. Пасуду вынімаюць пасьля таго, як яна астыня. Рудня Лаг. Выбіраць гняздо ў вуглу. Ты заразай вуглы, а я вынімаць буду. Забалоцце Смал. ВЫНОСІЦЬ незак. ◊ Выносіць на людзі — разгалашаць тое, чаго не павінны ведаць іншыя. А там і нявестка каса добрая: адно й рабіла, што сварылася сь сьвякровай. Пасварацца, а нявестка вынясе на людзі, а людзі потым вочы дзяруць. Савоні Стаўб. ВЫНЯЎКА ж. Палонка. Неват зімой пад лёт апускаюць, дзеля чаго робяць вялікія выняўкі. Мікольцы Мядз. ВЫПАЛАЦЬ зак. Апалаць, ачысціць. Сушаныя ягады трэба добра выпалаць: высыпаць на паланачкі, затым качаць паланачкі збоку на бок, і ўсё сьмецьця высыплецца. Акалова Лаг. ВЫПАЛЬШЧЫК м. Уст. Чалавек, які вырабляў драўнінны вугаль. Хто вугаль вырабляў, выпальшчык завецца. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЫПАНДЗАЦЬ зак. Выперці, выгнаць. А яго як сваталі, яна ўсім духе забівала: „Ня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 290 ▶