Рас тут сільны вецер быў, вываратніку навярнула, страх што рабілася. Саланая Валож.
ВЫВАРКА ж. Тое, што і варня. Пастаў выварку на агонь, няхай кіпіць бяльлё. Суднікі Стаўб.
ВЫВЕРНУЦЦА зак. Паказацца. Цэлы дзень халадыч стаяла, а пад вечар і сонца вывярнулася. Баяры Маладз.
ВЫВЕСЦІ зак. Вывесці з цярпення — давесці да страты самавалодання, узлаваць. Як ён мяне сёньня вывеў сь цярпеньня, не магу табе расказаць. Хожава Маладз.
ВЫВЕРЦІНА ж. Тое, што і вываратка. Такі моцны вецір быў, што ў лесі адны вывярціны. Малмыгі Віл.
ВЫВЕШАВАЦЬ незак. Вешаць. Што Люда наша тамака робіць? Недзя ўжо вывешаваіць фіранкі на вокны, ці, можа, плачыць, каіцца, што паехала, пакінула маму. Халмоўка Барыс.
ВЫВЁРТКІ прым. Вёрткі. Быў кавалер і ў мяне. Цымбаліст. Вывёрткі быў хлопец: рвік за бок адну, скуб другую — усе ад яго ўцякалі. Пузыры Мядз. Вывёрткая дзевачка расьце ў сям'і, уседзець на месцы ня можыць. Крывічы Мядз.
ВЫВУДЗІЦЬ зак. Выманіць. От, трэ было вывудзіць грошы, то хадзіў штодзень. Вялікая Вуса Уздз. Выведаць хітрыкамі, падманам. О, яна хітрая! Усё, што ёй трэба, вызнаець, вывудзіць. Рудня Чэрв.
ВЫГАВАР м. Вымаўленне. У яго выгавар харошы, усё панятна, што ён гаворыць. Кукалеўка Чэрв.
ВЫГАГОЙЛА ж. Вымагацельніца. Выгагойла яна, твая Маруська: колькі не давай, а ўсё мала. Грабёнка Чэрв.
ВЫГАДА ж. Добрыя прыродныя ўмовы. Вот выгада табе настала: паша бліска. Вецярэвічы Пух.
ВЫГАДНА прысл. Выгодна. Як табе выгадна, так і рабі. Пудзіцк Пух.
ВЫГАДОЎЛІВАЦЬ незак. Гадаваць. Я боля ні буду выгадоўліваць цялят, рашчоту няма. Цялякава Уздз.
ВЫГАНЯЦЬ незак. Выпрацоўваць, зарабляць. Трактарысты вясною па трыста рублёў за месяц выганяюць. Вялікая Вуса Уздз. Выкатваць. Калі выганяюць мёт, то зразаюць запячатаныя соты. Нізок Уздз. Знішчаць, пазбаўляцца ад каго-н. Пчолы выганяюць трутняў з вулея. Дукора Пух.
ВЫГАРАД м. Выгараджанае ў полі месца для жывёлы. Летам каровы пераганяім у выгарад. Паплавы Бярэз.
ВЫГАРАДЗЬ ж. Адгароджанае месца на двары для жывёлы. Загані сьвіней у выгарадзь і ідзі сабе гуляць. Рудня Лаг.
ВЫГАРАДЖАНЫ дзеепрым. Абнесены, загароджаны. Двор выгараджаны высокім плотам. Дрычын Пух.
ВЫГАРАК м. Участак балота з выпаленым торфам. На выгарку каровы пасуцца. Даўгінава Віл.
ВЫГАРКА ж. Тое, што і выгарак. Лета сухоя, дажджу німа, выгаркі толькі дымяцца, ніяк не затушыць. Язні Віл.
ВЫГАТОЎЛІВАЦЬ незак. Варыць. Жонка толькі выгатоўлівала есьці, іншай работы ў яе ня было. Дрычын Пух.
ВЫГІНАШЧЫ прым. Гнуткі. Выгінашчае дзерава ідзе на дугі, абады, палазы. Бясяды Лаг.
ВЫГІНУЦЬ зак. Прапасці на корані. Маруся пасадзіла — выгінула, а мая нічаво капустачка. Савоні Стаўб.
ВЫГНАЦЬ зак. Выціснуць (алей). Сем'я мяшок наабівала, алею выганю. Дукора Пух.
ВЫГОНЬВАЦЬ незак. Выбіраць, браць. Мёд выгоньваюць з рамак у пасудзіну. Гілікі Валож.
ВЫДАІЦЦА зак. Даваць мала малака. Млека ў нас скупавата ў гэтум годзі, карова перадойкай даілася ўсю зіму, выдаілася. Арцюхі Стаўб.
ВЫДАІЦЬ зак. Хітрыкамі, падманам, ільсцівымі ўгаворамі набыць што-н. Выдаіла Гэльку, дык ужо ні трэба яна ёй, бо няма нічога ў Гэлькі. Дукора Пух.
ВЫДАЎБАЦЬ незак. Выбіраць, выбіваць долатам дзіркі. Ён сеў выдаўбаць гнёзды для шыпоў. Ляшчынск Мядз.
ВЫДАЦЬ зак. Збіць. Выдасьць сваё масла і прадаець сьвежанькае. Сіўцы Віл. Адлупцаваць. Хай лепяй ні паказуяцца, бо я яму выдам добра. Вялікая Вуса Уздз. Вот я табе выдам зара, як вазьму дубіну якую. Баяры Маладз. Раззлаваўся дзет, улятае ў хату, а сын храпе, аш сьцены калоцяцца. Ну й выдаў жа яму дзет за гэта. Ілья Віл. Выдаць банкет — учыніць скандал. Чую ля магазіна, што зяць кажыць: „Ну, прыду дамоў, дык павыдам банкет і жонцы і цёшчы". А я кажу: „Каб вас зямелька ні насіла, такіх зяцёў!" Язні Віл.
ВЫДЗЕРЖНЫ у знач. прым. Вытрыманы, умее валодаць сабою. Дык таму нічога, той хітрэйшы, стаіць і маўчыць, выдзяржны быў нейкі. Нізок Уздз.
ВЫДЗЕРКІ толькі мн. Поле на месцы сенажаці. На выдзерках усё добра расьце. Вецярэвічы Пух.
ВЫДЗЕЎБСЦІ зак. Дзеўбучы, вырабіць што-н. — Ну, дык а што я буду насіць у буднія дні? — А дзеравянкі ня можыш выдзяўпсьці? Бакачы Мядз.
ВЫДЗІКТАВАНЫ у знач. прым. Прывучаны да строгага парадку. Такія ўжо выдзіктаваныя твае дзеці, як ні ў кога. Дукора Пух.
81 👁