АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛЕГІІ чымасці гаворак, бо кожнае аказіянальнае слова, якое, хоць i не мае пашырэння у гаворцы, можа з'явіцца матэрыялам для папаўнення аб'ектыўна існуючай словаўтваральнай мадэлі. СТРУКТУРА СЛОЎНІКА Слоўнік складаецца з рознага тыпу слоўнікавых артыкулаў. Структурна поўны слоўнікавы артыкул уключае наступныя элементы: а) загаловачнае слова; б) граматычную характеристику; в) стылістычную характарыстыку; г) семантычную характарыстыку; д) ілюстрацыйны матэрыял; е) тэрміналагічныя або фразеалагічныя спалучэнні. Некаторыя словы маюць этымалагічную даведку. Загаловачныя словы размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Калі загаловачнае слова мае акцэнталагічныя варыянты, то гэтыя варыянты прыводзяцца праз « i». Пры наяўнасці адрозненняў у граматычнай характарыстыцы апошняя даецца пры кожным варыянце; калі ж такіх адрозненняў няма, то толькі пасля другога варыянта, напрыклад: СТУСЛА ж. i СТУСЛб м.; РУЛЬБАШЩК i БУЛЬБІШ НІК м. Кожны другі акцэнталагічны варыянт прыводзіцца ў рэестры i на сваім месцы са спасылкай на першы, калі гэтыя варыянты раз'яднаны хаця б адным слоўнікавым артикулам. Граматычная характарыстыка пры ім не даецца, напрыклад: ЛАРАХАЎнША i ПАРАХбУНІЦА ж. ПАРАХОЎНІЦА гл. парахаўш'ца. Калі паміж акцэнталагічнымі варыянтамі ў алфавітным парадку рэестра няма іншых слоў, то паралельная форма другі раз не даецца: ГАРАШЫНА i ГАРАШЫНАж. Словы з аднолькавай семантыкай пры частковых адрозненнях гукавога складу падаюцца праз коску ў адным слоўнікавым артикуле: восва, восма; гваздадзер, гваздзядзёр; долі, доля i інш. Лексіка-фанетычныя адзінкі, у якіх адлюстраваны мясцовыя камбінаторіцля змяненні — асіміляцыя, дысіміляцыя, метатэза, эпентэза тыпу аммануць, бадзіст6ўка*більзін, вілашнік, буркаваны 'брукаваны*, варліянка валерянка', байня баня' i інш., — чытач знойдзе ў матэрыялах цытат да адпаведных загаловачных слоў, якія падаюцца ў літаратурным напісанні. Маючы на мэце захаваць чытабельнасць Слоўніка, укладальнікі зыходзілі з меркавання, што той, каго зацікавяць падобныя з'явы, кіруючыся нарматыўным напісаннем, лёгка знойдзе патрэбную форму - „арфаграфічную" i мясцовую. У самастойных слоўнікавых артыкулах падаюцца: а) вышэйшая i найвышэйшая формы ступеней параўнання прыметнікаў; б) дзеясловы закончанага i незакончанага трывання, аднакратныя i мнагакратныя, зваротнЬія i незваротныя, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку; в) дзеепрыметнікі i дзеепрыслоўі. Усе прыставачныя ўтварэнні таксама афармляюцца як слоўнікавыя артикулы. Словы аднакарэнныя, якія адрозніваюцца паміж сабой толькі марфалагічнай структурай, прыводзяцца ў Слоўніку i падаюцца кожнае ў самастойным артикуле. Параўн. такія слоўнікавыя артикулы, як баба, бабачка, бабуня, бабута, бёбця 'матчына або бацькава маці'; бульобннік, бульбёўнік, бульбошнік бульбянік'; вуцька, вуцянитка качаня' i шмат іншых. Амонімы пазначаюцца надрадковым лічбавым паказчыкам, які ставіцца зверху з правага боку загаловачнага слова, i распрацоўваюцца кожны ў самастойным артикуле, напрыклад: Ж йЛКА1... Павадок, частка вуды... ЖЫЛКА2... Вадзяная ўлітка... ЖЫЛКА3... Карэньчыкі (сорт тытуню)... Складаныя назвы падаюцца як самастойныя намінатыўныя адзінкі. У Слоўнік уключаны ўсе часціны мовы. СТРУКТУРА СЛОЎНЬСАВАГА АРТЫКУЛА Загаловачнае слова i граматычная хуаістарыстыка яго. Загалоўкам слоўнікавага артикула з'яўляецца слова ў арфаграфічным напісанні. Калі слова мае варыянты, то ў загаловак выносяцца ўсе варыянты ў арфаграфічным напісанні i друкуюцца аднолькавым шрифтам. Арфаграфічнае напісанне перадае як фанемны склад слова, так i яго рэальнае вымаўленне. Загаловачныя словы прыводзяцца ў пачатковай форме: назоўнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду; калі форма мужчынскага роду адзіночнага ліку не ўжываецца, то загаловачнае слова прыводзіцца ў форме назоўнага склону жаночага роду адзіночнага
Дадатковыя словы
абектыўна, амманўць, бабўта, бульббн, вбсва, вбсма, вуцянйтка, вўцька, дблі, зявы, зявіцца, зяўляецца, парахаўшца, разяднаны, х^>аістарыстыка
25 👁