Старонка 67
◀ / 290 ▶
ВУЗАК м. Каляска дзіцячая. Яшчэ на чардаку валяецца ад меньшага стойка і вузак. Літва Стаўб.; параўн. польск. wózek 'тс'. ВУЗГАЛАЎКА ж. Вузгалаўе (у возе). У цябе ш вузгалаўка трэснула, як ты едзіш? Ратуцічы Барыс. ВУЗЕЛЬЧЫК м. Заал. Птушка, падобная на мухалоўку. Вузельчык спрытна мошак ловіць. Вялікая Вуса Уздз. ВУЗІЛАЎКА ж. Вуліца. І як запяе яна на ўсю вузілаўку! Дрычын Пух. ВУЗКІ прым. Вузкі. Былі ў нас палоскі як да зямлі ў кага: шырокія, вускія, даўгія, кароткія. Папоўка Мядз. Ткалі вузейшыя кросны, вускія кросны на рукавы, на намёты. Там жа. ВУЙТ м. Уст. Старшыня сельскай абшчыны. Вуйт вызваў солтаса, штоп солтас выдаў пасьцелю сястрыну і апісаў у сундуку, што ёсьць. Баранцы Віл.; параўн. польск. wójt 'тс'. ВУКСУС м. Воцат. Схавай вуксус ад дзяцей, а то патруцяцца. Вялікая Вуса Уздз. Я дык ня вымыю галавы, калі вуксусам ні папалашчу. Язні Віл. ВУЛДЫР м. Гуз. Ад гэтага ўдару ў мяне аш вулдыр ускочыў на галаве. Клетнае Барыс. Так стукнулася, што аш вулдыр усхапіўся. Грабёнка Чэрв. Я як падаў, дык так лбом стукнуўся, што вулдыр усхапіўся. Белае Пух. ВУЛЕЧКІ-ВУЛЕЧКІ-ВУЛЕЧКІ. Словы-воклічы, якімі завуць гусянят. Бытча Барыс. ВУЛЁК м. Памянш. Маленькі вулей. Нада сказаць свайму, каб за зіму зрабіў вулёк, а трохі пачакаўшы нада будзя купіць пчол. Бяларучы Лаг. ВУЛІ-ВУЛІ-ВУЛІ, ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ выкл. Словы-воклічы, якімі клічуць гусей. Вулі-вулі-вулі заву я гусак сваіх. Бытча Барыс. Вуль-вуль-вуль, бяжэця, маленькія, я вам есьці дам. Хадзеця, гуські, дадому. Забалоцце Смал. // перан. У суседа галубы ёсь, дык ён з раніцы да вечара вуль-вуль-вуль. Рудня Лаг. ВУЛКА ж. Праход з асноўнай вуліцы. Бягучы па вуліцы, яны зьвярнулі ў тую вулку, што паўз Антончыкавай сядзібы ідзе. Узгурск Чэрв. На вулцы недзя сядзіць. Жызнава Віл. ВУЛЛЁ н. Пчал. Вулей. Даўней ні рабілі вульлёў для пчол, а былі толькі калоды, іх яшчэ звалі даўбнякамі, бо зь дзерава выдзёўбывалі. Дукора Пух. ВУЛЬ м. Тое, што і вуллё. Вуль рамовы мае васімнаццаць-дваццаць-дваццаць дзьве рамкі. Пруды Стаўб. ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ гл. вулі-вулі-вулі ВУЛЬКАЦЬ незак. Балбатаць. Хто ў красным пройдзе, дык як пачнуць вулькаць індыкі. Рудня Лаг. ВУЛЬ-СТАЯК м. Разнавіднасць вулея. Толькі прыдрамаў, як чую, пад'ехаў нехта да елкі і стукае тапаром. — Во, — кажа, — добры будзіць вуль-стаяк. Любань Віл. ВУЛЯНЁНАК м. Гусяня. Тры гусі купілі, а яны вывілі ім трыццаць вулянёнкаў. Ігрушка Круп. ВУМ м. Розум. Аткуль ты такі вум маеш і скуль ты ўзяўся: усе могуць параіць, а вось зрабі папробуй. Узгурск Чэрв. Вум не ва ўсіх роўны. Пудзіцк Пух. ВУМНЫ прым. Разумны. Ціперка людзі маладыя вумныя, ня тое, што мы. Тады ж мы так і не вучыліся, условія хіба былі такія? Паплавы Бярэз. ВУНЬДЗЕКА прысл. Вунь там. Вуньдзека сядзіць. Ляшчынск Мядз. Вуньдзека хата маёй бапкі. Саланая Валож. А во аш вуньдзяка ўжо [нашы бабы], толькі спаньніцы матнуліся. Бяларучы Лаг. Вуньдзяка дзеўкі ідуць пяючы. Дукора Пух. ВУНЬДЗЕ ВУНЬ прысл. Там вунь. Вуньдзя вунь палажыла ключы, а замок — не ведаю, не помню. Навікі Віл. ВУНЯКА прысл. Тое, што і вуньдзека. Дой скарэй карову, а то вуняка пастух пашоў займаць кароў. Дукора Пух. Вуняка пайшлі хлопцы некія. Зазерка Пух. ВУПАР м. Упарты чалавек. І чаго яму больш трэба, увесь час ходзіць такі злы, надзьмуты, вупар гэты. Аляхновічы Маладз. Не перайначыш вупара гэтага. Краснае Маладз. ВУРАВЕНЬ м. Цясл. Тое, што і васарвага. Вушакі па вураўні ставілі. Забалоцце Смал. ВУРГАН м. Ураган. Вурган сільнейшы за віхар. Вецярэвічы Пух. ВУРНУЦЬ зак. Экспр. Сцягнуць, украсці. І хто п падумаў, што ў мяне вурнуць сягоньня кашалёк? Касцюкі Барыс. ВУРУДНІК м. Ручнік або шмаціна для патрэбы трактарыста. Твой вурруднік такі, што сам чорт не захоча выціраццца, увесь у мазут выпачканы. Баравая Пух. ВУРЫЦЬ незак. Экспр. Выкідаць, вярнуць. Усе тры ньні гной вурылі і вурылі с хлева на двор, а з двору вазілі на гранкі. Халмоўка Барыс. ВУСАЧ м. Чалавек з вусамі. У нас дык Сьцяпан вусаты, то яго і дражняць вусач. Вязынка Маладз. // перан. Гатунак ячменю. Калосьсе вусача поўнае-поўнае, пасьпеў. Малінаўка Лаг. ВУСЕНІЦА ж. Заал. Лічынка матыля, падобная на чарвяка. Вусеніца, як чарвяк, сьветла-рудая, на сьпіне чорныя палосачкі. Вусеніцы і чорныя ёсь і жоўтыя. Саланая Валож. ВУСІКІ мн.; адз. вусік м. Тое, што і валаскі. На пачатку кукурузы вусікі растуць, іх зьбіраюць, сушаць, і гэта лякарства добрая. Баяры Маладз. ВУСТАЎКА ж. Клін, што ўстаўляецца ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 290 ▶