ВОЧКА ж. Памянш.-ласк. да вока. Папоўскае вочка іран., неадабр. — сквапны, хцівы, зайздросны хто. — Табе і Наташы я пароўну наліла. — А я хачу, каб мне больш. — Мала што ты хочаш, папоўскае вочка. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВОЧКА н. 1. Пятля ў ніце, у які ўкідаюць аснову. Кідаім у ніты, працягаваім ніткі ў кождаю дзірачку, у вочка. Ратуцічы Барыс. 2. паляўн. Пятля (на ліса, зайца). Вочкі ставіць забараняіцца, але хто-кольвек і скрадзецца, пастаеіць вочкі на ліса, на зайца. Нешта зайцоў са два і я злавіў на вочкі. Вішнева Валож.
ВОЧКА н. Выплеценае перакрыжаванне вобада з ручкай у кошыку. Зьвязваюць крыш-накрыш абручы, змацоўваюць, скрапляюць іх у месцах перакрыжаваньняў, атрымліваюцца як бы вочкі. І потым у гэтыя вочкі сьпіцы падганяюць. Аснова каша гатова. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВОЧКА н. Пчал. Асобная клетачка ў вузе. Вочка — гэта сотачка адна. На зіму пчолы кожнае вочка запячатаюць. Малмыгі Віл.
ВОЧНЫ ДОКТАР мед. Акуліст. Трэба мне да вочнага доктара, вока баліць. Вішнева Валож.
ВУГАЛ м. Дом, прытулак. Тут у мяне вугал харошы і жывецца добра, але ш у Плецівішчах лепей было. Рудня Лаг. Нямецкі вугал — гладкі, без выступаў вугал. Цяпер у нас хата зрублена на нямецкі вугал, перабіта на комнаты. Пагост Бярэз. Просты вугал — вугал з выступамі канцоў бярвення. Хата дзеравянная была, рубленая на просты вугал. Хата і ў нас была адзіночная, на просты вугал, крылася саломай. Пагост Бярэз.
ВУГАЛКА ж. Грэбля праз балота. Вугалка цяпер сухая, лета ш цёплая. Вялікая Вуса Уздз.
ВУГАЛЛЕ і ВУГАЛЛЕ н. Зб. Вуголле. Калі няма вугальля, дак і дома работы няма. Цялякава Уздз. Хаты былі курныя, лучыны палілі, вугальля поўна, дыму. Восава Мядз.
ВУГЛАВІКЕ мн.; адз. вуглавік м. Кароткія бярвенні, што кладуць паміж вуглом і дзвярамі, паміж вуглом і вокнамі. Шкода псаваць падоўжных бярвенняў на вуглавіке і аконныя кускі. Пруды Стаўб.
ВУГЛІ м. Жар, гарачае вуголле. Вуглі зграбі ў вядро і ў стопку занясі. Баяры Маладз.
ВУГОЛ м. Месца, дзе сутыкаюцца дзве сцяны зруба. Хаты цяпер, як і раней, робяцца ў глаткі вугол або ў просты вугол. Бясяды Лаг. У нас хата ў нямецкі вугол. Саланая Валож.
ВУГОЛЬНІК м. 1. Від століка. У нас ё стол, што на вінтах, рассоўваецца, ё круглы столік, ё вугольнік, што стаіць у вуглу. Рудня Чэрв. 2. Сурвэта, адзін ражок якой вышыты. У мяне на вугольніку простая мярэшка. Саланая Валож. 3. Ватэрпас. Адыдзіся, не паламі мне вугольніка! Ляхавічы Дзярж. Вугольнік прыкладзі і паглядзі, ці роўна. Забалоцце Смал.
ВУГОР м. Невялікі бугарок пад скурай у кароў, дзе выводзяцца лічынкі авадня. Вугры пад скурай у кароў бываюць, авадні насадзяць вугроў. Гілікі Валож.
ВУДА ж. Рыб. Вуда. Вудой многа рыбы не наловіш. Вішнева Валож.
ВУДАВЕЦ м. Удавец. Жонка яго як памерла, дык ён вудаўцом жыў увесь час, пакуль сам не памёр. Рудня Лаг.
ВУДАВІШЧА, ВУДАЎІШЧА н. Вудзільна. Як зьберымся с хлопцамі, так і пайшлі на цэлы дзень у лес выбіраць вудавішчы. А выбраўшы, мерым, у каго самае доўгае вудавішча. Чараўкі Мядз. Пайду ў лес і выражу такое вудаўішча, што ног не замочу ніколі, буду стаяць на беразі і закідаць адразу на сярэдзіну азярца. Старлыгі Мядз.
ВУДАК, ВУДАЧ м. Рыбак. Часта бывае, што ў нас вудакі начуюць. Нашы вудакі на рыбу зьбіраюцца. Рудня Чэрв. Ці вудач, ці рыбак — усі роўна, усе ловяць рыбу вудаю. Такі заядлы вудач, летам і зімою на возеры. Мікольцы Мядз. Што ты за вудач, ніводнай рыпкі ні прынёс дахаты. Ляшчынск Мядз.
ВУДАЎЕ н. Тое, што і вудавішча. Учора такога шчупака выцягнуў, кілаграмаў сь пяць, чуць вудаўе выдзяржала. Мікольцы Мядз. Вудаўе робяць з лазоўніку. Ляшчынск Мядз.
ВУДАЎІШЧА гл. вудавішча
ВУДАЧ гл. вудак
ВУДЗІДЛА, ВУДЗІЛА н. Тое, што і вудавішча. Вудзідла робяць зь ляшчыны, з ядлаўцу. Пруды Стаўб. Вудзіла зь бярозы, арэшніку робяць. Ляхавічы Дзярж. Вудзіла было слабая і зламалася. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВУДЗІЛІШЧА н. Месца лоўлі рыбы на вуду. Я аблюбаваў сабе вудзілішча, кожную раніцу рыба добра бярэць, толькі выцягаць пасьпявай. Ляшчынск Мядз.
ВУДЗІЛЬНО н. Тое, што і вудавішча. Мае вудзільно добрае. Хожава Маладз.
ВУДЗІЦЬ незак. Цягаць. Нічога яны не баяцца, вудзяць дровы зь лесу. Аляхновічы Маладз.
ВУДЗЬБІТ м. Тое, што і вудак. Вудзьбіт да зімняй лоўлі гатовіцца загадзя: чарвякоў восіньню накапаіць, насыпіць зямлі ў жбанок і паставіць у склеп, а зімой цягаіць на вудачку. Мікольцы Мядз. Увесь дзень на лёдзе вудзьбіты сядзяць. Ляшчынск Мядз.
ВУЗА ж. Пчал. Соты. Вуза — ячэйка, пабудаваная з воску. Хазяін закладае гэтыя вузы ў рамку, а пчолы потым запоўняюць іх мёдам. Гілікі Валож.
79 👁