Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
в ВУЗА 65 ВОЧКА1 ж. Памянш.-ласк. да вока. О Папоўскае вочка іран., неадабр. — сквапны, хцівы, зайздросны хто. — Табе i Начаты я пароўну наліла. — А я хачу, каб мне больш. - Мала што ты хочаш, папоўскае вочка. Мікалаеўшчына Стаўб. ВбЧКА2 н. 1 Пятля ў ніце, у які ўкідаюць аснову. Кідаім у ніты, працягаваім ніткі ў кождаю дзірачку, у вочка. Ратуцічы Барыс. 2. паляўн. Пятля (на ліса, зайца). Вочкі стаешь забараняіцца, але хто-кольеек i скрадзецца, пастаеіць вочкі на ліса, на зайца. Нешта зайцоў са два i я элавіў на вочкі. Вішнева Валож. ВбЧКА3 н. Выплеценае перакрыжаванне вобада з ручкай у кошыку. Зьвязваюць крыш-накрыш абручы, змацоўваюць, с к р а п ляюць іх у месцах перакрыжаваньняў, атрымліваюцца як бы вочкі. I потым у гэтыя вочкі сьпіцы падганяюць. Аснова каша гатова. Miкалаеушчына Стаўб. ВОЧКА4 и. Пчал. Асобная клетачка ў вузе. Вочка — гэта сотачка адна. На зіму пчолы кожнае вочка запячатаюць. Малмыгі Віл. вочны ДбКТАР мед. Акуліст. Трэба мне да вочнага доктора, вока баліць. Вішнева Валож. ВУГАЛ м. Дом, прытулак. Тут у мяне вугал харошы i жывецца добра, але ш у Плецівішчахлепей было. Рудня Лаг. О Нямецкі вугал — гладкі, без выступаў вугал. Цяпер у нас хата зрублена на нямецкі вугал, перабіта на комнаты. Пагост Бярэз. Просты вугал — вугал з выступамі канцоў бярвення. Хата дзеравянная была, рубленая на просты вугал. Хата i ў нас была адзіночная, на просты вугал, крылася саломай. Пагост Бярэз. ВУГАЛКА ж. Грэбля праз балота. Вугалка цяпер сухая, лета ш цёплая. Вялікая Вуса ВУГАЛЛЕ i ВУГАЛЛБ к. 3 6. Вуголле. Калі няма вугальля, дак i дома работы няма. Цялякава Уздз. Хаты былі курныя, лучыны палілі, еугильля поўна, дыму. Восава Мядз. ВУГЛАВІКЁ мн.; адз. вуглавис м. Кароткія бярвенні, што кладуць паміж вуглом i дзвярамі, паміж вуглом i вокнамі. Шкода псаваць падоўлсных бяреенняў на вуглавіке i аконныя кускі. Пруды Стаўб. ВУГЛТ м. Жар, гарачае вуголле. Вуглі зграбі ў вядро i ў стопку занясі. Баяры Maладз. ВУГбЛ м. Месца, дзе сутыкаюцца дзве сцяны зруба. Хаты цяпер, як i раней, робяцца ў глаткі еугол або ў просты вугол. Бясяды Лаг. У нас хата ў нямецкі еугол. Саланая Валож. ВУГбЛЬНПС м. 1. Від століка. У нас ё стол, што на вінтах, рассоуваецца, ё круглы столік, ё вугольнік, што стаіць у вуглу. Рудня Чэрв. 2. Сурвэта, адзін ражок якой вышыты. У мяне на вугольніку простая мярэшка. Саланая Валож. 3. Ватэрпас. Адыдзіся, не паламі мне вугольніка! Ляхавічы Дзярж. Вугольнік прыкладзі i паглядзі, ці роўна. Забалоцце Смал. ВУГОР м. Невялікі бугарок пад скурай у кароў, дзе выводзяцца лічынкі авадня. Вугры пад скурай у кароў бываюць, авадні насадзяць вугроў. Гілікі Валож. ВУДА ж. Рыб. Вуда. Вудой многа рыбы не налоеіш. Вішнева Валож. ВУДАВЁЦ м. Удавец. Жонка яго як померла, дык ён вудаўцом жыў увесь час, пакуль сам не памёр. Рудня Лаг. ВУДАВІШ ЧА, ВУДАЎІШЧА н. Вудзільна. Я к зьберымся с хлопцамі, так i пайшлі на цэлы дзет у лес выбіраць вудаеішчы. А еыбраўшы, мерым, у кого самое доўгае eydaeiшча. Чараўкі Мядз. Лайду ў лес i выражу такое вудаўішча, што ног не замочу ніколі, буду стаяць на беразі i закідаць адрсІзу на сярэдзіну азярца. Старлыгі Мядз. ВУДАК, ВУДАЧ м. Рыбак. Часта бывае, што ў нас вудакі начуюць. Нашы вудакі на рыбу зьбіраюцца. Рудня Чэрв. Ці вудач, ці рыбак — yci роўна, усе ловяць рыбу вудаю. Такі заядлы вудач, летам i зімою на возеры. M iко льды Мядз. Што ты за вудач, ніводнай рыпкі ні прынёс дахаты. Ляшчынск Мядз. ВУДАЎЁ н. Тое, што i в у д а в і ш ч а. Учора такого шчупака выцягнуў, кілаграмаў сь пяць, чуць вудаўё выдзяржала. Мікольцы Мядз. Вуйаўё робяць з лазоўніку. Ляшчынск Мядз. ВУДАЎІШЧА гл. вудашшча в у д А ч гл. вудак ВУДЗІДЛА, ВУДЗІЛА н. Тое, што i в у д а в і ш ч а. Вудзідла робяць зь ляш чыны,зядлаўцу. Пруды Стаўб. Вудзіла зь бярозы, арэшніку робяць. Ляхавічы Дзярж. Вудзіла было слабая i зламалася. Мікалаеўшчына Стаўб. ВУДЗШ Ш ЧА к. Месца лоўлі рыбы на вуду. Я аблюбаваў сабе вудзілішча, кожную раніцу рыба добра бярэць, толькі выцягаць посьпявай. Ляшчынск Мядз. ВУДЗІЛЬНб н. Тое, што i в у д а в і ш ч а. Мае вудзільно добрав. Хожава Маладз. ВУДЗЩ Ь незак. Цягаць. Нічога яны не баяцца, вудзяць дровы зь лесу. Аляхновічы Маладз. ВУДЗЬБГГ м. Тое, што i в у д а к. Вудзьбіт да зімняй лоўлі гатоеіцца загадзя: чарвякоў восіньню накапаіць, насыпіць зямлі ў жбанок i паставіць у склеп, a зімой цягаіць на вудачку. Мікольцы Мядз. Увесь дзет на лёдзе еудзьбіты сядзяць. Ляшчынск Мядз. ВУЗА ж. Пчал. Соты. Вуза — ячэйка, пабудаваная з воску. Хазяін закладае гэтыя вузы ў рамку, а пчолы потым запоўняюць іх мёдом. Гілікі Валож. 5. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбчны, вўгал, вўгалка, вўгалле, вўгальля, вўза, еугйльля
13 👁
 ◀  / 290  ▶