бу абганяць, пайду водчыка зваць. Вецярэвічы Пух.
ВОЖКА ж. Ляйчына. Ох, дзеўка, дачакаесься, што вошка па сьпіне паходзіць! Клетнае Барыс.
ВОЖКІ гл. важкі
ВОЖЫКІ толькі мн. Кулін. Галушкі з рысу і мяснога фаршу, адвараныя і падсмажаныя. Нараблю вожыкаў, нявестка натта ўпадабала. Хаця ж бы ўдаліся мае вожыкі. Чабаі Валож.
ВОЖЫЧЫХА ж. Тое, што і в а ж ы х а. Вожычыха выводзіць важанят у гнязьдзе — у полі, у лесе, а можа і ў хляве. Ігрушка Круп.
ВОЗДУХ м. Паветра. У лесе чысты воздух. Вецярэвічы Пух.; параўн. рус. воздух 'тс'.
ВОЗРАСТ м. Пол. Вучыліся толькі мушчынскага возрасту, а жэнскага ніхто й ня думаў. Зіму-дзьве паходзіць, умеіць распісацца і до. Альсевічы Мядз.
ВОЗЧЫК м. Фуражыр. Вошчык прывозіў збожжа малоць, муку і сьвіньням даюць, і каровам патсыпаюць. Вецярэвічы Пух.
ВОЙДЗЕ, ВОЙДЗЕКА гл. волдзе
ВОКА н. ◊ Адны вочы блішчаць — вымазацца, забрудзіцца да такой ступені, што толькі вочы свецяцца. Дзеці пяклі асмалёнкі, елі, алі так павымазаваліся, што ні пазнаць, адны вочы блішчаць. Калодчына Віл. Адным вокам глянуць — мімалётна глянуць. Што ўжо там за нявестка такая, хоць бы анным вокам глянуць. Язні Віл. Бразгаць па вачах чым-н. — папікаць, упікаць. Узяў замуж бяднейшую за сябе, а цяпер ёй гэтым на вочы ўскідаіць. Нечага табе бразгаць па вачах беднасцю, цяпер ні тыя часы, як раней. Заброддзе Віл. Вока набіць — быць напрактыкаваным, з першага погляду ўмець правільна вызначыць што. Прыёмшчыца вока набіла: яна толькі гляне на тваё малако і бачыць, што ты вады боўтнула. Савоні Стаўб. Вачмі апалаць — чырванець. Вот ужо прышлося перад сусеткай вачмі апалаць: на ўваходзінах тры талеркі яе пабілі. Язні Віл. Вочы драць — зласліва нападаць на каго-н. Пасварацца сь сьвякровай, а нявестка вынясе на людзі, а людзі потым вочы дзяруць. Савоні Стаўб. Вочы прадаваць — дакучаць каму-н. сваёй прысутнасцю. Яна ўсюдых даляціць: яна й на вясельлі ёсь, і на хрэзьбінах ёсь, і да дня будзіць сядзець і вочы прадаваць. Язні Віл. Вочы спусціць — заснуць, задрамаць. Прыдзім з болота, пакорміць нас мама, і спаць. Трохі вочы спусьціш, ужо й дзень пачынае, уставаць трэба ды зноў на сена. Мацкі Мядз. З вока на вока — без сведак, адзін на адзін. Здаецца ж, і гаварылі з вока на вока, не, назаўтра ўся вёска знаіць. Язні Віл. Крывым вокам глядзець незадав. — праяўляць недружалюбнасць. Як ня едзя сюды [да маці], жонка залатая, слухая мяне. Як прыедзя сюды, маці нагаворыць, нагаворыць, тады й жонка крывам вокам глядзіць. Мікалаеўшчына Стаўб. На свае [уласныя] вочы бачыць — быць сведкам. Во ў гэну нядзелю фэст быў, дак я сама на свае вочы бачыла, як яны йшлі з фэсту абодва прыбраўшыся, ідуць, сьмяюцца. Язні Віл. Не верыць сваім вачам — вельмі здзіўляцца, убачыўшы нечаканае. Гляджу і вачам сваім ня веру: таксі ўрэзалася ў наш аўтобус. Станькі Віл. Нізкі на вочы хто-н. — блізарукі. Наш сусет ніскі на вочы, без ачкоў ні чытае і ня піша, а яшчэ такі малады. Гілікі Валож. Пралупіць вочы — прачнуцца. Дзяўчынка неспокойная. Як толькі пралупіць вочы, адразу ў крык. Пудзіцк Пух. У ваччу (вачах) цёмна стала — памутнела ў вачах, стала нядобра. Толькі даходжу футара, аж дзікоў штук дзесіць, а можа й болій, дык у мяне шапка дыба, у ваччу цёмна-цёмна стала. Язні Віл. Панесла я тую торбачку. На лузі некія каровы пасуцца, мусіць, ня нашыя, бо велязная чарада, а сваіх ня бачу, ні відаць. Стала ўглядацца — далёка, аж пад лес, некія каровы пасуцца. Як нашая чаротка. Я туды. Прышла. Не, ня нашыя. Я назат. У пакуль знайшла таго хлопца, цёмна ў вачах зрабілася. Мікалаеўшчына Стаўб. Упасці на вочы — страціць зрок. Яна й раней недабачвала, але нічога было, а гэта зусім на вочы ўпала. Каменка Уздз. У чые вочы — у прысутнасці каго-н. У аднаго дзядзька была парачка галубоў, ён вельмі галубоў любіў, няможна было, але разводзіў. А нехта данёс. Прышлі паліцыянты — галупке разгульваюць па хаці. Гэты хазяін спалохаўся — бяда. А тут жонка й дзеці сталі галасіць. Тады гэты чалавек палавіў галупкоў і ў іх жа вочы забіў. Такі закон быў. Мікалаеўшчына Стаўб. Цераз вочы чаго-н. — вельмі многа, аж залішне чаго (пра матэрыяльныя дастаткі ў сям'і). Зяць шофярам робіць, дачка ў швейнуй. А мы на пэнсіі абоя. Хватая. Хватая аж цераз вочы. Жацерава Стаўб. Як вока ў ілбе — адзіны. Ён жа ў мяне адзін як вока ў ілбе. Цялякава Уздз.
ВОКНІШЧА н. Бездань, прорва. Каля берагу вокнішча зіяла, а ён не заўважыў — і шчабоўк! Узгурск Чэрв.
ВОЛАС м. ◊ Валасы дыба становяцца — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н. Мы як пабачылі вайну, ды як пачнуць гамонку пра вайну, аш валасы дыба становяцца. Плеціўшча Чэрв.
ВОЛЛЕ н. Валлё. Стала вольле вялікае, як наелася курыца. Паплавы Бярэз. От качкі наеліся, аш вольле па зямлі валачэцца. Горкі Стаўб.
ВОЛЬНАСЦЬ ж. Мед. Панос. Вот як стане вольнасць, дык і павязуць у бальніцу на дванаццаць дзён, і сядзі там. Пруды Стаўб.
91 👁