ВОБАР м. Рыбалоўная трохсценная сетка, сярэдзіна якой мае густое палатно, а па баках — рэдкае. Напалі ў добрае месца, рыбы многа. А ў нас быў вобар. Як загналі многа рыбы, пачалі цягнуць, душка й трэснула ў вобры. Пасынкі Мядз. Вобрам адзін ні наловіш, трэба сама меній два-тры чалавекі. Вобар — выгадная сетка: як пацэліш на рыбная мейста, адразу можна дамоў падавацца. Мікольцы Мядз. Вобар бывав ат трыццаці да пяцідзесяці метраў. Ляшчынск Мядз. ВОБАРАТНІК м. Бат. Трыпутнік (Plantago). А колькі пагаладалі, як блокады были І цупікі елі, i вобаратнік. Рабілі крупы з вобаратніку, гэтых галовак зьбярэм, патсушым, у ступе стаўчэш - i крупы готовы. Тайна Лаг. ВОБАРАТНІКАВЫ прым. Трыпутнікавы. Ходзіш-ходзіш па балоце, сморгаеш вобаратнікавыя качалачкі, насушыш, абатрэш, зьмеліш у жорнах, пасьля праснак лепіш. Слабада Лаг. ВОБЕРТКА ж. Луста на ўсю шырыню буханкі. О, адвярнуў якую вобертку! Мачай её ў тук. Намачайся, дый пухкай, як той кабан. Рэдзькавічы Віл. ВОБМАЛЬ прысл. Малавата. Капусты сёлета вобмаль, летась дык многа больш было! Дрычын Пух. ВОБМАРАК м. Галавакружэнне. Склярос тут у одной, дык вобмарак водзіць галаву, галава кружыцца. Гілікі Валож. У мяне вобмарак ад малакроўя, галава часта баліць. Савоні Стаўб. ВОБМЕГАМ прысл. Бокам. Глядзі, кап табе алаткі гэтыя вобмегам ні вылязьлі. Цялякава Уздз. ВОБМЕШНАЯ МУКА. Вотруб'е. Зімой корове дабаўляім вобмешную муку, а не — хлеп размочваім. Паплавы Бярэз. ВОБРУЦЬ, ВОБРЫЦЬ ж. Аброць. Даў суседу вобруць, а ён усё ні прыносіць. Вялікая Вуса Уздз. Вобруць надзяецца каню на морду, кап кіраваць. Мікалаеўшчына Стаўб. Саул зьбіраюцца запрагаць каня, яму на галаву надзяюць вобрыць. Саланая Валож. ВОБУЙ м. Тое, што i абутка. Згадзіўся я: дваццаць пяць пудоў хлеба на гот, вобуй, адзежа, харчы, з-пад коровы малака й кашы. Замошша Віл. І я быў на яга вобуі. Адзеў я яга боты. Там жа. А цяперака про вобуй раскажу. Вязынка Маладз. Заставіла ўвесь куток вобуем, прыбяры. Канстанцінава Мядз. Як ідуць у хату, дык скідаюць свой вобуй у вірандзі. Вялікая Вуса Уздз. ВОБУЙНЫ прым. 1. Абутковы. Мая дачка на вобуйнай фабрыцы робіць. Завішына Лаг. 2. у знач. наз. Абутковая фабрыка. Хлопяц у Мінску жыве, на вобуйнай робіць. Пудзіцк Пух. ВОБШЧАЖЫЦЦЕ н. Інтэрнат. Мой сын у вопшчажыцьці жыве, тут недалёчка, я забягу да яго. Завішына Лаг.; параўн. рус. общежитие 'тс'. ВОГЛЯДКА ж. Нагляд. - Дык хадзем да мяне. — Не, другім разам калі, бо там у мяне бес вогляткі жывёла асталася. Порычы Валож. ВОГНІК м. Мед. Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах. Вогнік — болькі на теары. Яго некалі аткідалі вугольчыкамі. Бяруць дзевяць вугольчыкаў, садзяць у кого вогнік каля печы i аткідаюць, дзевяць разоў аткідаюць. Вогнік бывая толькі ў малых. Цялякава Уздз. У малых часта бывая, што пабудзя на ветры i высыпка нейкая на твары паявіцца, ці вогнік. Мікалаеўшчына Стаўб. ВОДАЛЯЙ прысл. Воддаль, далекавата. Я водаляй была i добра ні бачыла. Рудня Стаўб. ВОДАР м. Мед. Адзёр. Калі ў каго захварэя дзіця водарам, то хадзіць туды няможна. Забалоцце Смал. ВОДАРАСЛІ мн. Водарасці. Ля берага ў водарасьлях рыбы ў нашай рацэ вельмі многа. Вялікая Вуса Уздз. ВОДАРАСЛІНА ж. Водарасць. Водарасьлінай калодзесь зарастая, ачышчаць трэба. Саланая Валож. ВОДДАЛЯ прысл. Воддаль, далекавата. Ён недзя воддаля жыве. Цялякава Уздз. ВОДДЫХ м. Канікулы, вольны ад заняткаў час. Дзеці на час воддыху сюды зьбіраюцца, да нас. Дрычын Пух. ВОДДЗЕ, ВОДЗЕКА, ВОЙДЗЕ, ВОЙДЗЕКА прысл. Тут, тут во. Водзьдзя стаіць твой кош. Цялякава Уздз. Водзьдзя на гары ставяць бальніцу, с клуба перарабляюць. Баяры Маладз. Запыталі па фаміліі у бабы одной канцавой, дзе такі i такі, яна прывяла i показала — водзека ён. Мікалаеўшчына Стаўб. Рака во гэта самая Бярэзіна во йдзе да Славенска, a ic Славенска — да Кражына, a ic Кражына во гэтак паверніцца i пойдзя войдзя во аш у Бакшты. Ластаянцы Валож. Войдзека пат паветкай ляжаць грабли Баяры Маладз. ВОДЗЕЖКА ж. Вопратка. Ты толькі глянь, якая на ёй водзешка — бы корова жавала. Клетнае Барыс. ВОДЗЫЎКІ толькі мн. Водгаласкі, рэха. Вот галасочак, як крыкня, дак водзыўкі на ўсё сяло йдуць. Навікі Віл. ВОДЛІЖ ж. Адліга. Посьля морозу станя цёпла — вот i водліш. Бясяды Лаг. ВОДНАЯ РУЖА бат. Тое, што i булдаўка. Водная ружа расьце на стаячай вадзе. Кальчуны Ашм. ВОДРА толькі адз. Тое, што i водар. Водра — гэна дзецкая балесьць. Хожава Маладз. ВОДУМ м. Стан разважання, паглыблення ў свае думкі. Водум мяне бярэ. Сакаўшчына Валож. ВОДЧЫК м. Павадыр. Каня прывялі буль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
133 👁