перлі [замуж], хоць у вір галавой. Пагост Віл.
ВІРЛАТЫ прым. Лупаты. Вірлатыя глаза дзерскія. Рудня Чэрв. — Ты ні помніш яго? Вірлаты такі кудлач, гадоў дваццаць яму. Успомні. Раўчак Пух.
ВІРЛЫ толькі мн. Зневаж. Вочы. Чаго вытрашчыў свае вірлы, першы рас убачыў ці што? Канстанцінава Мядз. Як гляне ён сваімі вірламі, дык пабягуць мурашкі па сьпіне. Дрычын Пух.
ВІРНІК м. Ганч. Ніжняя частка ганчарнага круга. Вірнік гэты абароты быстра робіць. Кальчуны Ашм.
ВІСКАТНЯ ж., толькі адз. Віск, пранізлівы крык. А раніцай прыдзяш у хлеў, а сьвіня віскатню падымуць, хоць вушы затыкай. Папоўка Мядз.
ВІСЛА ж. Бат. Ніцая вярба (Salix L.). Раптам зь верху віслы раздаўся выстрал, адзін за адным. Аказваецца, фрыц узьлес на віслу, угледзеў нас і думаў нас перастраляць. Мядзел Мядз.
ВІСОЗНЫ прым. Высачэзны. Паставілі памятнікі вісознЫя, піянеры кветкі прыносяць. Дукора Пух.
ВІСОКІ прым. Вялікі ростам. Яна такая вісокая-вісокая, бо бацька і матка вісокія. Дрычын Пух.
ВІСУС м. 1. асудж. Прайдзісвет, распуснік. У-у-у, вісус ненавісны: усё выцягня, усё забярэ, голага пакіня. Войраўка Пух. 2. Гарэза, свавольнік. У суседа хлопец такі вісус: быстры, шустры, ня ўседзіць на месцы. Забалоцце Смал.; параўн. польск. wisus 'тс'.
ВІСУЧЫ, ВІСУШЧЫ прым. Вісячы. Наша вісушчая лямпа пабілася. Цялякава Уздз. Перш гарэла газовачка, а як запалілі вісушчую лямпу — відната! Дукора Пух. Мы замыкаям хату вісушчым замком. Дукора Пух. Вісучы замок на дзьвярах вісіць. Нізок Уздз.
ВІСЯЧЫ прым. Прывязаны да дрэва, умацаваны на суку ці дашчаных палацях. Вісячы вулей завуць, што ставіцца на суку дзерава і прывяэуецца дротам ці вяроўкай. Бытча Барыс.
ВІТКА ж. 1. Падпора для фасолі павойнай. Па вітках фасоля ўецца. Канстанцінава Мядз. 2. Умоўны знак, вяха. Стаіць пасярот лугу вітка як стораш, тычка такая с пучком травы на канцы. Папоўцы Віл. 3. Цюк. Сёньня цэлы дзень віткі вазілі, машына зьбівала, а мы грузілі. Сырмеж Мядз.
ВІТКА ж. Лубка, плецены кораб. Пільную пчол, ужо ўсё падрыхтаваў: і лошку, і вітку. Малінаўка Лаг.
ВІТКА ж. Нізка. Купіла вітку пацярак, а ці буду насіць — ня ведаю. Турын Пух.
ВІТОК м. Вірок звіваць ніткі ў клубок. Нада свой віток зрабіць, а то хадзі і пазычай па хатах. Нарач Віл.
ВІТУХА ж. Ткац. Прыстасаванне, на якое намотваюць пражу. Ну, вось што, мілая, прыходзь, будзям кросны заводзіць, вітухі намотаны, і ніткі высахлі. Мікалаеўшчына Стаўб. Вітуху на лаве паставім, і адзін круціць яе. Забалоцце Смал. Спрадзём, на калаўрот пралі, на вітуху саўём, гэтыя вітухі дзьве саставім, дзьве ніточкі зь вітух пачэпім на столь і снуём на сьцяну. Папоўка Мядз. Пража на вітухах высахла, трэба ў клупке зьвіваць. Цялякава Уздз.
ВІТУШКА ж. Бат. Фасоля павойная (Phaseolus vulgaris). Вітушку і я сёлета пасадзіла для красаты. Паплавы Бярэз.
ВІТУШКА ж. Абора (да лапця). Танейшымі вітушкамі лапці падвязвалі. Зазерка Пух.
ВІХА ж. Бат. Цыкута ядавітая (Cicuta virosa). Віха ёсць балотная, і еслі карова зьесьць, яе сійчас разьнясець. Ігрушка Круп.
ВІХЛА ж. Бат. Вярба (Salix). Віхла онь у нас на аселіцы стаіць, дужа прыгожая. Я люблю ўлетку пасядзець пад віхлой. Баяры Маладз.
ВІЦІШЧА, ВІЧЫШЧА н. Салома з вікі. Віцішча так даём карове, а жытнюю на сечку рэжам. Хожава Маладз. Вічышча — салома зь вікі. Бытча Барыс.
ВІЧАНІШЧА н. Поле пасля вікі. На вічанішча пусьцілі коней: травы многа. Рудня Валож.
ВІЧАНЫ прым. Вікавы. Вічаная мука — гэта мука зь вікі. Малмыгі Віл.
ВІЧЫШЧА гл. віцішча
ВІШ м. Трава, якая асталася на зіму не скошанай. Віш косяць па лёду, зімой. Рудня-Астравіты Чэрв. Як сена ні хапая, тады віш косяць і скаціну кормяць. Вецярэвічы Пух.
ВІШ у знач. пабочн. Глядзі. Ужо, віш, забылася. Апенькі Віл.
ВІШЧАЦЬ, ВІШЧЭЦЬ незак. Віскліва брахаць, крычаць. Ля нары сабака пачаў вішчаць, драць лапамі зямлю. Пруды Стаўб. Дам сьвіньням есьці, а то будуць вішчэць. Паплавы Бярэз.
ВІШШО н. Зб. Галлё. Бярозавае вішшо добра на venікі. Ляшчынск Мядз.
ВІШЭНЬНІК м. Зб. Вішнёвы зараснік. У нас вішэньнік вельма густы. Цялякава Уздз.
ВІЮШКА, В'ЮШКА ж. Тое, што і вітуха. Рукі баляць, круцячы віюшку, а накруціць нада многа маткоў. Ляшчынск Мядз. А яшчэ як сваёй няма в'юшкі, пазычыш у сусеткі да стараісься, каб жа хутчэй, ото рукі баляць. Крывічы Мядз.
ВІЮШЧАЯ ФАСОЛЬ бат. Тое, што і вітушка. У мяне на гародзе віюшчая фасоль расьце. Ляшчынск Мядз.
ВОБА ліч. зб. Абодва. Мужы воба паўмерлі. Пудзіцк Пух.
89 👁