Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ВІДУЧЫ в Вільгаці зь вясны хватала, a яшчэ сонца, — відучы ўеё йшло ўгару. За ноч картошка на паляц надрастала, каліўе лапушыстае відучы ў калена стала. Бяларучы Лаг. ВІДУЧЫ лрьш. Тое, што i в ід з я ч ы. Быў такі відучы, а тут нешта ш зрабілася. Турэц Чэрв. ВІДЭЛАК м. Відэлец. Дала яш відэлкі гсьці мяса. Пудзщк П ух. ВІЖ м. Чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх. Старая такі віш, што ні дай божа, усё вывіжыць, пад зямлёю ўсё ўгледзіць. Ляхі Нясв. ВІЗІРКА ж. Слеи. Прасека. Візірка - гэта лінія, прасечаная у лесе. Пруды Стаўб. ВІКАЎБ i ВІКОЎЕ н. Поле пасля вік і. Дзе расла еіка, кажуць вікаўе. Ляхавічы Дзярж. Па вікоуі пасьціць забаранілі. Рудня Лаг. ВІКОВІШЧА н. Тое, што i в і к а ў е. Поле, на якім расла віка, завуць віковішча. Бытча Барыс. Дзе віка расла, віковішча называюць. Нізок Уздз. ВІКОЎБ гл. вікаўе ВІЛАЧКІ толькі мн. Спец. 1. Рагач у калаўроце, на якім умацавана шпуля. На вілачкі шпулю насаджваюць i прадуць. Вялікая Вуса Уздз. 2. Прыстасаванне ў галаве калоды для трымання сотаў. На вілачкі адзяюцца соты, i пчолкі носяць мёд. Малмыгі Віл. 3. Тое, што i в і л к і дз е р а в й н ы я. Трасуць трушанку дзеравянымі вілачкамі. Пруды Стаўб. ВШ АШ Ш К м. 1. Качарэжнік. У вілашнік у стаяць вілкі, чапяла, венік. Палессе Мядз. 2. Вожаг, дзяржанне ў вілках. Вілашнікам па прыпячку шморгала, дык зьдзёрся, саганы цягаючы.пераломіцца скора. Баяры Маладз. ВІЛЁЙКА ж. Назва касы па месцы выпуску. Я знаю, што ў нас толькі вілейкі бываюць, а больш ні замячаў. Ігрушка Круп. ВІЛКА ж. Тое, што i в і д $ л а к. У нашу лаўку як прыеязуць дзяшоеыя вілкі, то адразу разьбіраюць. Дукора П ух. Зламала рох у вілцы. Забалоцце Смал. Вуньдзяка ляжаць вілкі. прынясі іх сюды. Вішнева Валож. ВІЛКІ мн. 1. Правілкі. Амалъ кожны паляўнічы еілкі маець, каб расъцягнуцъ шкурк у зайца для сушкі. Канстанцінава Мядз. 2. Прылада лавіць ракаў. Ловяцъ ракаў вілкамі, рашчэпленай палкай такой. Нарач Мядз. ВІЛКІ ДЗЕРАВИНЫЯ. Драўляныя вілы на два або тры pari. Раней сахароў ні было, а былі вілкі дзеравяныя, дак сена на вое або на стох падавалі гэтымі вілкамі. Вялікая Вуса Уздз. Вілкі дзеравяныя на два рагі, з арэхавай дзеравіны іх рабілі. Бяларучы Лаг. Дзяравяныя вілкі робяць с арэшыны. Ляхавічы Дзярж. Дзеравянымі вілкамі трасуць трушанку каровом, коням. Дукора Пух. ВШЫ толькі мн. 1. Вілкі, пры дапамозе якіх ставяць у печ i вымаюпь з яе чыгуны, гаршкі. Гэтымі віламі застаўляем саганы ў печ. Баяры Маладз. Вазьмі вілы i выцягні гаршчок сь печы. Вішнева Валож. 2. перан. Галіны. Вілы вялікія, много яблык на іх, a eeцер, дык ствол i рашчапіла, разорвала яблыньку. Малінаўка Лаг. 3. Развіліна, месца разыходжання дарог. Во за тым бугром ёсьць вілы ў нас. дзе дарогі расходзяцца. Бяларучы Лаг. ВІЛЬКАЧКА ж. Заал. Драпежная птушка. Вількачка як толькі на дзянёк, ужо вількае. Бясяды Лаг. ВІЛЬНІК м. Toe, што i в і л а ш н і к (y 2 знач.). Вільнік лець упрасіла, кап асадзіў. Малмыгі Віл. в іл З ч н ік м. Toe, што i в і л а ш н і к (y 2 знач.). На вілэчнік асаджваюць вілкі, каб вымаць гаршкі сь печы. Бясяды Лаг. ВІЛЯЦЬ незак. Ухіляцца ад чаго-н., хітрыць. Ты прывыкла віляць, дык без гэтага ня можыш абыйсьціся. Канстанцінава Мядз. ВІНАЎКА ж. Вінёўка, гатунак чырвоных кісла-салодкіх яблык. Вінаўкі — буйныя чырвоныя яблыкі. Крывічы Мядз. в ін а г р Ад м. Бат. 1. Плюшч звычайны (Hereda helix). Густы вінаграт абвіваецца, паўзець na плоці, na стрэхах, абеіеае вокны. Maлінаўка Лаг. 2. Хмель звычайны (Humulus lupulus). Вінаграт садзюць людзі, хоць ён i не даець пладоў, затое хороша каля хаты. Крывічы Мядз. Вон каля хаты расьцець дзікі eiнаграт. Яго ў нас яшчэ хмель завуць, шышачкі такія на ім. Малмыгі Віл. О Вінаград пладаносны — род шматгадовых раслін сям. вінаградных (Vitis). Вінаград пладаносны рэтка дзе расьцець на Беларусі, больш за ўсё ён расьцець на поўдні. Крывічы Мядз. В&ігіВЛЬ м. Спец. Вінкель, навугольнік пад 90°. Дзе трэба адрысаваць прамую лінію, дык вінёелям адрысуеш правільна. Хожава Маладз. У столярным дзеле трэба він'гель для зарысоўкі прамых вуглоў. Вязынка Маладз.; параўн. ням. Winkel 'вугал*. В&Ш А ж. 1. Ліфт. А тут у вас можа вінда, у том новым магазіні? А я к жа на той віндзе падымацца?! Савоні Стаўб. 2. Тое, што i б б м к а. Падважвалі віндай ілазкылі на калёсы. Саланая Валож. Давай вінду сюды, справа хутка пойдзе. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. winda 'ліфтЧ ВІННЫ прым. Кісла-салодкі (на смак). Я натта люблю вінныя яблыкі, паміраю за імі. Паплавы Бярэз. ВІНТ м. 1. Галоўка (у ручным гадзінніку). Не заводзяцца часы, вінт сапсаваўся. Вішнева Валож. 2. Шпень ca спіральнай нарэзкай нацягваць струны. Пры дапамозе вінтоў нацягваюць струны, настройваюць цымбалы. Дукора П ух.. ВІР м. О Хоць у вір галавой - пра цяжкае, безвыходнае становішча. Але так мяне пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

відўчы, вінгель, дзеравйныя
9 👁
 ◀  / 290  ▶