ВОБАРВВбБАР м. Рыбалоўная трохсценная сетка, сярэдзіна якой мае густое палатно, а па баках — рэдкае. Напалі ў добрае месца, рыбы многа. А ў нас быу вобар. Я к загналі многа рыбы, пачалі цягнуцъ, душка й трэснула ў вобры. Пасынкі Мядз. Бобрам адзін ні наловіш, трэба сама меній два-тры чалавекі. Вобар — выгадная сетка: я к пацэліш на рыбная мейста, адразу можна дамоў падавацца. Мікольцы Мядз. Вобар бывав ат трыццаці да пяцідзесяці метраў. Ляшчынск Мядз. ВбБАРАТШК м. Ват. Трыпутнік (Plantago). А колькі пагаладалі, як блокады были І цупікі елі, i вобаратнік. Рабілі крупы з вобаратніку, гэтых галовак зьбярэм, патсушым, у ступе стаЎчэш - i крупы готовы. Тайна Лаг. ВОБАРАТНІКАВЫ прым. Трыпутнікавы. Ходзіш-ходзіш па балоце, сморгаеш вобаратнікавыя качалачкі, насушыш, абатрэш, зьмеліш у жорнах, пасьля праснак лепіш. Слабада Лаг. ВбББРТКА ж. Луста на ўсю шырыню буханкі. О, адвярнуў якую вобертку! Мачай её ў тук. Намачайся, дый пухкай, як той кабан. Рэдзькавічы Віл. ВбБМАЛЬ прысл. Малавата. Капусты сёлета вобмаль, летась дык многа болъш было! Лрычын Пух. ВОБМАРАК м. Галавакружэнне. Склярос тут у одной, дык вобмарак водзіць галаву, галава кружыцца. Гілікі Валож. У мяне вобмарак ад малакроўя, галава часта баліць. Савоні Стаўб. ВбБМЕГАМ прысл. Бокам. Глядзі, кап табе алаткі гэтыя вобмегам ні вылязьлі. Цялякава Уздз. ВбБМЕШНАЯМУКА. Вотруб'е. Зімой корове дабаўляім вобмешную муку, а не — хлеп размочваім. Паплавы Бярэз. ВбБРУЦЬ, ВбБРЫЦЬ ж. Аброць. Даў суседу вобруцъ, а ён усё ні прыносіць. Вялікая Вуса Уздз. Вобруцъ надзяецца каню на морду, кап кіраваць. Мікалаеўшчына Стаўб. /Саул зьбіраюцца запрагацъ каня, ям у на галаву надзяюць вобрыцъ. Саланая Валож. ВбБУЙ м. Тое, што i а б ў т к а. Згадзіўся я: дваццаць пяцъ пудоў хлеба на гот, вобуй, адзежа, харчы, з-пад коровы малака й кашы. Замошша Віл. І я быў на яга вобуі. Адзеў я яга боты. Там жа. А цяперака про вобуй раскажу. Вязынка Маладз. Заставіла ўвесь куток вобуем, прыбяры. Канстанцінава Мядз. Я к ідуць у хату, дык скідаюць свой вобуй у вірандзі. Вялікая Вуса Уздз. В0БУЙНЫ прым. ЬАбутковы. Мая дачка на вобуйнай фабрыцы робіць. Завішына Лаг. 2. у знач. наз. Абутковая фабрыка. Хлопяц у Мінску жыве, на вобуйнай робіць. Пудзіцк Пух. ВдБШЧАЖиЦЦЕ н. Інтэрнат. Мой сын у вопшчажыцьці жыве, тут недалёчка, я забягу да яго. Завішына Лаг.; параўн. рус. общежитие тс'. ВбГЛЯДКА ж. Наг ляд. - Дык хадзем да мяне. — Не, другім разам калі, бо там у мяне бес вогляткі жывёла асталася. Порычы Валож. ВбГНІК м. Мед. Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах. Вогнік — болькі на теары. Яго некалі аткідалі вугольчыкамі. Бяруцъ дзевяць вугольчыкаў, садзяцъ у кого вогнік каля печы i аткідаюць, дзевяць разоў аткідаюць. Вогнік бывая толькі ў малых. Цялякава Уздз. У малых часта бывая, што пабудзя на ветры i высыпка нейкая на твары паявіцца, ці вогнік. Мікалаеўшчына Стаўб. ВбДАЛЯЙ прысл. Воддаль, далекавата. Я водаляй была i добра ні бачыла. Рудня Стаўб. ВбДАР м. Мед. Адзёр. Калі ў каго захварэя дзіця водарам, то хадзіць туды няможна. Забалоцце Смал. ВбДАРАСЛІ мн. Водарасці. Ля берага ў водарасьлях рыбы ў нашай рацэ вельмі многа. Вялікая Вуса Уздз. ВбДАРАСЛІНА ж. Водарасць. Водарасьлінай калодзесъ зарастая, ачышчаць трэба. Саланая Валож. ВбДДАЛЯ прысл. Воддаль, далекавата. Ён недзя еоддаля жыве. Цялякава Уздз. воддых м. Канікулы, вольны ад заняткаў час. Дзеці на час воддыху сюды зьбіраюцца, да нас. Дрычын Пух. ВбДДЗЕ, ВбДЗЕКА, ВИИДЗЕ, ВИИДЗЕКА прысл. Тут, тут во. Водзьдзя стаіць твой кош. Цялякава Уздз. Водзьдзя на гары ставяць бальніцу, с клуба перарабляюць. Баяры Маладз. Запыталі па фаміліі у бабы одной канцавой, дзе такі i такі, яна прывяла i показала — водзека ён. Мікалаеўшчына Стаўб. Рака во гэта самая Бярэзіна во йдзе да Славенска, a ic Славенска — да Кражына, a ic Кражына во гэтак паверніцца i пойдзя войдзя во аш у Бакшты. Ластаянцы Валож. Войдзека пат паветкай ляжаць грабли Баяры Маладз. ВбДЗБЖКА ж. Вопратка. Ты толькі глянь, якая на ёй водзешка — бы корова жавала. Клетнае Барыс. ВбДЗЫУКІ толькі мн. Водгаласкі, рэха. Вот галасочак, як крыкня, дак водзыўкі на ўсё сяло йдуць. Навікі Віл. ВбДЛІЖ ж. Адліга. Посьля морозу станя цёпла — вот i водліш. Бясяды Лаг. ВбДНАЯРУЖА бат. Тое, што i б у л д а ў к а. Водная ружа расьце на стаячай вадзе. Кальчуны Ашм. ВбДРА толькі адз. Тое, што i во дар. Бодра — гэна дзецкая балесьць. Хожава Маладз. ВбДУМ м. Стан разважання, паглыблення ў свае дум кі. Водум мяне бярэ. Сакаўшчына Валож. водчык м. Павадыр. Каня прывялі буль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбддых, вбдчык, вдбшчажйцце, вййдзе, вййдзека, вотрубе, рўжа, ісаул
102 👁