в ВОЛЬНАСЦЬ 63 бу абганяцъ, пайду водчыка зваць. Вецярэвічы Пух. ВОЖКАж. Ляйчына. Ох, дзеўка, дачакаесься, што вошка па сьпіне паходзіць! Клетнае Барыс. вожкі гл. важкі вожыкі толькі мн. Кулін. Галушкі з рыcy i мяснога фаршу, адвараныя i падсмажаныя. Нараблю вожыкаў, нявестка натта ўпадабала. Хаця ж бы ўдаліся мае вожыкі. Чабаі Валож. ВбЖЫЧЫХА ж. Toe, што i в а ж ы х а. Вожычыха выводзіць важанят у гнязьдзе — у noлі, у лесе, a можа i ў хляве. Ігрушка Круп. ВбЗДУХ м. Паветра. У лесе чысты воздух. Вецярэвічы П ух.; параўн. рус. воздух 'тс*. ВОЗРАСТ м. Пол. Вучыліся толькі м у шчынскага возрасту, а жэнскага ніхто й ня думаў. Зім удзьве паходзіць, умеіць распісацца i до, Альсевічы Мядз. ВбЗЧЫК м, Фуражыр. Вошчык прывозіў збожжа малоць, м уку i сьвіньням даюць, i каровам патсыпаюць. Вецярэвічы Пух. ВбИДЗБ, ВбИДЗБКА гл. волдзе BĆKA н. 0 Адны вочы блішчаць — вымазацца, забрудзіцца да такой ступекі, што толькі вочы свецяцца. Дзеці пяклі асмалёнкі, елі, алі так паеымазаеаліся, што ні пазнаць, адны вочы блішчаць. Калодчына Віл. Адньш вокам глянуць — мімалётна глянуць. Што ўжо там за нявестка такая, хоць бы анным вокам глянуць. Язні Віл. Бразгаць па вачах чым-н. папікаць, упікаць. Узяў замуж бяднейшую за сябе, а цяпер ёй гэтым на вочы ўскідаіць. Нечага табе бразгаць па вачах беднасцю, цяпер ні тыя часы, я к раней. Заброддзе Віл. Вока набщь — быць напрактыкаваным, з першага погляду ўмець правільна вызначыць што. Прыёмшчыца вока набіла: яна толькі гляне на тваё малако i бачыць, што ты вады боўтнула. Савоні Стаўб. Вачмі апаладь - чырванець. Вот ужо прышлося перад сусеткай вачмі anaлаць: на ўваходзінах тры талеркі яе пабілі. Язні Віл. Вочы драць — зласліва нападаць на каго-н. Пасварацца сь сьвякровай, а нявестка вынясе на людзі, а людзі потым вочы дзяруць. Савоні Стаўб. Вочы прадаваць - дакучаць каму-н. сваёй прысутнасцю. Яна ўсюдых даляціць: яна й на вясельлі ёсь, i на хрэзьбінах ёсь, i да дня будзіць сядзець i вочы прадаваць. Язні Віл. Вочы спусцщ ь - заснуць, задрамаць. Прыдзім з болота, пакорміць нас мама, i спаць. Tpoxi вочы спусьціш, ужо й дзет пачынае, уставаць трэба ды зноў на сена. Мацкі Мядз. 3 вока на вока - без сведак, адзін на адзін. Здаецца ж, i гаварылі з вока на вока, не, назаўтра ўся вёска знаіць. Язні Віл. Крывы м вокам глядэець незадав. — праяўляць недружалюбнасць. Я к ня едзя сюды [да маці], жонка залатая, слухая мяне. Я к прыедзя сюды, маці нагаворыць, нагаворыць, тады ŭ жонка крывам вокам глядзіць. Мікалаеўшчьіна Стаўб. На свае [уласны я] вочы бачыць — быць сведкам. Во ў гэну нядзелю фэст быў, дак я сама на свае вочы бачыла, як яны йшлі з фэсту абодва прыбраўшыся, ідуць,сьмяюццо. Язні Віл. Не верыць сваім вачам — вельмі здзіўляцца, убачыўшы нечаканае. Гляджу i вачам сваім ня веру: таксі ўрэзалася ў наш аўтобус. Станькі Віл. Н іакі на вочы хто-н. — блізарукі. Наш сусет ніскі на вочы, без ачкоў ні чытае i ня піша, a яшчэ такі малады. Гілікі Валож. Пралуліць вочы - прачнуцца. Дзяўчынка неспокойная. Я к толькі пралупіць вочы, адразу ў крык. Пудзіцк Пух. У ваччу (вачах) цёмна стала — памутнела ў вачах, стала нядобра. Толькі даходжу футара, аж дзікоў штук дзесіць, а можа ŭ болій, дык у мяне шапка дыба, у ваччу цёмна-цёмна стала. Язні Віл. Понесла я тую торбочку. На лузі некія каровы пасуцца, мусіць, ня нашыя, бо велязная чарада, а сваіх ня бачу, ні відаць. Стала ўглядацца — далёка, аж пад лес, некія каровы пасуцца. Я к нашая чаротка. Я туды. Прышла. Не, ня нашыя. Я назат. У пакуль знайшла того хлопца, цёмна у вачах зрабілася. Мікалаеўшчына Стаўб. Упасці на вочы - страціць зрок. Яна й раней недабачвала, але нічога было, а гэта зусім на вочы ўпала. Каменка Уздз. У чые вочы - у прысутнасці каго-н. У аднаго дзядзька была парачка галубоў, ён вельмі галубоў любіў, няможна было, але разводзіў. А нехта данёс. Прышлі паліцыянты — галупке разгульваюць па хаці. Гэты хазяін спалохау ся — бяда. А тут жонка й дзеці сталі галасіць. Тады гэты чалавек палавіў галупкоў i ў іх жа вочы забіў. Такі закон быў. Мікалаеўшчына Стаўб. Цераз вочы чаго-н. — вельмі многа, аж залішне чаго (пра матэрыяльныя дастаткі ў сям'і). Зяць шофярам робіць, дачка ў швейнуй. А мы на пэнсіі абоя. Хватая. Хватая аж цераз вочы. Жацерава Стаўб. Я к вока ў ілбе адзіны. Ён жа у мяне адзін як вока ў ілбе. Цяляўсава Уздз. ВОКШШЧА н. Бездань, прорва. Каля берагу вокнішча зіяла, а ён не заўважыў - i шчабоўк!0 Узгурск Чэрв. ВОЛАС м. ОВаласы дыба становяцца пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н. Мы як пабачылі войну, ды як пачнуць гамонку пра вайну, аш валасы дыба становяцца. Пдецівішча Чэрв. ВОЛЛЕ н. Валлё. Стала вольле вялікае, як наелася курыца. Паплавы Бярэз. От качкі наеліся, аш вольле па зямлі валачэцца. Горкі Стаўб. ВОЛЬНАСЦЬ ж. Мед. Панос. Вот як стане вольнасць, дык i павязуць у бальніцу на дванаццаць дзён, i сядзі там. Пруды Стаўб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбжкі, вбжыкі, вбйдзб, вбйдзбка, вблдзе, сямі, цяля^сава
36 👁