ВЕТРАЛОМ м. Тое, што і в е т р а в а л. Відаць, ветралом прайшоў, бо вот колькі абламанага гальля. Вецярэвічы Пух. ВЕТРАНІЦА ж. Дошка, іх дзве, якія прымацоўваюцца па краях скатаў страхі, каб не раскідалася салома. Ветраніцы на вільчыку могуць прывязывацца дротам і прыбівацца гвазьдзямі. Бытча Барыс. Ветраніцы прыбіваюць, калі зроблена рашотка. Ляшчынск Мядз. ВЕТЧЫНА ж. Вяндліна. Папрабуй мае ветчыны, ці ўкусная? Ігрушка Круп.; параўн. рус. ветчина 'тс'. ВЕХА ж. Тычка для абазначэння мяжы, напрамку руху. Ставяць вехі, каб куды ў сьнех не заехаць. Бясяды Лаг. Вехі зімой ставяць, каб ведаць, дзе дарога праходзіць. Забалоцце Смал. ВЕХАЦЬ м. Пучок цвёрдай травы або карэнняў яе. Вазьмі вехаць, то лепш памыяш, чысьцейшы жбанок будзя. Дукора Пух. ВЕХЦІК м. Памянш. да вехаць. Вазьмі вехцік і вышаруй каструльку. Вішнева Валож. ВЕЦІНАР м. Ветэрынар. Захварэла карова, клікалі вецінара. Горкі Стаўб. Мой хлопец цяпер вецінарам робіць. Пудзіцк Пух. ВЕЧАРКІ толькі мн. Вячоркі. А пойдзім на вечаркі, дзяўчат ізь дзесяць зьбяруцца на вечаркі, прадзём. У адной хаця сягоньня прадзём, у другой хаця — заўтра, так цэлаю зіму вечаркі. Ластаянцы Валож. Зьбіраюцца ў адну хату на вечаркі, хлопцы прыходзяць. Пруды Стаўб. ВЕЧАРНІКІ мн.; адз. вечарнік м. Бат. Ляўконія двухрогая (Matthiola bicornis). Ой, як добра пахнуць вечарнікі па вечарах! Я кожны гот саджу вечарнікі, люблю. Ляшчынск Мядз. ВЕЧАРУШКІ толькі мн. Уст. Вечары паміж Новым годам і вадохрышчам (зімовым рэлігійным святам). На вечарушкі ў нас гадалі дзеўкі. Ляшчынск Мядз. ВЕЧАРЫНЫ толькі мн. 1. Вечарынка. Эта дзела было зімой. Сабраліся мы ехаць на адны вічарыны. Бакачы Мядз. 2. Вечарынка ў нявесты перад вяселлем. На вечарынах шылі вянок маладой, уплялі зялёныя галінкі памяранцу, рабілі фату. Забалоцце Смал. ВЕЧКІ мн.; адз. вечка н. Вейкі, валаскі на краю павек. У нас раней вечкі казалі, а цяпер больш расьніцы завуць. Вязынка Маладз. ВЕЧНЕ прысл. Заўсёды. Мае ногі халодныя вечня. Цялякава Уздз. ВЕШАЛА н. Жэрдачка, падвешаная за канцы, для сушэння чаго-н. О, грыбоў! Цэлае вешала. Забалоцце Смал. ВЕШАЛЬНІК м. Вісельнік. Даўней вешальнікаў на могілках ні харанілі. Вецярэвічы Пух. ВЕШАЛЬНІЦА ж. Вісельня. Прывялі іх і ўжо хацелі на вешальніцу павесіць. Пудзіцк Пух. ВЕШКА ж. Тое, што і в е х а. Вешкі ставяць, каб ня блудзіць. Вялікая Вуса Уздз. ВЕШАЦЦА незак. ◊ Вешацца на шыю — настойліва дамагацца прыхільнасці, сімпатыі. Гэта ні дзеўка, калі сама хлопцу на шыю вешаіцца. Паплавы Бярэз. ВЕЯЛКА ж. Тое, што і в е ч к а; гл. вечкі. Веялка папала ў вока, рэжа вельмі. Цялякава Уздз. ВЖЭСЕНЬ м. Верасень. Скора наступіць вжэсень, а там і зіма не за гарамі. Вязынка Маладз.; параўн. польск. wrzesień 'тс'. ВІГА ж. Бат. Віка, гарошак пасяўны (Vicia sativa). Вігу с аўсом калхос сея. Нізок Уздз. ВІГАВЫ прым. Вікавы. Вігавую муку коням малолі, на вобмешку, а як ні было, дык і сабе ў хлеп сыпалі. Нізок Уздз. ВІГІЛІЯ ж. Урачыстая вячэра напярэдадні каляд. Вігілія — посная вячэра. Канстанцінава Мядз.; параўн. лац. vigilia 'варта'. ВІД м. Твар. Такі ўжо віт прыгожы быў у яго, а цяпер брыткі: воспа паела. Вязынка Маладз. Ён нічога зь віду, але насаты натта. Ластаянцы Валож. ◊ Не паказываць віду — нічым не выяўляць, не паказваць сваіх намераў, пачуццяў і пад. Патходжу бліжэй, а там нямецкая аўчарка гаў-гаў! Я ўмлела на гэтым месця, а сама ні паказываю віду, чакаю. Чырвоны Пасёлак Пух. ВІДАЦЦА у знач. пабочн. Відаць. Відацца, многа навезьлі [насення], і сягоньня многа хто накупляў. Яцыны Мядз. ВІДАЦЬ у форме інф. ◊ Відаць серада з-пад пятніцы — неакуратна апрануты, відаць сподняя бялізна ў каго-н. Пацьцягні сподню, відаць серада с-пад пятніцы. Пруды Стаўб. ВІДЗЕН у знач. вык. ▽ Відзен сокал па палёту. Заброддзе Віл. ВІДЗЕЦЬ незак. Бачыць, заўважаць. Яня, ты ні відзяла, я тутака кан на малако ішчо адзін ставіла? Хто гэта сягодня дзяжурыць, можа ён відзяў? Канстанцінава Мядз.; параўн. рус. видеть 'тс'. ВІДЗЯЧЫ у знач. прым. Такі, хто мае добры зрок, добра бачыць. Дужа відзячы чалавек быў, за метру дзяржаў газету і чытаў. Ляхавічы Дзярж. ВІДОК м. Карціна, пераважна пейзаж. Прыгожы відок намаляваў наш Ясь. Мядзел Мядз. ВІДОЧНА прысл. Відавочна. Не я, дык ён, відочна, зойдзе да цябе. Нарач Віл. Відочна, у магазіне мяса дзешавей, чым на рынку. Грышкавічы Віл. ВІДУН м. Бат. Відомец балотны (Parnassia Palustris). Відун параць і п'юць з малаком, бо ён ядавіты. Вязынка Маладз. ВІДУЧЫ прысл. Увачавідкі, на вачах.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁