ВЕРАЦЕНЬ м. Уст. Мера даўжыні поля (загона), роўная 100 метрам. Верацянь жжала і на другі перайшла. Пруды Стаўб. Даўней пяць вератняў бульбы садзіў. Сверанава Стаўб. Даўней некія вератні ведалі, поле вератнямі мералі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВЕРАЦЁН м. Заал. Лічынка міногі, вугрыца. Верацён — гэта рыба такая тонянькая-тонянькая, як дупчык уся роўна, яе не ядуць, на яе рыбу ловяць. Верацёны ёсьцяка ў нас. Дукора Пух.
ВЕРАЦЁННІЦА ж. Тое, што і верацёльніца. Верацёньніцы ў Нёмні жывуць, яны ўсё круцяцца. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВЕРАЦЯНІЦА ж. Тое, што і верацёльніца. Верацяніцы палку падаткні, дык яна ўдзёўбніцца і апкруціцца вакол. Папоўка Мядз.
ВЕРАЦЯНО н. Вертыкальны шпянёк, на які насаджваецца верхні камень жорнаў. Верацяно стаіць зьнізу, упушчана ў ніжні камень, а дзяржыць верхні камень. Вецярэвічы Пух.
ВЕРАШЧАКА ж. Кулін. Поліўка з грыбамі. Верашчаку з грыбамі варыла прошлы гот яшчэ, а цяпер — не: нельга грыбы есьці, шкодзяць. Хожава Маладз.
ВЕРАШЧЭЦЬ незак. Віскліва пішчаць. Ужэ сьвіня верашчаць, трэба есьці нясьці. Бяларучы Лаг.
ВЕРБА ж. Бат. Вярба (Salix L.). Верба натта ш скора акараняецца. Ляшчынск Мядз.
ВЕРБНІЦА ж. Абрад. Вербная нядзеля. Вербніца за тыдзень да паскі. Пруды Стаўб. На вербніцу вербы ўбіралі кветкамі, потым гэтай вярбой кароўкі ў поле праганялі і прыгаворвалі: „Ня я б'ю, вярба б'е, за тыдзень вялікдзень, здароўе ў косьці, а хвароба да лесу”. Бяларучы Лаг.
ВЕРВЯНОК м. Вянок, шлюбнае ўпрыгожанне дзяўчыны. Цяпер на вясельлі вервянкоў харошых няма, маладой пачэпяць нейкі кружок і ўсё. Кукалеўка Чэрв.
ВЕРМАЧКА ж. Лясная сцяжынка. Будзеця ісьці дарогай, потым направа, а там вермачка будзе, от па ёй і ідзіця. Рудня Чэрв.
ВЕРФЕЛЬ м. Парода галубоў. Цяпер ня ведаю, а раней жа дык усякія былі: і простыя галубэ, і верфелі, і паштовыя. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВЕРХ м. Смятанка, тлусты верхні слой на малацэ. Наша карова добрая, верх вялікі на малацэ. Калодчына Віл. Верх на салоткім малаку састаяўся, сьмятанка салоткая. Пагост Віл.
ВЕРХАВОДКА ж. Верхняя вада ў студні вясной. Поўную студню верхаводкі наганяе кожную вясну, як толькі выльецца рака. Будслаў Мядз.
ВЕРХАГЛЯДЗІНА ж. Экспр. Высокая ростам. Год назад яшчэ малая была, а цяпер такая верхаглядзіна вырасла, што роўная з бацькам стала. Дрычын Пух.
ВЕРХАЛАЗ м. Асудж. Легкадумны чалавек. Увосянь верхалаз прыяжджаў мой. Што зь яго радасьці, лепш бы ня ехаў! Хожава Маладз.
ВЕРХАПЛАЎКА ж. Невялікая прэснаводная рыбка сям. карпавых. Верхаплаўкі толькі малыя, вялікія яны не растуць. Шутавічы Смарг.
ВЕРХАЎЁ н. Зб. Валакно з верхняй часткі лёну. Як шчэшым, трэба ш адабраць, дзе кужаль, а дзе верхаўё, камлі. Прадзём гэта адзьдзельна. Белае Лаг.
ВЕРЧ м. Скрутак ільновалакна. Зьвярцела лён у вярчы, усяго пяць выйшла, верч па чатыры жмені. Турын Пух. Спрала два вярчы лёну. Вецярэвічы Пух.
ВЕСЕЛА-РАЗВЕСЕЛА прысл. Вышэйшае праяўленне радаснага настрою. Весяла-развесяла было. Рана ўставалі, цёмнінька, гуртам зьбіраліся, ідом у грыбы. Сьмяёмся, прыдумляім. Ялча Чэрв.
ВЕСЕЛАТА ж., толькі адз. Весялосць. Учора такая веселата была, такі дзянёк слаўны, а сёньня онь што. Кукалеўка Чэрв.
ВЕСКІ прым. Цяжкі. Ананасы натта вескія яблыкі, што камяні. Мушанка Віл.
ВЕСЛАЎШЧЫК м. Весляр. Веслаўшчыку пад вецер было цяшка гнаць лотку. Ляшчынск Мядз.
ВЕСНІКІ толькі мн. Тое, што і варотцы. Мы нанач закрываем весьнікі, калі хто йдзе, то пачуеш. Падзерычы Стаўб.
ВЕСЦІ незак. Цягнуць, выводзіць голасам. Прыгожа вядуць дзяўчаты, умеюць сьпяваць, аш заслухаесься. Дрычын Пух.
ВЕСЯЛЦО н. Памянш.-ласк. Вясло. Вяселцы для таго, каб сядзець і кіраваць. Малінаўка Лаг.
ВЕСЯЛУХА ж. Жанчына з вясёлым норавам. Пасьмяяліся мы з ёй, пасьмяяліся, а яна весялуха такая, усё сьмяецца. Язні Віл.
ВЕТАЖ м. Паверх. Ён аш на чацьвёртым ветажы жывець, як толькі ногі не баляць так высока падымацца. Сядзіца Віл.
ВЕТКА ж. 1. Пладаносная частка сцябла злакавай расліны. Буйныя веткі ў аўсе, але дрэнна, што палёх. Вецярэвічы Пух. 2. сад. Чаранок. Бяру ветку агрэсту, усаджваю ў зямлю с колічкам. На другі гот гэта ветка пусьціць карэньчыкі. Папоўка Мядз.
ВЕТРАВАЛ м. Вялікай сілы вецер; бура, якая ідзе па лесе і валіць дрэвы. Ветравал на маёй памяці быў страшны. Лес асінавы, дык больш як у стан чалавека ўсё зламала, скрышыла. Ёлку, я бачыла, вырвала і так круціла ўвярху, — такі ветравал нахапіўся. Вішнева Валож.
86 👁