бачыў гэтую вафельніцу, але ў мяне самога няма яе. Хожава Маладз. ВАЦІКІ толькі мн. Боцікі з нізкімі халяўкамі. Быў у нас адзін, дык пасварыўся з маткай, адзеў вацікі i ў дарогу. Рудня Чэрв. ВАЧАК м. Рыб. Мяшок на злоўленую рыбу. Рыбу сягоньня прадавалі, два чарпакі рыбы ўсялякай усыпалі ў мой вачак. Мікольцы Мядз. Як прышлося рыбу на беразе выбіраць, так аказалася, што i ён свой вачак забыўся. Тутака я ўжо сьмяяўся зь яго. Логавіны Мядз. Хлопцы, давайце вачак, буду рыбу класьці. Канстанцінава Мядз. ВАЧАСТЫ прым. Лупаты, з вялікімі вачыма. У нас вачастых німа, а некаторым ідуць вялікія вочы. Вішнева Валож. ВАЧЫВІТНА прысл. Увачавідкі. Вачывітна сьнех расстае. Цялякава Уздз. ВАШАК м. Зневаж. Малыш. Нашу цялушачку вашаком завуць, тому што маленькая. Хто ягнём заве за малы рост, хто вашаком, што як вош малая. Бяларучы Лаг. ВАШЭЦЕ. Устарэлая ветлівая форма звароту. Мо вашэце паела б з намі? Броды Маладз.; параўн. польск. waszeć — скарочанае wasza miłosć. ВАЮН м. Заал. Уюн (Misgurnus). Ваюн рыпка невялікая, рабая, як гадзюка. Папоўка Мядз. У нас кажуць хто ўюн, а хто ваюн, гэта такая рыба, подобная на вужа. Дукора Пух. ВЕДАЦЦА незак. Падтрымліваць сяброўства, знацца. Мы ведаемся даўно. Дукора Пух. ВЕДАЦЬ незак. Умець. Ой, бапка, я ні ведаю кароў даіць. Каменка Уздз. Бог ведзь — невядома. Я стары, надо, кап пат старась свая копейка трымалася: усё можа быць, сягоньня жывём, а заутра бог ведзь што будзіць. Язні Віл. ВЕДЗЯРКО н. Вядзерца. Дзет вадзіцы азяў ведзярко, глядзіць — ля калоцца ляжыць цялушачка. Ён i ведзярко i цялушачку забрау дамоў. Лубень Віл. ВЕДЫМА прысл. 1. безас. у знач. вык. Вядома. Ведыма, што вучоны чалавек гаворыць глотка, цікава, красіва. Узгурск Чэрв. 2. у знач. часц. Ужываецца ў выпадках, калі трэба канстатаваць што-н. Ведьма корова, ёй корму многа трэба. Цялякава Уздз. ВЕЙНІК м. Венік. Натта добрыя вейнікі магазінныя, вельмі чыста пол зьмяцеш імі. Будслаў Мядз. ВЕКАВУХА ж. Старая дзеўка. Вековуха гэта стала маладзіцца, глядзець за сабою. Ігрушка Круп. ВЕЛЬКАНАЦ м. Вялікдзень. На вельканац ня ела булку вельканоцную, але села на печы, абаперлася от гэдак i цэлу пачку круцялёў зьела, палачак гэтых кукурузных. Савоні Стаўб. Як во находзіць съвята, вельканац за пару дзён, тата з мамай складаюць съвянцонку. Залазоўе Віл.; параўн. польск. welkanoc 'тс'. ВЕЛЬКІ прым. Вялікі. Велькая вёска тая, што за тым узгоркам. Бясяды Лаг. Васіль сомы велькі хлопец у класі. Горкі Стаўб.; параўн. польск. welki 'тс'. ВЕЛЬМА прысл. Вельмі. Вельма пат старасьць косьці баляць. Каменка Уздз. Сёньня вельма холодна для лета. Вецярэвічы Пух. Вельма далёка іці туды. Пудзіцк Пух. Але было вельма далёка езьдзіць, а на кварціру не хацела аставацца. Дрычын Пух. ВЕНГЁРКА гл. вангёрка ВЕНЕЦ м. Вянец. Друшкі трымалі венец над галовамі молодых, як вянчаліся ў царкве. Пудзіцк Пух. ВЕНЗЯНЯКА м. Вязень, палонны. Як гналі вензянякаў па гасьцінцы, дак бабы нашы хлеп, сала выносш, а немцы іх бізунамі адганялі. Баяры Маладз.; параўн. польск. więzień 'тс'. ВЕРАБЕЙ м. Танцор у беларускім характарным танцы. Танец выконваўся як кругавы з падскокамі, якія імітавалі хаду вераб'я. Усе становяцца у кола i пяюць: „Вярабей, вярабей, не клявай канапель“, а вярабей стаіць у сярэдзіне кола i танцуя. Дукора Пух. ВЕРАБЕЙНІК м. Бат. Лазаніца (Lysimachia). Помятою, голодны год быў, дык верабейнік елі. Ад верабейніку ўрэдна не было. Саланая Валож. ВЕРАБІНКА ж. Мясцовы гатунак бульбы. Верабінка — яна красная i глаткая, смачная бульбачка. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЕРАБОК м. Заал. Рабчык (Tetrastes bonasia). Верабка бачыў, ён под ёлачкай выседжвае яечкі. Бяларучы Лаг. ВЕРАПЛАН м. Уст. Аэраплан, самалёт. Даўней, як убачыш вераплан, дык хаваесься, а цяпер iў Маскву паляцела п. Лыцавічы Віл. Надумалася на старасць на верапланх лётаць. Падзерычы Стаўб. Рэтка хто кожа вераплан, найбольш завуць самалёт. Вязынка Маладз. ВЕРАСАВІК м. Бат. Баравік, што расце ў верасе. Верасавікі — добрыя баравічкі, первасортныя грыпкі. Баяры Маладз. ВЕРАСКОВЫ прым. Верасовы. Верасковы мёт цямнейшы за ліповы. Малінаўка Лаг. ВЕРАЎЧАНКІ толькі мн. Уст. Лапці, зробленыя з вяровак. Вяраўчанкі насілі ўсюды, бо ня мелі ботаў. Дукора Пух. Вяраўчанкі плялі кручком. Забалоцце Смал. ВЕРАЦЕЛЬНІЦА ж. Заал. Вераценніца ломкая (Anguis fragilis). Верацельніца похожа на сьліўня, у мокрых лясах, садах, на лугах водзіцца, дзе грась. Рудня Чэрв. ВЕРАЦЕННІК м. Заал. Тое, што i верацельніца. Хлопцы думалі злавіць вераценьніка, але ў яго, кажуць, хвост адламаецца, як зачэпіш. Хожава Маладз.
131 👁