ВАСЦІГНУЦЬ зак. Пачацца. Як васьцігнуў голат, тады мы рашылі атправіцца на сваю родзіну. Шутавічы Смарг. ВАСЦІНА ж. Тое, што і балтак. Васьцінай заганяюць рыбу ў сетку, боўтаюць у вадзе і палохаюць рыбу. Хожава Маладз. ВАСЬМАК м. Восьмая частка, доля якой-н. адзінкі. Васьмак — восьмая частка валокі. Ляшчынск Маладз. ВАСЬМЕРА і ВОСЬМЕРА ліч. зб. Васьмёра. Васьмера дзяцей у мяне, усіх сумела выгадаваць. Скамарошкі Стаўб. ВАСЬМЁРКА ж. С.-г. Каса даўжынёй 80 см. Там васьмёркай добра касіць, лёхка ідзе. Я папробуваў дзявяткай, далёка дзявятка стаяла ад васьмёркі — стаў васьмёркай касіць. Арцюхі Стаўб. У нас больш васьмёркамі косяць, васьмёрка — самая пахватная каса. Мікалаеўшчына Стаўб. ВАСЬМІНІТОВІК м. Ткац. Палатно, тканае ў восем нітоў. Усяк ткалі. Во гэта засланыя васьмінітовікі, ткаліся ў 8 нітоў. Завішына Лаг. ВАСЬМІНІТОВЫ прым. Тканы у восем нітоў. У мяне васьмінітовая скацярць. Дукора Пух. ВАСЬМІНІТЫ мн. Тое, што і васьмінітовік. Наткала васьмінітаў, падарак будзець пляменьніцы. Вішнева Валож. ВАСЬМІРОЧНІК м. У васьмігадовым узросце. А ў мяне сынок-васьмірочнік памёр у той цяшкі гот. Баяры Маладз. ВАСЬМІРУЧКА ж. Тое, што і васьмёрка. Сяміручка у нас касу завуць, і ёсь васьміручка, і дзевяціручка. Дукора Пух. Каса па даўжыні бывае сяміручка, васьміручка, дзевяціручка. Турэц Чэрв. Купіў васьміручку, накляпаю і касіць пайду. Малінаўка Лаг. ВАСЬМУХА ж. Ткац. 1. Бёрда на восем пасмаў. У нас ткуць і ў васьмуху. Хожава Маладз. 2. Тое, што і васьмак. Васьмуха мениі за тры гектары, але больш за два. Дукора Пух. ВАСЬМЯРНОВЫ прым. Тое, што і васьмінітовы. А ў дзевак спадніцы тканыя васьмярновыя. Шылі спадніцу, а наверх шырокую, як хвартух, ззаду завязавалася. Пойдзе дзеўка танцаваць, а спадніца аш па гармоніку вея. Глебаўшчына Лаг. ВАСЬМЯРНЯ ж. Тое, што і васьмінітовік. З васьмярнёў шылі пошаўкі на падушкі. Мацкі Мядз. ВАСЬМЯРЫК м. Жылое памяшканне з васьмі кватэр. Яна ў васьмярыку жыве. Дукора Пух. ВАТА ж. Ручная лавушка з сеткі ў выглядзе сачка на доўгім шосце. Вата зроблена зь нітак, надзета на пруток, сетачка такая. Вецярэвічы Пух. ВАТНАЯ АДЗІЯЛА. Тое, што і ватнік (у 1 знач.). Ватным адзіялам накрываюцца, як холадна. Вязынка Маладз. Ватным адзіялам летам не накрываюцца: горача. Рудня Лаг. ВАТНІК м. 1. Ватовая коўдра. Гэта каб як цяперака, дык ватнікі, а ўперат хто гэта зноў ватнікі. Вязынка Маладз. 2. Безрукаўка на ваце. Калі адрэзаць рукавы ад фуфайкі, дык вот табе і ватнік. Пудзіцк Пух. ВАТНІКІ толькі мн. Мужчынскія ватовыя фастрыгаваныя штаны. Далі мне новую сьпяцоўку, боты рызінавыя і ватнікі. Горкі Стаўб. Цяперака зімы не натта халодныя, тыя і ватнікі не вельмі патрэбны. Заазер'е Віл. Купіў бы ватнікі, бо марос у ватніках ня страшны. Пярэжыр Пух. Цёпла сёліта. А летась у гэтую пару пад вечар нада было ватнікі адзяваць і кажух, каб ні зьмерзнуць. Бяларучы Лаг. ВАТО часц. Ото. Вато людзей пастралялі ў вайну, аш страшна ўспомніць! Баяры Маладз. Вато я выйду, пачакай. Мікалаеўшчына Стаўб. ВАТОВІК м. Тое, што і ватнік (у 2 знач.). Апрані ватовік, цяплей будзе. Вішнева Валож. У ватовіку табе цяплей будзе. Сакаўшчына Валож. ВАЎКАЛАКА ж. Ваўкалак, пярэварацень. Ціха, ня плач, а то ваўкалака забярэ. Бытча Барыс. ВАЎКАРЭЗІНА ж. Лаянк. Варты толькі на спажыву ваўкам. Но, ваўкарэзіна, ідзеш і сьпіш, кап ты здох, кап ты! Дукора Пух. ВАЎКАЎНЯ ж. Перан. ◊ Як ваўкаўня (хата) — неапаленая, з волкім паветрам. Патпаліце печку, а то хата як ваўкаўня халодная. Вішнева Валож. ВАЎЧАЛЫК, ВОЎЧАЕ ЛЫКА бат. Ваўчаягада (Daphne mezereum). Цьвіце ваўчалык ружовымі кветачкамі, ягаткі на ім чырвоныя, ня можна есьці гэныя ягады. Рудня Лаг. На воўчым лыку кветы натта пекныя. Ляшчынска Мядз. Шмат воўчага лыка ў лесе, дубец вось выразаў. Бясяды Лаг. ВАЎЧАНЯТКА н. Памянш. Ваўчаня. За маленькіх ваўчанятак грошы даюць, калі іх жывых даставіш. Бясяды Лаг. ВАЎЧОК м. Заал. 1. Ёрш (Acerina). Налавіў рыбы, адных ваўчкоў, а што зь імі рабіць? Я ня ўмею нічога з ваўчкоў рабіць. Чыжаха Бярэз. 2. Фігурка са збітых накрыж дручкоў, якую прымацоўваюць на самы верхні край даху. Глядзіця, і Іван на сваю хату ваўчок прыбіў. Чыжаха Бярэз. Ваўчкі накрыш зьбіваюць і кладуць на страху, каб вецер не узьдзіраў саломы і ня зьнёс дошак с канька. Рудня Чэрв. ВАЎЧЫНЫ прым. Воўчы. Гэта ваўчыныя сляды, вялікія лапішчы такія. Нізок Уздз. ВАЎЧЫЦА ж. Вялікая кудзеля воўны. Бывая, за дзень цэлую ваўчыцу спрадзеш, назаўтра зноў увязваеш. Завішына Лаг. ВАФЕЛЬНІЦА ж. Тое, што і вільцы. Я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁