ВАРТА ж. Спец. Адсек у лодцы, напоўнены вадой, каб трымаць злоўленую рыбу. У вартах захоўваецца злоўленая рыба, рыпку злавіў і ў варту. Ляшчынск Мядз. ВАРТАЎНІКІ толькі мн. Пчал. Пчолы, якія ахоўваюць вулей. Вартаўнікі чужых пчол не пускаюць у вулей. Ляшчынск Мядз. ВАРТНЕЙШЫ прым. Лепшы, даражэйшы. Нашы хлопцы вартнейшыя за вашых. Цялякава Уздз. ВАРТНЫ прым. Паважаны. Яе мужык вартны чалавек. Цялякава Уздз. ВАРУЗГАЦЬ незак. Гаварыць абы-што, пустое, без толку. Як так, то нічога, а як чуць што, то бес канца варузгае. Талуць Віл. ВАРЫ мн. Пчал. Тое, што і в а р о ў к і. Пчолы, якія крадуць мёт, завуць вары. Вішнева Валож. ВАРЫВА н. 1. Вараная рэдкая страва. Буракоў назапасіла, хопіць на варыва на ўсю зіму. Пярэжыр Пух. Дзеўкі, у печы варыва стаіць, калі есьці захочацца, бярыця есьця. Рудня Лаг. Варыва трэба кожны дзень есьці, то будзя здаровы жывот. Дукора Пух. 2. Крупнік. Ці варыла ты сёньня варыва с аўсянкі? Ляшчынск Мядз. 3. Агародныя культуры. Варыва зусім зарасло, палоць трэба. Язні Віл. ВАРЫВЕНЬКА ж. 1. Памянш. да варыўня. Цяпер жа брушніцы зьбіраюць зялёныя, дык я іх у варывеньку пастаўлю, яны там і дасьпяваюць. Будслаў Мядз. Калі ў варывеньцы холанна, дык жар носім. Мікольцы Мядз. 2. Падполле, памяшканне пад падлогай. Варывенька была ў хаце. Будслаў Мядз. ВАРЫЎНЯ гл. вараўня ВАРЫЦЬ незак., безас. Прыпякае. Ну й варыць, хоць бы ветрыку трошкі. Арцюхі Стаўб. ◊ Галава варыць у каго-н. — пра кемлівага, разумнага. У яго галава варыць, талковы мужык. Вецярэвічы Пух. Галава не варыць у каго-н. — пра някемлівага чалавека. Я кончу восім клас, далей вучыцца ня буду, у мяне галава не варыць. Мікольцы Мядз. ВАРЭННЕ н. ◊ Варэнне з брусніц — бруснічнае варэнне. Як вараць варэньне з брусьніц, дык цукар ложаць кіло на кіло. Мікалаеўшчына Стаўб. Варэнне з парэчак — парэчкавае варэнне. Я цяпер усякага варэньня наварыла, шчэ звару варэньня с парэчак. Забалоцце Смал. Варэнне з трускалак — клубнічнае варэнне. Сёлета я зварыла пяць кілаграм варэньня с трускалак. Дукора Пух. Варэнне з яблыкаў — яблычнае варэнне. Варэньня з яблыкаў на зіму наставіла. Бясяды Лаг. ВАР'ЯВАТЫ прым. Звар'яцелы. Ён быў нейкі вар'яваты, а цяпер супакоіўся. Гілікі Валож. ВАСАРВАГА ж. Цясл. Грунтвага, ватэрпас. Кап сталяваньне паслаць, неабходна васарвага. Да суседа хадзіў — у яго няма, а сваю васарвагу мусі дзеці закінулі. Акалова Лаг.; параўн. ням. Wasserwage 'тс'. ВАСІЛЁК м. Бат. 1. Радоўка фіялетавая (Tricholoma nudum Quel.). Васількі ў лесі заўсёды ратком растуць. Васількі — грыбы, зьверху сіняватыя, спаднізу сінія, корань невысокі, таўставаты, растуць у радок. Нізок Уздз. 2. Страчок звычайны (Gyromitra esculenta Fr.). А гэта я васількоў столькі на адным месьця знайшла! Раўчак Пух. ВАСІЛЬКОВЫ прым. Валошкавы, з нектару валошкі. Пра васільковы мёд мала хто знае, цяпер і васількоў мала ў жыці. Пруды Стаўб. Васільковы мёт не натта добры, ня вельмі смачны. Вішнева Валож. ВАСІМНАСЦЕ ліч. Васемнаццаць. Дзеўкі па васімнасьце гадоў, а нічога ш ні панімаюць. Лоск Валож. — Астаецца васімнасьце капеяк? Дайця сярчыкоў васімнасьце пушак. Старая Мядз.; параўн. польск. osiemnaście 'тс'. ВАСКАВЫ прым. Васковы. Васкавыя сьвечкі з воску рабілі, а цяпер дык сьвечкі некія накшыя, ня з воску. Вецярэвічы Пух. ВАСПАВІНКА ж. Ямка або шрам на скуры пасля воспы або прышчэпкі воспы. У нас кажуць васпавінка, а не воспа. Ігрушка Круп. ВАСПАВІТЫ прым. Васпаваты, рабы. Калі ліцо пабіта на ямкі, дык называюць васпавітае. Пруды Стаўб. ВАСПАЛЁННЕ н. Мед. Запаленне. Васпаленьням у нас многа хто хварэў гэты гот. Вецярэвічы Пух. Запухла вока, доктар сказаў, што васпаленьня вока. Ігрушка Круп. Як было васпаленьня вуха, дык аш аглухла. Дукора Пух.; параўн. рус. воспаление 'тс'. ВАСПАРЭННЕ н. Гарачае вільготнае надвор'е, парнасць. Як васпарэньне, то добра растуць гуркі. Пруды Стаўб. ВАСПІТАНЫ у знач. прым. Выхаваны. Дзеці вучыцеляў дык не такія, як нашы, больш васпітаныя. Папоўка Мядз.; параўн. рус. воспитанный 'тс'. ВАСПІТАЦЕЛЬКА ж. Выхавацельніца. Дзяўчына высокая, чыстая с твару, васпітацелькай робіць у дзетдоме. Язні Віл. ВАСПІТАЦЬ зак. Выхаваць. Бач, які бацька, сам дзяцей васьпітаў. Нізок Уздз. Я адна, без мужыка, васьпітала чацьвярых дзяцей, вывела ў людзі. Папоўка Мядз.; параўн. рус. воспитать 'тс'. ВАСПІТВАЦЬ незак. Выхоўваць. Яны ш правільна дзяцей васьпітваюць, усе дзеткі люцкія. Малінаўка Лаг. Цяшка было адной васьпітваць ету чэляць малую ў тыя гадэ. Дукора Пух. ВАСТРАКОЛ м. Агароджа з вострых калоў. Вастракол добра, дзеці баяцца лазіць. Паплавы Бярэз. ВАСТРАНОСІК м. Заал. Шкоднік саду. Вастраносік — первы шкоднік саду. Бяларучы Лаг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁