цябе пабраў бы, давай маю пугу. Капачоўка Барыс. Кап цябе ванцакі азялі, кап ты галавой ап сьценку біўся каторы! Язні Віл. Кап цябе ванцач схапіў ды ні атпусьціў! Цялякава Уздз. От злодзяй гэты, ні ўлежыць за ім нічога, каб яго ванцач забраў! Нізок Уздз.; параўн. польск. wąsad 'тс'.
ВАНЮЧКА м. Заал. Лясны клоп. Ванючкі водзяцца на лясных расьлінах, на ягадніку іх многа. Хожава Маладз.
ВАНЮЧЫ, ВАНЮШЧЫ прым. Смярдзючы. У кадушцы вада доўга стаяла і стала ванючай. Вялікая Вуса Уздз. Пры балоці ўсягда вада ванючая. Мікалаеўшчына Стаўб. Які ванюшчы воздух у стайні! Паплавы Бярэз.
ВАНЯЦЬ незак. Смярдзець. Рамонт у хаце, краскай ваняе. Горкі Стаўб.
ВАПЛЯ ж. Вафля. Кожан дзень выкупліваюць ці то ваплі, ці то цясткі, ці то рузныя цукеркі — ня знаюць, што ўзяць, што купіць. Старынкі Дзярж.
ВАРА ж. 1. Вараная страва. Навары вары якое-небудзь, бо с сухога ніякага наетку німа. Ляхавічы Дзярж. Як я ні пад'ем вары, дык галодная хаджу. Сухоё — гэто ні пітанё. Горкі Стаўб. 2. Агародніна, з якой вараць страву. Вара ў агародзе вырасла добрая, будзе што варыць зімой. Мацькаўцы Віл.
ВАРАБІНА ж. Бат. Рабіна (Sorbus). Сёлята восянь будзя цёплая, бо на верабіня многа ягат. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВАРАБІНАЎКА ж. Рабінавая настойка. Варабінаўка — гэта хароша жалудачная настойка. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВАРАЖЭЙКА ж. Варажбітка. Схадзі да варажэйкі, што яна скажа. Хожава Маладз.
ВАРАЖЭЯ ж. Тое, што і варажэйка. Мая бапка варажэя была, умела варажыць. Вялікая Вуса Уздз. Даўней людзі цёмныя былі, верылі ў нячыстую сілу, у варажбу, чуць што здарыцца ў сям'і — да варажэі. Нізок Уздз.
ВАРАНЕЦ м. Бат. Бядрынец (Pimpinella L.). Варанец — зельля ат усякіх хвароп. Нізок Уздз.
ВАРАНКА ж. Бульбяны суп. Душыць адной варанкай увесь час. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВАРАТАК і ВАРАТАК м. Вар, вада ў стане кіпення. Твар быў чысты, харошы, а як апарыў вараткам, цяпер чырвоны, страшны. Ляшчынск Мядз. Муку перацері з яйцом, засыпаць у варатак і зацірка гатова. Муляры Віл. Залі вараткам, але асьцярожна, каб ні апарылася. Гілікі Валож. Глядзі, каб дзіця не абварылася, варатак стаіць на пліце. Нарач Мядз.
ВАРАТНІК м. Каўнер. Варатнік закасаўся, а я думаю, што гэта муліць? Вецярэвічы Пух. У кашулі варатніка німа, а толькі аблямоўка. Забалоцце Смал.; параўн. рус. воротник 'тс'.
ВАРАЎНЯ, ВАРАЎНЯ, ВАРОЎНЯ, ВАРЫЎНЯ ж. Памяшканне для захавання бульбы, гародніны. Каб бульба ня зьмерзла, у вараўню жар насілі. Круці Мядз. Вараўня ў нас сьветлая і прасторная, сюды і перанесьлі гародніну. Нагаўкі Мядз. Схаджу ў вараўню, набяру кош бульбы. Ляшчынск Мядз. У варoўню картошку ссыпаям. Пудзіцк Пух. Пасоляць агуркі, капусту і выносяць у варыўню. Рудня Чэрв. У варыўні мы бульбу ссыпаім, а летам усё малошная ставім. Задор'е Лаг. Картоплю ўсю ў варыўню ссыпалі, у капец сёліта ні было чаго ссыпаць. Асавец Маладз.
ВАРНЯ ж. Выварка. Варняў у нас мала, болій вараць у чыгуне. Бытча Барыс.
ВАРОЖКА ж. Тое, што і варажэйка. Калісьці на вячорках дзеўкі зьбяруцца, падгавораць варошку, кап пагадала, і тая варожыць. Бытча Барыс.
ВАРОНІНА ЗЕРНЕ бат. Спарыння. Сёлята ў жыці вароніна зерня ёсьць. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВАРОНКА ж. Жарало. Закрый варонку, а то марос у пограп улезя, усе буракі і картопля памерзнуць. Ляхавічы Дзярж.
ВАРОНЯЕ ВОКА бат. Мудранка (Paris L.). Вароняе вока па лясах расьцець, на ём адна ягада пасярэдзіне, чорная, сь сівым налётам. Бяларучы Лаг.
ВАРОТЦЫ толькі мн. Веснічкі. Вы, дзяўчаткі, як атходзіця, зачыняйця вароцы, кап куры ня лазілі. Мікалаеўшчына Стаўб. Вароцы нешта сталі дрэнна зашчапляцца. Нізок Уздз.
ВАРОТЫ толькі мн. Асобная фігура кадрылі. „Аччыняйця варота, едуць госьці з балота” — с такой прыпеўкай танцуюць кадрылю, калі кадрыліст скамандуе: „Вароты!” Дукора Пух. ◊ Вароты кілбасамі завязаны ў каго-н. — поўны дастатак, багатае прывабнае месца. Ого, ён спрадвеку славіўся багацьцем, у яга ўсю жызьню, як кажуць, вароты кілбасамі завязаны. Язні Віл.
ВАРОЎКІ мн.; адз. варбўка ж. Пчал. Пчолы, якія нападаюць на чужыя вуллі. Як унадзяцца вароўкі, перацягаюць увесь мёт. Ляхавічы Дзярж.; параўн. рус. воровка 'тс'.
ВАРОЎНЯ гл. вараўня
ВАРПА гл. арпа
ВАРСАЦЬ незак. Зацягваць аборы ў лапці. Лапці заварсаў, абуўся і гатоў. Рудня Чэрв.
ВАРСТАТ м. 1. Ткацкі станок. І такія варстаты былі падзеланы дзеравянныя, на якіх ткалі. Навіваім на гэты варстат, укідаім у ніты, тады ў бёрда, тады ччом. Белае Лаг. 2. Цяслярскі станок. Я цяпер ні сталярнічаю, так ужо і варстат мой разваліўся. Вязынка Маладз.
87 👁