цаванікі пяку. Дабаўляю яйцо, соды, тады вальцаванікі пухкія такія. Калодчына Віл.
ВАЛЬЦОВАНЫ прым. Зроблены пры дапамозе вальцаў. Вальцованая мука добра на хлеп. Забалоцце Смал.
ВАЛЬЦОЎКА ж. Мука, атрыманая ў вальцовым млыне. Калі жыта на вальцы пускаюць, такая мука будзе вальцоўка. Мікалаеўшчына Стаўб. Муку, каторую змелім на вальцах, вальцоўкай завём. Бытча Барыс.
ВАЛЬЦЫ толькі мн. Пчал. Машына для прыгатавання штучнай вузы. Вальцы ёсь плоскія і ромбікавыя. У нас такой машыны няма, а саўхос мае. Гілікі Валож.
ВАЛЭНДАЦЦА незак. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). Валэндаясься абы-дзе, ці дома пасядзець нельга? Дукора Пух.
ВАЛЮХАЦЦА незак. Перавальвацца з нагі на нагу. У Прузыны хада такая, ідзе і валюхаяцца як качка. Цялякава Уздз. Вот у яго хада брыткая, валюхаяцца як качка. Дукора Пух. Хіба яна ідзе? Валюхаецца. Асавец Маладз.
ВАЛЮША ж. Спец. Валюшня. Ткалі сукно, але ш яно рэткая. Мачылі, каб звалілася. Памочыць бацька ў пуні ў валюшы, патаўчэ таўкачамі, камянямі прыцісьня — й сукно звалілася. Так некалі валілі сукно. Бяларучы Лаг.
ВАЛЮШКА ж. Ганч. Кавалак гліны. Трэба збіваць гліну трохі ў меншыя валюшкі. Шутавічы Смарг.
ВАЛЯК м. 1. Валлё. Во валяке панаядалі вуткі, а прас пяць мінут зной каля карыта будуць бегаць. Цялякава Уздз. 2. перан. Падбародак. Ён троха паправіўся, валяк нарос. Нізок Уздз.
ВАЛЯН м. Тое, што і валент. На шлюб сукенка белая і бацінкі с халяўкамі былі, на галаву валян адзявалі. Вішнева Валож. Нявесьця валян рэткі к вянку прышываюць, сукенку шлюбную адзяваюць. Пудзіцк Пух.
ВАЛЯННЕ н. Працэс ачысткі гліны. Валянне — складаны працэс, гліну нада так ачысціць, каб ні было ні аднаго камушка, жаўлачка. Беразіно Бярэз.
ВАЛЯР'ЯНАЎКА ж. Тое, што і вадзяны ўкроп; гл. вадзяны. Валяр'янаўка высокая расьцець, на моркаў пахожая. Ігрушка Круп.
ВАЛЯР'ЯНКА ж. Бат. Валяр'ян (Valeriana officinalis). Пойдзем усёй сям'ёй зьбіраць варліянку, бо вельмі добрая лекавая расьліна. Зазерка Пух.
ВАНГЕРАЦ м. Прадстаўнік народа, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі. У ету вайну было многа вангерцаў у нас тут. Пудзіцк Пух.
ВАНГЕРКА і ВЕНГЕРКА ж. Род слівы — венгерка звычайная. Вангерка — позьняя сліва. Ляшчынск Мядз. У сусеткі ўсе сьлівы венгеркі, буйныя, сінія, салоткія. Бытча Барыс.
ВАНГОР м. Заал. Вугор (Auguilliformes). Пры мне, я якрас старажыў сеткі на берагу, дык упускалі етых вангораў [іх сійчас называюць угры, а тады называлі вангоры]. Папоўка Мядз. Быў такі выпадак, калі на рэчцы Нарачанцы млын спыніўся — столькі вангораў ішло, усю рэчку забілі. Мікольцы Мядз. Вангоры добра ловяцца перад навальніцай, як гады ці вужы паўзуць, толькі пасьпявай пераймаць. Нарач Мядз.; параўн. польск. węgorz 'тс'.
ВАНДЗОНКА ж. Вяндліна. Вандзонка смашная, як правільна хто капціць і на маленькім дыме. Чабаі Валож. Пакідай вандзонку надалей, а цяпер есьця саланіну. Лышцавічы Віл.; параўн. польск. wędzonka 'вэнджаная грудзінка'.
ВАНДЗОНЫ, ВАНЗОНЫ у знач. прым. Вэнджаны. Вандзонае мяса доўга ляжыць, яно вельмі смашнае. Вішнева Валож. Купі мне, дзет, ванзонай рыбы. Ляшчынск Мядз.
ВАНДЗЭЛАК м. Клунак. Сукняў навязала цэлы вандзэлак і ўсё с сабою забрала. Сакаўшчына Валож. Вандзэлак цяшкі, лець павалакла. Цялякава Уздз.; параўн. польск. węzełek 'тс'.
ВАНДЛІНА ж. Тое, што і вандзонка. У вандлярні вэндзяць вандліну. Пруды Стаўб.
ВАНДРАВАЦЬ незак. Бадзяцца без справы. Вандруе па сяле, а ў хаце печ ні выпалена. Лежні Чэрв.
ВАНЕНКА ж. Пасудзінка на вадкасць. А гэта во ваненка, а гэта кацялочак. Баяры Маладз.; параўн. польск. wanienka, wanna < ням. Wanne 'ванна'.
ВАНЁЦЬ незак. Дрэнна пахнуць. Пры холадзе мяса ня будзе ванець. Паплавы Бярэз.
ВАНЗОНЫ гл. вандзоны
ВАНІТАВАЦЬ незак. Зневажаць, абзываць усяк. Патом падрасьлі дзеці аспадаровы, сталі мяне тыя дзеці ванітаваць, казаць усяк на мяне. Замошша Віл.; параўн. польск. wanitować 'рваць, ванітаваць'.
ВАНІТЫ толькі мн. Рвота. У мяне ваніты часта, мусіць, рабакі ест. Пруды Стаўб.; параўн. польск. wonity 'тс'.
ВАНІШЧА н. Смурод. Ішла паўс склат, а ванішча такоя, хоць нос затыкай. Бяларучы Лаг.
ВАНТРОБА ж. Вантробы. Дрыжыць уся вантроба, калоціцца. Ляхавічы Дзярж.; параўн. польск. wątroba 'печань'.
ВАНСАЧ м. Заал. Стронга ручаёвая (Salmotrutta morpha fario). Вансач жыве ў чыстай вадзе, любіць быструю ваду, дзе дно камяністае. Цела ў такія чорныя і чырвоныя плямкі. Смашная рыпка. Варацішча Стаўб.
ВАНЦАК, ВАНЦАЧ м. Мед. Эпілепсія. Падушчая балесьць — гэта ў нас ванцак называецца. Вецярэвічы Пух. ∇ Сымон, ванцак
95 👁