Старонка 53
◀ / 290 ▶
яны хадзілі і песьні пелі. Мікалаеўшчына Стаўб. ВАЛАЧОБНЫ у знач. наз. Абрад. Тое, што і алалоўнік. Вечарам на вялікдзень ходзяць валачобныя, пяюць песьні. Вялікая Вуса Уздз. Валачобныя пяюць пад вокнамі, пяюць да гаспадара, да гаспадыні, а потым іх частуюць. Бытча Барыс. Кажды хазяін ждаў, валачобныя ш прыдуць, прыдуць валачобныя. Мечаі Віл. ВАЛАЧОК м. Рыб. Невялікі невад. Раней вялося ў нас многа рыбы, як пойдам з валачком на рыбу, прынясом цэлую торбу. Дукора Пух. ВАЛАЧЫЦЦА незак. 1. Бадзяцца без мэты. Валочыцца ат хаты да хаты, быццам у сваёй хаці работы няма. Сямкова Лаг. 2. Ісці павольна, плесціся. Адзін ад аднаго, праўда, фашысты ішлі метраў на пяць, яны, мусіць, баяліся кучай ісьці і так ланцугом і валакліся, гады. Чырвоны Пасёлак Пух. 3. пагард. Заляцацца. „Ці добра б, — кажу, — было п, кап тваю сястру хто вот так валачыўся, валачыўся ды й кінуў. І гэта ж нейчая дзіця". Язні Віл. ВАЛАЧЭБНІК гл. валачобнік ВАЛБУХА ж. Балячка, прышч. На носі нейкая валбуха ўсьсела, баліць во. Бясяды Лаг. ВАЛЕНТ м. Абрад. Вэлюм. Маладой як надзелі валянт — такая прыгожая зрабілася. Бубны Віл. ВАЛЕНЦЫ мн.; адз. валенец м. Валёнкі. У нас калісьці чудак адзін жыў, надзеня адзін лапаць, а другі валінец — і кося. Ігрушка Круп. ВАЛЁНКА ж. 1. Валеная шапка. Валёнка — гэта калі з воўны валіш шапку. Бытча Барыс. Валёнка — шапка з воўны. Паплавы Бярэз. 2. Шарсцяная хустка. Ужо й вясна прыйшла, а я з валёнкай не расстаюся: холаду ў галаву баюся. Лыцавічы Віл. ВАЛІЗКА ж. Чамадан. Склала ўсю бялізну ў валіску, і яшчэ месца асталося. Палессе Мядз. Сын прыехаў, поўную валіску адных падаркаў прыеёс. Чабаі Валож. Валіску ў рукі і пашла. Каляды Віл.; параўн. польск. walizka 'тс'. ВАЛІК м. 1. Тое, што і авалак. Валік — гэта качалка з зубамі. Ляхавічы Дзярж. 2. Від жаночай прычоскі: валасы ўкладваюцца паўкругам вакол галавы. Як я была маладзейшая, дык заўсёды валік насіла. Забалоцце Смал. ВАЛІШЧА незак. Ападаць. Такі вецяр, бач ты, як яблыкі валяцца. Дукора Пух. ВАЛІЦЬ незак. Ісці энергічна. Або муж мой... Як толькі сьнех сыдзе, ужо ён босы. Наб'е падошву, на паляц таўшчынёй тая падошва, — валіць па лесе, ня чуя шышак. Арцюхі Стаўб. ◊ Валам валіць — губіць у мностве, пагалоўна. У нас грыпа валам валіць людзей. Сёньня ходзіць чалавек, а назаўтро зваліўсё. Савоні Стаўб. ВАЛКА ж. Тое, што і авалак. Вунь валка ляжыць, падай, я буду бяльлё валкаваць — ручнікі і сурвэткі. Баяры Маладз. ВАЛКАВАЦЬ незак. Качаць бялізну. Павалкую ўціральнікі ды пайду карову даіць. Вецярэвічы Пух. Дзяўчаткі, ідзеця гляньця, як валкуюць, можа катора ня бачыла. Там жа. ВАЛНА ж. Хваля. Сягоньня на рацэ б'юць волны, бо вялікі заходні вецяр. Вецярэвічы Пух. Во як волны берах падмылі! Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. рус. волна 'тс'. ВАЛНАВАЦЦА незак. 1. Кіпець. Суп зьняць с пліткі ці хай яшчэ валнуяцца? Цялякава Уздз. 2. перан. Хвалявацца. Адзін сын у мяне, увесь час па ім валнуюся. Малінаўка Лаг.; параўн. рус. волноваться 'тс'. ВАЛНЕННЕ н. Хваляванне, трывога. А колькі валненьняў было, як мужык захварэў, што я перажыла! Хожава Маладз.; параўн. рус. волненье 'тс'. ВАЛНЯНЫ прым. Шарсцяны. Адзела валняную сукенку і пашла гуляць. Апенькі Віл. ВАЛОВІК м. Уст. Паганяты валоў. Колькі валовік ні староўся, валы ўсё роўна ня йшлі. Вецярэвічы Пух. ВАЛОВІК м. Тое, што і быдлячы бурак. Валовікі грузілі на машыну, цэлую машыну здалі. Палессе Мядз. Ой, што за валовікі парасьлі! Як іх будзіць выцягаць с поля! Нарач Віл. ВАЛОВІК м. Бат. Ваўнянка (Lactarius torminosus Gray). Шмат зарас валовікаў і чашчавікоў у лесі, ды так бліска ад жытла! Узгурск Чэрв. ВАЛОСКІЯ ПЧОЛЫ спец. Італьянскія пчолы. Валоскія пчолы і ў дошч ляцяць на работу. Пруды Стаўб. ВАЛОЎНІК м. Уст. Валоўня. Там быў валоўнік, дзе валы стаялі, а потым той валоўнік разабралі. Цялякава Уздз. ВАЛТУЗІЦЦА незак. Доўга займацца чым-н. Валтузілася, валтузілася зь ім ды і кінула, бо зрабіць не магу нічога. Раўчак Пух. ВАЛЬ м. Тое, што і валент. Як я замуш ішла, тады воль не адзявалі. Зазерка Пух. ВАЛЬНУЦЬ зак. Ударыць, стукнуць. А хмара велька, нівазможно б'е, як вальня — і абоіх забіла, гавязенску аграномшу і яго. Савоні Стаўб. ВАЛЬЦ м. Вальс. Ён толькі і ўмеў вальц іграць. Гілікі Валож. От красіва глядзець, як танцуюць вальца. Вішнева Валож.; параўн. польск. walc 'тс'. ВАЛЬЦАВАНІК м. Блін з пшанічнай мукі першага гатунку. На сьняданьня я часта валь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 290 ▶