шчыце нехта выбіў, трэба зашкліць. Забалоцце Смал.
ВАКНО н. Акно. У мяне ў хаця чатыры вакны. Дукора Пух. Вакно, каб было відна. Рудня Чэрв. ◊ Венскае вакно — трохстворкавае акно. У венскім вакне тры палавінкі: дзьве крайнія аччыняюцца, а сярэдняя прымацавана наглуха. Вілейка Віл. Падвойныя вокны — дубэльты. У малых хатах падвойныя вокны суцэльныя, аднафартковыя. Вязынка Маладз. З падвойнымі вокнамі зімою цяплей у хаця. Дукора Пух. На лета падвойныя вокны заносім на гару. Вецярэвічы Пух.
ВАКОНЦА н. Тое, што і вакенца (у 2 знач.). Ваконца маленькае, але так добра відаць на гары. Вішнева Валож.
ВАКУНЬ м. Заал. Акунь (Perca fluviatilis). Вакунь — колючая рыба. Падкрыжжа Смал.
ВАКУРАТ прысл. Своечасова. Мы прышлі вакурат, не спазьніліся. Каменка Уздз.
ВАЛ м. 1. Доўгая града згрэбенага сена. Сена ў валы грабуць, радоў сем уместа. Ратуцічы Барыс. Як сена ў ратках патсохня, тады яго зграбаюць у валы. Бяларучы Лаг. Грабіце ў вал, будзем у копы складаць. Паплавы Бярэз. 2. ткац. Пярэдні навой. Як ччэш, дык полотно на вал навіваяцца. Вецярэвічы Пух. 3. Млён. Кап круціць вяршнік, ёсьць такая палка, у нас яе завуць вал. Бытча Барыс.
ВАЛАВОД м. Вяроўка навязваць жывёлу. Дзе ён толькі гэты валавод дзеў? Карову трэба весьці. Запруддзе Валож. Яго й валаводамі ні зацягніш у парыльню: і рукамы й нагамы ўпіраіцца. Забрэжжа Валож.
ВАЛАК гл. авалак
ВАЛАКАЦЬ незак. Дастаўляць. Гот і дзевяць месяцаў была я ў парцізанах да валакала ім медзікаменты. Нізок Уздз.
ВАЛАКЦІСЯ незак. Валачыся, цягнуцца. Трэба валакціся дадому. Дукора Пух.
ВАЛАМ прысл. Многа, навалам. Валам усяго было: і хлеба і к хлебу, жылі і гора ня зналі. Пудзіцк Пух.
ВАЛАНЦАЙ м. Асудж. Бадзяга, валацуга. І чаго ты цягаесься па сяле, валанцай. Рудня Стаўб.
ВАЛАСАВАЦЬ незак. Прымацоўваць тонкі металічны дроцік да канца лескі. Вуду валасую [валаском], пайду на шчупака. Рудня Чэрв.
ВАЛАСАТЫ прым. Неадабр. Без галаўнога ўбору. Ён і зімой ходзіць валасаты, холаду ні баіцца. Хожава Маладз. Яшчэ холадна, а яны ўжо валасатыя ходзяць. Аношкі Віл.
ВАЛАСАЦЕНЬКІ прым. З пушыстымі варсінкамі. Зьверху гэты грыб чырванаваты, падыспадам — нейкі валасаценькі. Баяры Маладз.
ВАЛАСЕНІК м. Заал. Мухалоўка (Muscicapidae). Валасенік ловіць мух. Нізок Уздз.
ВАЛАСЕНЬ м. Мед. Вадзянка, запоўнены вадкасцю мазоль. У міне валасень быў на пальцы, дык мне вылівалі гэты валасень. Дукора Пух. А валасень паяўляіцца ад цеснай вобуві і найбольш на пяце. Націраюць мазоль, ён лопае і выцякае, і гэта валасень. Гілікі Валож.
ВАЛАСЕНЬ м. Тое, што і валасенік. Валасень жыве ў лесі, такая маленькая птушка, гняздо ўе с конскага воласу. Пруды Стаўб.
ВАЛАСІСТЫ РАЗЫХОДНІК бат. Зайцава капуста, расходнік (Sedum). Валасісты разыходнік сьцеліцца па зямлі, красівыя жоўцінькія цьвяточкі. Паплавы Бярэз. Валасісты разыходнік расьцець па барох, лекавая расьлінка. Ягадка Бярэз.
ВАЛАСКАВАТЫ прым. Валасніковісты. Карэньчыкі, пакрытыя тонінькімі валаскамі, валаскаватыя завуць. Крывічы Мядз.
ВАЛАСКІ мн.; адз. валасок м. Бат. Кукурузныя рыльцы (Stigmata Maydis). Валаскі с какарузы такія мякінькія і натта рвуцца, як пацягняш. Мікалаеўшчына Стаўб.
ВАЛАСНІК м. Лёска танюсенькая. Зьбегай, унучак мой, вазьмі валасьнік і кошык, сходзім на рыбу. Узгурск Чэрв.
ВАЛАСНЯ ж. Зб. Волас. Валасьня на смычку, с конскага хваста валасьня. Рудня Чэрв.
ВАЛАСЯНАЧКА ж. Памянш. Тое, што і валасенік. Валасяначка гняздо робіць с конскіх і кароўскіх валасоў. Малінаўка Лаг.
ВАЛАСЯНКА ж. Бат. Ваўнянка (Lactarius torminosus Gray). Валасянкі ў нас ёсь, яны дзікія нейкія. Валасянкі па бярозавым леся расгуць, навярху ўродзі розавенькія, а пад нізом касматыя. Малінаўка Лаг.
ВАЛАСЯНЫ прым. Шарсцяны. У магазін валасяныя сукенкі прывезьлі. Язні Віл.
ВАЛАЦУГА м. і ж. Тое, што і валанцай. Валацуга ты, бегаеш толькі з дзеўкамі, дома ніякай помачы сь цябе. // перан. Ходзя як валацуга: с хаты ў хату. Завішына Лаг.
ВАЛАЦЬ незак. Клікаць, выклікаць. Мяне валаюць у сельсавет, ня ведаіш, што там будзя? Сядзіца Віл.; параўн. польск. wołać тс.
ВАЛАЧАЙ м. Тое, што і валанцай. Дзе гэта ты па начах валочысься, валачай ты. Узгурск Чэрв.
ВАЛАЧОБНІК, ВАЛАЧЭБНІК м. Уст., абрад. Тое, што і алалоўнік. Увечара хадзілі валачоннікі, скрыпку бралі, пелі пад вокнамі віншавальныя песьні. Глушка Пух. А ўжо ўвечара валачоннікі йдуць, бяруць гармонік і пяюць от хораша. Таўкачэвічы Уздз. Валачоннікі хадзілі первога дня вяліканьня вечарам. Зарэчча Стаўб. Валачэбнікі сьпявалі сьвятыя песьні. Дукора Пух. А ўжо як зьмеркня, валачэбнікі хадзілі, сьпявалі. Пяткі Валож. І старыя і малыя валачоньнікі былі
93 👁