прыгожыя. Мікалаеўшчына Стаўб. Вадзяны млін — тое, што і в а д з я н а я м е л ь н і ц а. Раней у Пагарэлаве быў вадзяны млін, а цяпер нямашака. Цяпер раку перакапалі, млін аляктрычаствам гоняць. Мікалаеўшчына Стаўб. Вадзяны павук — тое, што і в а д а м е р. Вадзяныя павукі — маленькія мошкі, якія плаваюць на паверхні сажалкі. Вадзяны павук мае длінныя ногі, усё лётае па вадзе. Паплавы Бярэз. Вадзяны пацук — тое, што і в а д з я н а я к р ы с а. Вадзяны пацук плаваець, вада за яго не бярэцца. Рудня Лаг. Вадзяны пузыр — пухір. Як апячэш што-небудзь, дык на апечаным месцы падымецца вадзяны пузыр. Рудня Лаг. Вадзяны разак бат. Разак (Stratiotes L.). Вадзяны разак мы, бывала, сьвіньням бралі, у возяры, у мокрым месцы расьце, белым цьвіце. Малмыгі Віл. Вадзяны ўкроп бат. Маркоўнік (Anthriscus silvestris). Вадзяны ўкроп подобны на высаткі морквы, зоньцікі такія і цьвяткі, расьце ў платох, кустох ля канавы. Савоні Стаўб.
ВАЖАНЯ н. Дзіцяня вожыка. Вожыха добра сьцеражэ сваіх важанят, пакуль яны малыя. Забалоцце Смал. Важаняты ў нас пат хатай цэлую восінь жылі. Рудня Лаг. Важаняты выводзяцца ў гнязьдзе. Ігрушка Круп.
ВАЖАЧАНЁ н. Тое, што і в а ж а н я. Я летась маленькая важачанё прынёс, карміў, карміў, але яно ўцякло. Саланая Валож.
ВАЖАТЫ м. Павадыр. Ну, важаты, бяры каня і падзем бульбу ганяць. Турэц Чэрв.
ВАЖДАЦЦА незак. 1. Вагацца, быць у нерашучасці. Ну, доўга ты ішчэ важдацца будзіш, рашай скарэй. Клетнае Барыс. 2. Вазіцца. Нашто мне важдацца з гэтымі пакалкамі. Каменка Уздз.
ВАЖКІ і ВОЖКІ толькі мн. 1. Лейцы. Пацягні вошкі, ні бачыш ці што: конь зварачае куды хоча. Рудня Чэрв. Кожны сялавы хлапчук умея сам вашке завязаць. Турэц Чэрв. Вошкі чуць ліпяць, баюся, што парвуцца, ня будзе чым кіраваць. Нежаўка Чэрв. 2. Вяроўка. Вошкамі вос апкручуць, каб менш сена ці саломы растрасалася. Забалоцце Смал. 3. Чатыры вяровачкі, на якіх вісіць калыска. Вашке чапляюць і калбель падвешваюць. Пудзіцк Пух.
ВАЖНА прысл. Выдатна, вельмі добра. Важна йграе гэты музыкант, аж дамоў ня хочацца ісьці. Паплавы Бярэз.
ВАЖНІК м. Скрынка для трымання гір. Там, дзе кладуць гіры, дык у нас завуць важнік. Дукора Пух.
ВАЖНЫ прым. Добры, выключны. Клімат там ня такі важны, кап туды перціся. Пудзіцк Пух.
ВАЖЫХА ж. Заал. Самка вожыка (Erinaceidae). Важыха ловіць мышэй сваім дзецям. Канстанцінава Мядз.
ВАЖЫНЫ прым. Вожыкаў. Важыны сьлет пачуць можно: ён фыркае і быта стукае. Рудня Налібацкая Стаўб.
ВАЖЫЦЬ незак. Наважвацца, намервацца. „Мой сынок, — кажу, — не круці дзеўкамі. Ня важыш браць, ня зводзь дзяўчыну". Язні Віл.; параўн. польск. ważyć 'тс'.
ВАЗАВІК м. Вазак. Сена вазіць трэба паслаць добрых вазавікоў, каб умелі класьці на вазы, на машыну. Версанка Круп.
ВАЗАНІЦА і ВАЗОННІЦА ж. Гаршчок для пакаёвых кветак. Цяпер вельмі рэтка прадаюцца гліняныя вазаніцы, а ў іх кветкі добра растуць. Будслаў Мядз. Разьбілася вазоньніца, і вазон ссох. Ляшчынск Мядз.
ВАЗДУШНІК м. Душнік у падмурку. Цёпла стала, ваздушнік аткрыць нада. Ляшчынск Мядз.
ВАЗЁННЕ н. Возка. Сёньня пачынаем вазеньне сена, усе шафёры будуць заняты. Баяры Маладз.
ВАЗОНКА ж. Тое, што і в а з а н і ц а. Садзяць вазоны ў вазонкі альбо ў вядро, калі вялікія. Пруды Стаўб.
ВАЗОННІК м. Тое, што і в а з а н і ц а. Вазоньнікі дзелаюць зь дзерава або купляюць на Камароўцы. Нізок Уздз.
ВАЗРОСЛЫ прым. Дарослы. У нашай сям'і ўжо ўсе вазрослыя. Малмыгі Віл.
ВАЗЮРЫ мн.; адз. вазюр м. Экспр. Вялікага памеру абутак, разношаны. Ты сваімі вазюрамі ўсю падлогу мне завэдзгаў. Княгініна Мядз.
ВАЗЯЦЬ зак. Узяць. Во, вазяла кнігу і нічога ведаць ня хоча. Кузьмічы Мін.
ВАЙЛАКІ мн. Валены абутак. Вясна йдзець, а ў мяне як з вайлакоў, хоць босая йдзі, нічога на грась німа. Такі марос, а ён у баціначках. Надзень мае вайлакі хоць ехаць. Канстанцінава Мядз. На вайлакі трэба мець і калёшы. Апенькі Віл. У нашай вёсцы вайлакі добра валіць Міхась, налаўчыўся, дак і спрытныя выходзяць. Лыцавічы Віл.
ВАЙСКО н. Войска. Каля шашэйкі наша вайско стаяла, мы ж бачым, што гэта нашы стаяць. Завішына Лаг.
ВАКАНЦА ж. Вакансія. Як будзя ваканца, то ўстроіцца на работу. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. фр. vacance 'тс'.
ВАКЕННІЦА ж. Аканіца. Мы замкнутыя сядзім, і вокны былі закрыты вакеньніцамі, у дзірачкі сьвяціла ўжо сонца, вісока было, мы так замічаім у дзірачкі. Ухвала Круп. Учора як шпурнуў зэдаль, дак акно чуць з вакеньніцай ні высадзіў. Клетнае Барыс.; параўн. польск. okiennica 'тс'.
ВАКЕНЦА н. 1. Памянш. да вакно. Ці гэта ж хата была: дзьве вакенцы маленькія? Пудзіцк Пух. 2. Акенца ў зашчытку. Вакенца ў
93 👁