БЯССОННІК м. Той, хто не хоча або не можа спаць уночы. Я захварэў, дык страдаю бяссоньніцай, бяссоньнік стаў. Дукора Пух. В ВАБІК м. Пчал. Невялікі вулей для прываблівання рою. Вабік пастаўлены лавіць пчол. Як уцячэць у каго рой, дак пастаўлены вабік лавіць. Крывічы Мядз. Рой садзіцца ў вабік, і тады яго пераносяць у вулей. Нарач Мядз. ВАБІЛА н. Дудачка або свісток, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Пусьціш патсадную вутку і вабіш вабілам. Саланая Валож. Вабілам і воўка вабяць. Нізок Уздз. ВАВЕРЧАНЁ н. Дзіцянё вавёркі. Я спаймаў ваверчанё адзін рас, рукі усе пакусала. Ваверчанят у нас яшчэ русаўкамі завуць. Саланая Валож. ВАГАЦЦА незак. Хістацца. Ён-такі, мусіць, сапраўды хворы, бо як ідзе, дак вагаяцца, бедны. Дукора Пух. ВАГАЦЬ незак. Паглыбляць барозны на засеяным загоне для сцёку вады. У нас поля пяшчаная, вагаць жыта ня нада. Ляхавічы Дзярж.; параўн. літ. vagoti 'рабіць барозны'. ВАГІ толькі мн. Прылада для ўзважвання чаго-н. Унь, бач, на калхозным двары вагі стаяць, на іх усе важаць калхозная. Нізок Уздз. ВАГОНКА ж. Зб. Вузкія тонкія дошкі спецыяльнай распілоўкі, якія выкарыстоўваюцца для абшалёўкі сцен. Скінь брызент з вагонак, хай ветрам іх прасушыць, а то ні дай бог сапсуюцца. Баяры Маладз. ВАДА ж. ◊ Вараная вада – вар. Калі добра закіпяціць ваду, то будзя вараная вада, або, кажуць, вар. Нізок Уздз. Жорсткая вада – вада з утрыманнем солей. Жорсткая вада – вада зь некімі солямі, кажуць, ні такая, як у рэццы. Рудня Лаг. Цвёрдая вада – тое, што і жорсткая вада. Калі варыць гарох у цьвёрдай вадзе, дык не разварыцца. Ляшчынск Мядз. ♦ Як у ваду апушчаны – прыгнечаны, засмучаны. Распісаліся мы, умовіліся за пасаг. А тады мама чой-та ў Навагрутку была, прыехала ды: „Лепш бы я цябе, дачушка, пахавала, як я цябе ў гэткі замуш аддала". І давай мама расказваць, што сьвякроў ліхая-ліхая, ні за што ні пра што збэсьціць, зьвядзе, нагаворыць. Ён сядзіць як у ваду апушчаны, ні адгаворваяцца. Валеўка Навагр. ВАДАМЁР м. Заал. Вадзяны павук. Вадамеры самі маленькія, а ногі вялізныя, і яны ўсё больш жывуць на вадзе. Гілікі Валож. ВАДАПАД м. Вадаспад. Вадападаў у нашай мясцовасці німа. Забалоцце Смал. ВАДАСТОЙ м. Невялікі вадаём з крыніцамі. У Бабравіне вада не высыхае, там заўсёды вадастой, крыніцы б'юць. Вецярэвічы Пух. ВАДЗІЦЦА незак. Сварыцца, жыць у нязгодзе. Кажу Янку, што маўчлівая, дык ён сьмяецца: „Вадзіцца, — кажыць, — менш будзеце". Язні Віл. Як вадзіліся тады, дык і цяпер не размаўляюць. Запруддзе Валож. Не хапала яшчэ вадзіцца з-за гэткай дробязі. Сакаўшчына Валож.; параўн. польск. wadźić 'сварыць, зводзіць'. ВАДЗІЦЦА незак. Сябраваць, быць у добрых адносінах з кім-н. З усімі суседзямі я ваджуся, ні с кім ні сваруся, мяне усе любяць. Баяры Маладз. ВАДЗІЦЬ незак. ◊ Вадзіць мядзведзя – калядная гульня. На богатую каляду мушчыны мядзьведзя водзяць: возьмуць кажух вывярнуць, с саломы вушы медзьведзю пастаўляюць і водзяць. Дрычын Пух. Вобмарак галаву водзіць – галавакружэнне. Як больны, дык пацеяш, вобмарак водзіць галаву, ні можаш с пасьцелі ўстаць. Мікалаеўшчына Стаўб. Плёткі вадзіць – пляткарыць. Раней на прызьбе малыя дзеці гулялі, а цяпер бабы плёткі водзяць. Завішына Лаг. ВАДЗЯНІК м. Уст. Вялікая драўляная конаўка. Маці, дзе наш вадзянік, мыцца трэба. Рудня Чэрв. ВАДЗЯНІЧКА ж. Тое, што і вадамёр. Вадзянічка па версе вады плыве, а дарошка сьледам. Ляхавічы Дзярж. ВАДЗЯНКА ж. Гатунак сліў. Жоўтыя, празрыстыя, нібы вадой наліты, вадзянкі. Ляшчынск Мядз. ВАДЗЯНЫ прым. ◊ Вадзяная дзічына – агульная назва вадаплаўных птушак. Вадзяной дзічыны ў нас мала, тут мала заток. Мікалаеўшчына Стаўб. Вадзяная крапіва бат. Рагаліснік (Ceratophyllum L.). Вадзяная крапіва каля берагоў расьцець. Рудня Лаг. Вадзяная крыса заал. Вадзяны пацук (Arvicola terrestris). Вадзяная крыса такая ні то сівая, ні то чорная, ні то ржавая, маіць норкі ў вадзе. Паплавы Бярэз. Вадзяная курка заал. Вадзяная птушка, пералётная (Gallinula chloropus). Вадзяная курка – невялікая птушка, непрыкметнага колеру, нясецца ў трасьніку. Паплавы Бярэз. Вадзяная мельніца – млын, які прыводзіцца ў рух вадою. Вадзяная мельніца недалёка ад вёскі, праўда, ужо старэнькая. Бытча Барыс. Вадзяны жук заал. Вадалюб вялікі чорны (Hydrous Piceus). Вадзяны жук у рэццы, чорны такі і плавая. Гілікі Валож. Вадзяны курасьлеп бат. Вадаперыца (Hottonia L.). Вадзяны курасьлеп пры беразе расьце, у вадзе расьце, ета первыя вясеньнія кветкі. Вялікая Вуса Уздз. Вадзяны лопух бат. Тое, што і булдаўка. Дзе стоячая вада, многа вадзянога лопуха, лісты шырокія, кветачкі белінькія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
148 👁